BEL ENG DEU FRA

25 лістапада праграма "Святло душы" працягне расказ пра 24-ю навукова-асветніцкую экспедыцыю "Дарога да святынь"

 
 
  
24 НОЯБРЯ 2017 (Пятница) 14:07:45
25 лістапада праграма "Святло душы" пройдзе са слухачамі па шляхах 24-й навукова-асветніцай экспедыцыі “Дарога да святынь”.

"Шмат прыемных сустрэч чакала ў Докшыцах. З хрэсным ходам прайшлі па галоўнай вуліцы да Пакроўскага храма, дзе Святы агонь перанялі на свечкі прыхаджане.

Каменная царква ў Докшыцах паўстала ў 1903 годзе сіламі святара Мікалая Пляшчынскага. Яна ніколі не зачынялася, нават у гады Вялікай Айчыннай вайны. Айца Мікалая вельмі паважалі людзі за тое, што быў добрым пастырам. Ён пражыў 90 гадоў, зведаўшы многія жыццёвыя выпрабаванні - пад Гродна ў гады Першай сусветнай вайны загінуў яго сын Барыс, рана памерла дачка, пайшоў з жыцця другі сын Іларыён, які быў таленавітым мастаком. Добрую памяць пра айца Мікалая Пляшчынскага захоўваюць прыхаджане докшыцкай царквы і даглядаюць яго магілу.

Докшыцы, як многія беларускія гарадкі на нашым шляху, прывабілі чысцінёй, утульнасцю. А вось тое, што на плошчы з кветак узрос мясцовы герб, бачылі толькі ў Докшыцах: на квяцістай коўдры з двух гарлачыкаў выліваюцца два блакітныя струмені, бо ў гэтых мясцінах бяруць пачатак дзве слынныя ракі - Бярэзіна і Вілія.

Докшыцкая зямля нарадзіла кампазітара Несцера Сакалоўскага - стваральніка гімна Рэспублікі Беларусь, паэтаў Юрася Свірку і Алеся Ставера.

Што да айчыннай паэзіі, то яна пастаянна гучала на нашых сустрэчах, бо экспедыцыя нарадзілася разам з Днём беларускага пісьменства. Гэта былі не проста канцэрты ці літаратурна-музычныя вечарыны, удзельнікі экспедыцыі дзяліліся сваімі пачуццямі, жыццёвым і духоўным вопытам, размаўлялі са слухачамі.

Марыю Георгіеўну Захарэвіч можна назваць ветэранам “Дарогі да святынь”, як святароў Сергія Гардуна і Аляксандра Пачопку, ці аднаго з яе заснавальнікаў пісьменніка Анатоля Бутэвіча, доктара гістарычных навук Пятра Фёдаравіча Лысенку, заслужанага работніка культуры са Слоніма Лізавету Мукасей, радыёжурналіста з Лагойска Вольгу Мазго, майстра залаташвачку Марыю Грыб. Фотамастак, паэт, карэспантэнт газеты “Звязда” Яўген Пясецкі шмат гадоў вядзе фоталетапіс нашага шляху. З цягам часу да экспедыцыі далучыліся іерэй Дзмітрый Ворса, карэспандэнт “Свіслацкай газеты” Валянціна Хамчук, паэта Браніслава Спрынчана змяніў яго сын Вадзім. Да яе кожны год далучаюцца новыя людзі з розных куточкаў Айчыны, і той, хто хоць аднойчы прайшоў яе шляхамі, будзе імкнуцца да яе місіі зноў.

Паблізу Докшыц, пры дарозе, ля хаты мы пабачылі каменныя крыжы. Кажуць, іх зрабіў Аляксандр Калбасіч. У 1942 годзе ён трапіў у фашысцкі палон, потым у сталініскія лагеры і лічыў, што ўратавала яго ад смерці вера ў Бога. Усё доўгае далейшае жыццё, а пражыў ён 90 гадоў, рабіў для людзей і храмаў крыжы.

Па дарозе на Бягомль спыняемся ля мемарыяла былой вёскі Шунеўка. Нас чакае супрацоўцніца Бягомльскага музея народнай славы Таццяна Мікалаеўна Мальчык.

Ідзём уздоўж былой вясковай вуліцы, ускладаем кветкі ля калодзежа, дзе карнікі ўчынілі страшэннае забойства вясковых дзетак.

Неаднойчы на шляху да Полацка мы будзем спыняцця ля мемарыялаў, дзе час цячэ інакш, дзе гучыць памінальная малітва, натхнённая Святым агнём.

Наперадзе Бягомль - сталіца партызанскага краю.

Слухайце праграму “Святло душы” 25 лістапада ў 7.30 і 20.20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень у 8.30 на канале “Культура”./ sobor.by/
(просмотров 1097)

Скачать аудио





Новости разделов:

СМИ о Церкви

18 АПРЕЛЯ 2018
21 апреля радиопрограмма "Свет души " расскажет про журнал "Врата Небесные"
13 АПРЕЛЯ 2018
Программа «Свет души» расскажет о Свято-Успенском храме села Новый Свержень и его святыне
23 МАРТА 2018
Пра сацыяльнае служэнне праваслаўнай моладзі Беларусі раскажа праграма “Святло душы”
16 МАРТА 2018
Пра iкону Божай Маці "Знаменне" і лёс старэйшага святара Лагойшчыны - у праграме "Святло душы"
16 МАРТА 2018
Пра iкону Божай Маці "Знаменне" і лёс старэйшага святара Лагойшчыны - у праграме "Святло душы"
22 ФЕВРАЛЯ 2018
Монахиня Иулиания (Денисова) рассказала о «Великопостных концертах» в программе «Свет души»
16 ФЕВРАЛЯ 2018
О Прощёном воскресении рассказала радиопрограмма "Свет души"
9 ФЕВРАЛЯ 2018
Программа «Свет души» рассказала о выставке «Святые неразделённой церкви»
02 января 2018
Інтэрв'ю з архіепіскапам Полацкім і Глыбоцкім Феадосіем слухайце ў праграме “Святло душы”
26 ДЕКАБРЯ 2017
140-годдзю выдатнага рэгента і кампазітара Паўла Часнакова прысвечана праграма “Святло душы”
8 ДЕКАБРЯ 2017
9 снежня слухайце заключную частку праграмы "Святло душы" пра духоўна-асветніцкую экспедыцыю “Дарога да святынь”
8 ДЕКАБРЯ 2017
9 снежня слухайце заключную частку праграмы "Святло душы" пра духоўна-асветніцкую экспедыцыю “Дарога да святынь”

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.