Аб малітоўнай дапамозе блажэннай Валянціны Мінскай раскажа праграма "Святло душы" (аўдыязапіс)
29 ИЮНЯ 2020 (Понедельник) 12:10:22 У 2013 годзе ў Мінску адкрылася выстава “Народом нареченная святой”, прысвечаная блажэннай Валянціне Мінскай. У экспазіцыі - фоталетапіс народнага шанавання беларускай святой: хрэсныя ходы да месца спачыну - у зімовую сцюжу і ў летнюю спякоту, твары людзей у самыя патаемныя хвіліны малітвы, гісторыя роду блажэннай у фотаздымках.Выстава пабывала ў многіх епархіях Беларускай Праваслаўнай Царквы, а ў 2020 годзе - ў Мінску, Гродна і Ваўкавыску. Фоталетапіс і сустрэчы з яе наведвальнікамі падрыхтаваны людзьмі, якія суправаджаюць паломнікаў да месца пахавання святой ля вескі Коскі, упрыгожваюць яго да царакоўных святаў кветкамі і дарамі дабрадатнай зямлі беларускай, збіраюць шматлікія сведчаніі яе малітоўнай дапамогі. Праграма “Святло душы” пабывала на сустрэчах у Мінску і Гродна і прапануе іх запіс. Эфір - 27 чэрвеня ў 7.30 і 20.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё./ sobor.by/ (просмотров 2504) |
Новости разделов: