Чарговы выпуск праграмы "Святло душы" прысвечаны памяці беларускіх новамучанікаў
19 НОЯБРЯ 2015 (Четверг) 12:25:48 На працягу пэўнага часу царкоўны гісторык протаіерэй Фёдар Крыванос, працуючы ў архівах, сустракаючыся са сведкамі тых ці іншых падзей, вярнуў да жыцця з нябыту імёны 23-х новамучанікаў Мінскай епархіі, якія былі кананізаваны Беларускай Праваслаўнай Царквой у 1999 годзе. Гэтую працу пачалі весці і ў іншых епархіях, і ў 2012 годзе быў заснаваны Сабор новамучанікаў і спаведнікаў веры зямлі Беларускай.Да ўшанавання памяці беларускіх новамучанікаў далучылася паломніцкая служба мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра, якая распрацавала некалькі маршрутаў па месцах іх служэння і пакутніцкага подзвігу. Добрым пачынаннем стала знаёмства з лёсамі гэтых святароў, навучэнцаў Мінскага духоўнага вучылішча - будучых місіянераў і выкладчыкаў нядзельных школ. Слухачы праграмы “Святло душы” наведаюць такую сустрэчу, якую не назавеш звычайнам урокам, а спатканнем з тымі, хто дакрануўся да духоўнага подзвігу вызнаўцаў веры - Серафіма Шахмуця, Пятра Грудзінскага, Міхаіла і Валяр'яна Навіцкіх, Васіля Ізмайлава. У праграме таксама прымае ўдзел архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Слухайце праграму “Святло душы” 21 лістапада ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень ў 8.30 і 21. 30 на канале “Культура”. / sobor.by/ (просмотров 5101) |
Новости разделов: