Інтэрв'ю з архіепіскапам Полацкім і Глыбоцкім Феадосіем слухайце ў праграме “Святло душы”
02 января 2018 (Вторник) 12:35:54 2017 год для старажытнага Полацка стаў юбілейным: горад адсвяткаваў 1155-годдзе, і Полацкая епархія адзначыла 1025-годдзе з часу заснавання.Юбілейныя ўрачыстаці пачаліся хрэсным ходам з іконай Божай Маці “Адзігітрыя-Дзісненская” і часцінкай мошчаў свяшчэннапакутніка 20 стагоддзя Канстанціна-прасвітара Шаркаўшчынскага, які прайшоў па гарадах і вёсках епархіі. Адбыліся Рэспубліканскія Свята-Еўфрасіннеўскія педагагічныя чытанні, урачыстыя сустрэчы ў бібліятэках, навучальных установах, сацыяльных аб'ектах. Частка юбілейных падзей супала са святкаваннем 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і Днём беларускага пісьменства, якое адзначалася ў Полацку. У гэтыя дні прайшла презентацыя кнігі Новага Запавету на беларускай мове. Узгадаем, што адна з найдаўнейшых кніг беларусаў - Полацкае Евангелле. Кульмінацыяй святкавання стала богаслужэнне ў Сафійскім саборы Полацка. Услед за Кіевам полацкая зямля прыняла Праваслаўе. Князям полацкім стаў сын хрысіцеля Русі Уладзіміра і княгіні Рагнеды ( у манастве Анастасіі) Ізяслаў. Ад яго пайшоў род князёў полацкіх - будаўнікоў храмаў і заснавальнікаў крыніц кніжнай мудрасці, з кораню якіх узрасла святая Еўфрасіння. Нездарма ў дні святкавання юбілею ў горадзе быў устаноўлены памятны знак “Полацк- калыска беларускай дзяржаўнасці”. Праз хрысціянства полацкая зямля прыняла евангельскія даброты, якія паўплывалі на станаўленне дзяржаўнасці і духоўнае жыццё народа. Размова з архіепіскапам Полацкім і Глыбоцкім Феадосіем выйшла ў праграме “Святло душы” 30 снежня на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Фота з сайта oroik.by. / sobor.by/ (просмотров 2361) |
Новости разделов: