BEL ENG DEU FRA



Па шляху 25-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Маршрут Свіслач-Рудзенск-Дзяржынск

 
  
5 ОКТЯБРЯ 2018 (Пятница) 14:33:56
6 кастрычніка ў праграме "Святло душы" слухайце працяг 25-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”.

Мінаем мясціны, па якіх па народных павер'ях хадзіла Багародзіца. Напамінам таго былі яе цудадзейныя іконы - Лядзенская, Дудзіцкая, Смілавіцкая, нажаль, страчаныя.

Наперадзе Свіслач, не блытайце: ёсць Свіслач на Гродзеншчыне, ёсць і на Міншчыне. Заснавана ў канцы 60-х гадоў з нагоды будаўніцтва Завода горнага воску, які меў абарончы напрамак. Зразумела, тут ніколі не было храма, аднак, на ўскрайку сасновага бору, на шашы, што вяла да паселішча, нас сустрэў вялізны хрэсны ход начале з мясцовым святаром Уладзімірам Машлякевічам і маленькім хлопчыкам з іконай.

Амаль на кожным прыпынку нас вітаюць маладзіцы ў прыгожых народных строях са сваімі песнямі ды караваем. Яго прымае заснавальніца “Дарогі да святыняў” пісьменніца Ніна Загорская.

Хрэсны ход паволі ідзе па галоўнай вуліцы пасёлка. На пустыры, сярод сучаснага мікрараёна, узводзіцца свіслацкі храм у гонар Серафіма Сароўскага. На захадзе сонца молімся на фундаменце будоўлі, і прыходзіць усведамленне адметнасці гэтых хвілін для нас, для прыхаджан, для гэтай святыні.

Уразіла, з якой любоўю ставяцца прыхаджане да храма сваёй “мары”. Яго макет можна адразу прыкмеціць у доме, які з'яўляецца і часовым храмам, і нядзельнай школай. Вакол алеі маладых яблынь і кветнікі. Удзельнікамі экспедыцыі і прыхаджанамі закладаецца Сад малітвы, які ахіне новы храм.

Рэдкі выпадак - не мы выступаем перад аўдыторыяй, а нам робяць сапраўднае свята дзеткі з рудзенскага дапаможнага Дома інтэрната для сірот. Раніцай наступнага дня яны чакалі нас у сваёй актавай зале. Экспедыцыю вітала старшыня рудзенскага сельскага савета Наталля Анатольеўна Крыварукава.

Па таму, як горача сустракалі тутэйшага святара айца Міхаіла, зразумелі, што ён тут часты госць.

Побач з домам-інтэрнатам удзельнікамі экспедыцыі закладаецца Сад малітвы. Гэта таксама адна з добрых яе традыцый.

Звычайна на мяжы раёнаў наш аўтобус прыпыняюць дзяўчаты ў прыгожых строях з караваем, кіраўнікі раёна, якія гасцінна вітаюць экспедыцыю, машына ДАІ. У аўтобус заходзяць мясцовыя краязнаўцы, каб расказаць пра адметныя мясціны.

Такім эскортам скіроўваемся ў Дзяржынск.

Дарога пралягае праз лясны гушчар. Станькаўскія лясы былі партызанскай зонай,тут дзейнічалі дзве брыгады народных мсціўцаў. Сярод балотаў, на Доўгім востраве, хаваліся жыхары вёсак. Адсюль партызаны выходзілі на баявыя заданні, мініравалі дарогі і чыгунку.

Фашысты накіравалі на захоп вострава карнікаў. 21 атаку вытрымалі яго абаронцы і з вялікімі стратамі адступілі. Пяць вёсак у гэтых мясцінах падзялілі лес Хатыні і толькі дзве з іх адрадзіліся. Кажуць, да вялікага дрэва ў вёсцы Літавец заўжды прыляталі буслы, а ў тую вясну 1943 года пакружылі над папялішчамі і больш не вярнуліся.

Набліжаемся да Дзяржынска. Наша спадарожніца нагадвае: тут знаходзіцца самая вялікая кропка Беларусі - гара Дзяржынская. Адметны гарадок прадпрыемствамі і Нацыянальным архівам, у якім захоўваецца шмат айчынных гістарычных матэрыялаў.

Сам гарадок называўся ў розныя часы Крутагор'ем, Койданавым. Мяркуюць, не ад прозвішча татарскага хана, які тут пахаваны, а ад беларускага слоўца “кайданы”, бо месцічы здабывалі руду і займаліся кавальскай справай.

Дарэчы, упершыню Крутагор'е згадваецца ў 12 стагоддзі ў сувязі з існаваннем тут праваслаўнай царквы.

Хрэсным ходам рухаемся да дзяржынскай святыні - Пакроўскага храма.

У тутэйшых мясцінах і па ўсёй Беларусі шануюць блажэнную Валянціну Мінскую. Едуць да старыцы з Расіі і замежжа па малітоўную дапамогу. Яна - святая нашага часу і людзі сведчаць: іх просьбы пачутыя. Месца яе пахавання ля вёскі Крысава стала гісторыка- культурным помнікам Міншчыны. Яшчэ адна тутэйшая святыня - Вітаўская крыніца. Ад блажэннай Валянціны людзі часта скіроўваюцца туды па святую ваду.

Даўнюю гісторыю мае Пакроўская царква, да якой падыйшоў хрэсны ход.

Першыя храмы ў Дзяржынску ўзніклі даўно. Пакроўскі адноўлены ў 1850 годзе. У 1907 –м прыход узначаліў святар Сергій Садкоўскі. Трыццаць гадоў падзяляў ён з паствай цяжкасці пераломных часоў. Вядома, што ў 1920 годзе ён сустракаў ў Койданаве епіскапа Мелхіседзека Паеўскага, які карыстаўся асаблівай павагай прыхаджан у гады ганенняў на Царкву. У 1936-м храм быў закрыты. Айцец Сергій сабраў больш за 400 подпісаў у яго абарону, а дзве прыхаджанкі гэты зварот адвезлі ў Маскву да Калініна. Айца Сергія Садкоўскага арыштавалі і 1 лістапада 1937 года расстралялі ў Мінску.

У вайну Пакроўскі храм адкрылі і службы ў ім працягваюцца па сённяшні дзень.

Святыня, пра якую расказвала мая спадарожніца - Тонава- Слабадская ікона Божай Маці. Пра яе вядома паданне: непадалёку ад вёскі Слабодка працякае рака Сула. Аднойчы селянін гэтай вёскі паіў каня і заўважыў, што той б'е капытом па вадзе, быццам хоча нешта зрушыць з месца. Селянін прыгледзіўся і ўбачыў абраз Багародзіцы. Потым ён аддаў ікону ў збудаваную на месцы знаходкі Георгіеўскую царкву. Святыня знаходзілася там да 1958 года. Пасля закрыцця храма яе зберагалі людзі, а потым перадалі ў Пакроўскую царкву Дзяржынска. Зараз яна вярнулася ў адноўлены Свята-Георгіеўскі храм. І цяпер на іконе можна заўважыць слядок ад падковы каня.

Слухайце праграму “Святло душы” 6 кастрычніка ў 7.30 і 20.20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё./ sobor.by/
(просмотров 2795)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

25 ИЮЛЯ 2024
О выставке «Свет памяти» расскажет программа «Свет души»
19 ИЮЛЯ 2024
Старец Паисий Святогорец - путь смирения и деятельной любви. Слушайте программу «Свет души»
13 ИЮЛЯ 2024
О выставке, посвященной 40-летию установления праздника Собора белорусских святых, расскажет программа «Свет души»
17 ИЮНЯ 2024
Историю омофора первого минского архиепископа Виктора(Садковского) расскажет программа «Свет души»
7 МАЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга. Шуміліна-Гарадок
29 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга. Дуброўна-Расоны (аудио)
22 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.Новалукомль-Чашнікі
12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.