BEL ENG DEU FRA



Па шляху 26-й духоўна-асветніцай экспедыцыі “Дарога да святынь”. Жыровічы-Слонім-Вялікая Кракотка (аўдыязапіс)

 
  
23 ДЕКАБРЯ 2019 (Понедельник) 15:09:04
Як часта экспедыцыю сустракаюць з караваямі, адметнымі, як мясцовыя песні! Ля дома адпачынку “Пралеска” пад Ваўкавыскам нас сустрэлі жанчыны з самым прыгожым караваем і шчырымі словамі.

Частка місіянераў засталася, каб сустрэцца з адпачываючымі - працаўнікамі завода “Краснасельскбудматэрыялы“. Па дарозе бачым яго магутны вытворчы комплекс. Невялікі цэментны завод быў пабудаваны яшчэ на пачатку 20 стагоддзя, дзякуючы багатым прыродным залежам. Зараз прадпрыемства ў складзе Беларускай цэментнай кампаніі.

Не аднойчы, у гарадах і вёсках, да хрэснага ходу з Дабрадатным агнём далучаліся каталікі, пераймалі яго на свечкі, таму астатняя частка творчай групы едзе ў пасёлак Рось, на сустрэчу з каталіцкай абшчынай.

Свята-Траецкі касцёл у Росі вядомы цудатворнай драўлянай фігурай Ісуса Журботнага. Яе цудоўная сіла ўпершыню была заўважана ў 1618 годзе, калі сляпая жанчына падчас імшы падумала, што фігура Ісуса – гэта спаведнік, таму расказала яму свае грахі і, па яе словах, атрымала прабачэнне і зрок. Тое пацвердзілі ўсе людзі, прысутныя на Літургіі. У парафіяльным архіве захоўваецца “Кніга ласкаў і цудаў Пана Збаўцы Езуса Хрыста Журботнага ў рымска-каталіцкай парафіі ў Росі”. У ёй запісаны сведчанні многіх асоб, якія ў сваім жыцці адчулі Божы ўплыў у гэтым месцы.

А мы са сваёй святыняй, Загор'е-Сталавіцкай іконай Божай Маці, едзем да месца яе з'ўлення - на Святое Поле ля вёскі Загор'е. Туды ідзе крэсны ход і служыцца літыя на полі, дзе палеглі салдаты дзвюх сусветных войнаў.

Свята ў Слоніме для нас пачалося з асвяшчэння капліцы ў гонар святых ахоўнікаў сям'і - Пятра і Феўроніі. Потым - сустрэча ў Жыровічах. Крэсным ходам з нашымі святынямі, лампадай з Дабрадатным агнём ад Гроба Гасподняга і Загор'е-Сталавіцкай іконай Божай Маці, падыходзім да муроў Жыровіцкага манастыра.

Экспедыцыю вітае архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.

Пасля службы экскурсавод-семінарыст расказвае гісторыю з'яўлення тутэйшай святыні - Жыровіцкай іконы Божай Маці.

Раніцай удзельнікі экспедыцыі скіраваліся ў манастырскі сад, каб закласці алею туй, і аказаліся побач з маёнткам Солтана, дзе з'явіўся Жыровіцкі абраз.

А тым часам у Слоніме разгарнулася выстава старадрукаў са скарбніцы Жыровіцкай бібілятэкі. Гасцей Свята беларускага пісьменства з імі знаёміць святар Генадзь Логін. Тут жа можна пабачыць карту святынь слонімскага краю.

У наш час у Слоніме паўсталі новыя святыні. Экспедыцыя наведала Благавешчанскі жаночы манастыр, пры якім было заснавана Слонімскае духоўнае вучылішча.

Прывітальным звонам экспедыцыю сустракае вёска Вялікая Кракотка, што ўзбіраецца дамкамі і садамі да гары, дзе паўстаў манастыр у гонар ахоўнікаў пчалярства святых Засімы і Савація - заснавальнікаў Салавецкага манастыра.

Пра тое, чаму яны абраны заступнікамі пчаляроў ёсць казанне, як прыляцелі да прастолу Гасподняга 77 пчаліных царыц і сталі скардзіцца, што няма ў іх свайго святога абаронцы. Пашкадаваў іх Гасподзь, а Ілля прарок нагадаў, што нядаўна скончылася жыццё зямное двух праведнікаў - манахаў Засімы і Савація. І дараваў Гасподзь пчалінаму царству не аднаго, а двух ахоўнікаў, і паляцелі пчолы, ўслаўляючы Бога і разносячы пчалінаму свету тую радасную вестку.

Што ж да гісторыі манастыра ў Вялікай Кракотцы, то яна пачался з будаўніцтва ў 1884 годзе вяскоўцамі храма Ражджаства Прасвятой Багародзіцы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны богаслужэнні ў ім адбываліся рэдка, што дало падставу ўладам яго закрыць, а маёмасць разрабаваць.

Першае богаслужэнне ў адноўленым храме адбылося ў 1991 годзе. Сёння храм належыць да Засіма-Саваціеўскага праваслаўнага мужчынскага манастыра і стаў аб’ектам паломніцтва. Яго святыні - ікона Божай Маці “Скарапаслушніца”, напісаная на Святой гары Афон, а таксама ікона салавецкіх цудатворцаў Засімы і Савація з часцінкамі мошчаў.

Усхваляваны сустрэчай з насельнікамі манастыра і жыхарамі вёскі, наш сербскі сябра Ранка Гойкавіч прамаўляе словы праваслаўнага гімна свайго народа.

Вялікая Кракотка - апошні прыпынак на шляху экспедыцыі “Дарога да святынь”. Яе кіраўнік Аляксандр Лапата-Загорскі падсумаваў агульныя ўражанні.

Слухайце праграму “Святло душы” 21 снежня ў 7.30 і 20.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. / sobor.by/ Фото vetliva.ru

(просмотров 2546)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

25 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга. Дуброўна-Расоны
22 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.Новалукомль-Чашнікі
12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
9 ДЕКАБРЯ 2023
О схиигуменье Фамарь (Марджановой) слушайте в программе «Свет души»
28 НОЯБРЯ 2023
Программа "Свет души" расскажет об опыте работы педагогов Величковичской средней школы Солигорского района
31 ОКТЯБРЯ 2023
О часовне-усыпальнице Римских-Корсаковых в селе Мыщено расскажет программа «Свет души»
10 ОКТЯБРЯ 2023
О духовном пути насельника Жировичского монастыря схиархимандрите Митрофане (Ильине) расскажет программа «Свет души»
26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.