BEL ENG DEU FRA

Пра дакументы і музейны лес архіву слуцкага Свята-Траецкага манастыра слухайце ў праграме “Святло душы”

 
 
  
29 ИЮНЯ 2017 (Суббота) 15:14:30
Старадаўняй святыняй Случчыны з'яўляецца Свята - Траецкі манастыр, першы напамін пра які вядомы з 1445 года. Яго называюць яшчэ Трайчанскім па прадмесці Слуцка Трайчанах, дзе быў пабудаваны. З сярэдзіны 17 стагоддзя яго архімандрыты празначаліся намеснікамі Кіеўскага праваслаўнага мітрапаліта на значнай частцы Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 па 1840 гады пры манастыры дзейнічала духоўная семінарыя. Адсюль вядзе пачатак Мінская епархія.

Галоўнай манастырскай святыняй быў каменны Траецкі сабор, адбудаваны ў 1505 годзе княгіняй Анастасіяй Алелькавіч у гонар паспяховай абароны горада ад татар. У ім зберагаліся каштоўныя рэліквіі: ікона Божай Маці візантыйскага пісьма, старадрукі і Евангелле 1582 года, напісанае князем Юрыям Алелькавічам. Тут доўгі час захоўваліся мошчы дзіцяткі Гаўрыіла Беластокскага, што пасля пажару царквы ў Заблудаве ў 1755 годзе былі перанесены ў Слуцк.

Яшчэ адной каштоўнасцю манастыра быў яго архіў, і цікавасць да яго лесу абудзіла выстава, што пазнаеміла з некаторымі каштоўнымі дакументамі. Яна адбылася ў Нацыянальным гістарычным музеі і праводзілася сумесна з Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі. Паміж двума ўстановамі падпісана пагадненне па вывучэнні і стварэнні лічбавай копіі ўнікальнага збору, што зробіць яго даступным навукоўцам і аматарам айчыннай гісторыі.

Безумоўна цікавіла: ці есць ў Трайчанскім архіве дакументы, падпісаныя святой княгіняй Сафіяй Слуцкай? Так, гэта “утверждение поданья” царквы ў весцы Манастыршчына святару Дзмітрыю Захарэўскаму. Ен меў права служыць ў ей да канца жыцця, а пасля, калі адзін з яго сыноў будзе “дастойным святарскага сану”, наследуе месца бацькі. Прычым заўважана, што Захарэўскі, як праваслаўны, мае абавязак “пребывать в послушенстве патриарха Константинопольского”, што падкрэслівае як рупліва ставілася наша святая да падтрымкі Праваслаўя. Дакумент падпісаны Сафіяй Юр'еўнай Алекавіч княгіняй Слуцкай і яе мужам Янушам Радзівілам. Гэта копія дакумента па-польску, перакладзеная на рускую мову Андрэем Сніткам, які на пачатку 20 стагоддзя займаўся апісаннем архіву.

Пра значнасць і лес архіва пойдзе гаворка з куратарам выставы, вядучым навуковым супрацоўнікам навукова- фондавага аддзела Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Наталляй Мартынавай.

Слухайце праграму “Святло душы” 1 ліпеня ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё./ sobor.by/
(просмотров 786)

Скачать аудио





Новости разделов:

СМИ о Церкви

9 ИЮЛЯ 2018
Программа «Свет души» расскажет о святынях Белой Руси, связанных с памятью царственных страстотерпцев
26 ИЮНЯ 2018
Праграма “Святло душы” расказала пра дзейнасць Дома дыяканічнага сацыяльнага служэння ў Тарасаве
7 ИЮНЯ 2018
О встрече белорусской и американской православной молодёжи расскажет программа «Свет души»
31 МАЯ 2018
Пра дабрачынную акцыю ў Салігорску “Мы - разам!” раскажа праграма “Святло душы”
18 АПРЕЛЯ 2018
21 апреля радиопрограмма "Свет души " расскажет про журнал "Врата Небесные"
18 АПРЕЛЯ 2018
21 апреля радиопрограмма "Свет души " расскажет про журнал "Врата Небесные"
13 АПРЕЛЯ 2018
Программа «Свет души» расскажет о Свято-Успенском храме села Новый Свержень и его святыне
23 МАРТА 2018
Пра сацыяльнае служэнне праваслаўнай моладзі Беларусі раскажа праграма “Святло душы”
16 МАРТА 2018
Пра iкону Божай Маці "Знаменне" і лёс старэйшага святара Лагойшчыны - у праграме "Святло душы"
16 МАРТА 2018
Пра iкону Божай Маці "Знаменне" і лёс старэйшага святара Лагойшчыны - у праграме "Святло душы"
22 ФЕВРАЛЯ 2018
Монахиня Иулиания (Денисова) рассказала о «Великопостных концертах» в программе «Свет души»
16 ФЕВРАЛЯ 2018
О Прощёном воскресении рассказала радиопрограмма "Свет души"

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.