Пра гісторыю Сада малітвы насупраць Куцеінскага манастыра раскажа праграма “Святло душы”
24 ОКТЯБРЯ 2014 (Пятница) 13:22:47 Дабратворнай традыцыяй духоўна-асветніцай экспедыцыі “Дарога да святынь” стала заснаванне Садоў малітвы. Праходзячы праз гарады і вёскі Беларусі, яна пакідае ў яе храмах Дабрадатны Агонь ад Гроба Гасподняга і насаджае Сады малітвы, каб нагадаць, як узрастае дрэва і цягнецца галінкамі да Неба, так наша сэрца можа ўзрасці Садам малітвы і дабрадзейнасці.У той год, калі экспедыцыя праходзіла праз Оршу, Сад малітвы, па волі Нябёсаў, не быў закладзены, каб праз шмат часу было наканавана знайсці менавіта тое месца, якое ў народзе завуць святым - старадаўнія гістарычныя могілкі. Насупраць яго, на другім беразе Дняпра, Куцеінскі манастыр. Заснаваны ў 17 стагоддзі у цяжкія для Праваслаўя часы, ен быў, па словах партыярха Нікана, “глава и начало монашескому житию во всей Белой Руси». У тыя гады аршанскае праваслаўнае брацтва, вядомае сваей моцай, з падтрымкай магната Багдана Статкевіча і яго жонкі Алены Саламярэцкай, атрымала дазвол іерусалімскага патрыярха Феафана на будаўніцва Куцеінскай лаўры, якая славілася дабрадзейным манаскім жыццем і асветніцтвам.Тут была заснавана тыпаграфія, у якой працаваў паслядоўнік Францыска Скарыны Спірыдон Собаль. Сярод яго манахаў быў палітычны і рэлігійны дзеяч, чалавек трагічнага лесу, Афанасій Філіповіч. Не аднойчы лаўру наведваў маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч. Гісторык Карамзін сведчыў, што род Раманавых паходзіў ад аршанскага князя Андрэя Кабылы, які ў 13-м стагоддзі ад”ехаў у Масковію на “государеву службу”. Безумоўна, Куцеінскі манастыр і старадаўнія могілкі на супрацьлеглым беразе Дняпра былі звязаны і гістарычным лёсам і малітоўным покрывам. І кожны з іх у свой час быў разбураны і занядбаны. Могілкі закрылі пасля вайны, сюды яшчэ прыходзілі людзі да родных магіл, але з цягам часу чалавечая памяць згасае. Сыходзяць блізкія, а іншым няма справы да чужых пахаванняў. Колькі такіх могілак на твары нашай зямлі,на якіх няма ўжо ні крыжоў, ні камянеў, а зямля ўцягвае, руйнуе апошнія іх сляды... На гэтым гістарычным месцы таксама купіны здранцвелага дзерану і некалькі зацягнутых зямлей помнікаў 19 стагоддзя. Цяпер нават старыя аршанцы не ведаюць, як могілкі зваліся. На іх тэрыторыі стадыён і помпавая станцыя, на беразе Дняпра – пляж - горад са сваімі патрэбамі заваёўвае апошні прытулак продкаў і парушае іх адвечны сон. Таму сястра Клаўдзія Грабавенка, удзельніца духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святынь”, вырашыла ажыццявіць ідэю Саду малітвы на гэтых старых могілках, але гэта быў акт асабістага пакаяння... У дзяцінстве, разам з хлапчукамі, аднесла крыж з могільніка на металалом. Прыйшла да Бога, калі прыехала даглядаць хворую на анкалогію маці. У той нялегкі для Клаўдзіі Грабавенкі час, ей трапілася кніга археолага Вольги Ляўко.На карце 19 стагоддзя тая знайшла каардынаты знікнуўшых гарадскіх цэркваў Оршы. Насупраць Куцеінскага манастыра, на гэтых старых могілках,на ей быў пазначаны Свята- Мікольскі храм. І адразу прыйшло рашэнне ўзняць на месцы той святыні паклонны крыж. У 2005 годзе яна напісала прашэнне на імя ўладыкі Філарэта. Колькі часу спатрэбілася, каб ідэя паклоннага крыжа і саду малітвы стала ажыццяўляца! Клаўдзія Федараўна прыйшла сюда з хрэсным ходам, тут пачалася малітва, а яна усё часцей наведвалася ў родную Оршу, каб знайсці памочнікаў і аднадумцаў. Светлым восеньскім днем, у Дзмітраўскую бацькоўскую памінальную суботу, на старых аршанскіх могілках сабраліся старыя аршанцы, члены аршанскага аддзялення Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі і заняліся пасадкай кустоў і дрэўцаў. З Мінска прыехалі кіраўнікі праекта саду малітвы загадчыца кафедры ландшафтнага праектавання Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Тамара Мінаеўна Бурганская і прафесар Любоў Мікалаеўна Грыгарцэвіч. Старыя аршанскія могілкі маюць раны вайны - зацягнутыя травой акопы. У Вялікую Айчынную тут праходзіла лінія абароны. Побач мост праз Дняпро, які абаранялі воіны, таму не выпадкова ў закладцы саду малітвы ўдзельнічае ваенна-патрыятычны праваслаўны клуб ЮНЭСКА “Русічы”. Шмат людзей далучыла да сваей вялікай справы Клаўдзія Федараўна Грабавенка. Прыход да веры змяніў яе жыццё. Цяпер яна сястра міласэрнасці сястрынства ў імя Сафіі Слуцкай пры мінскім Свята-Духавым саборы, і свой акт міласэрнаці да продкаў спраўдзіла заснаваннем Саду малітвы. Слухайце праграму “Святло душы” 25 кастрычніка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. / sobor.by/ Фото fotobel.by (просмотров 4900) |
Новости разделов: