Пра святыні і духоўнае жыццё ў пухавіцкім краі раскажа праграма “Святло душы”

 
  
29 НОЯБРЯ 2019 (Пятница) 10:35:17
Мы пройдзем па шляху 26-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святынь”, якая штогод, напярэдадні Дня беларускага пісьменства, ідзе з Дабрадатным агнём ад Гроба Гасподняга па гарадах і вёсках Айчыны. Ёсць у яе яшчэ адна святыня - Загор'е-Сталавіцкая ікона Божай Маці. Пуцяводны абраз суправаджае кожную экспедыцыю і цяпер захоўваецца ў мінскім прыходзе ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска, які з'яднаў людзей са слабым зрокам.

Выпраўляючы нас у шлях, яго настаяцель айцец Дзмітрый Ворса спадзяецца, што ў хуткім часе пабудуецца храм у гонар Загор'е-Сталавіцкай іконы , а мы спяшаемся да сталічнага Свята- Духава сабора.

Першы дзень экспедыцыі супаў са святам Успення Прасвятой Багародзіцы. Пасля службы з алтара выносіцца нязагасная лампада са Святым агнём, што сыходзіць у Вялікую Суботу ў Іерусаліме, якая памнажае Святое Святло ў гарадах і вёсках, у храмах і дамах, школах і бальніцах, на месцах былых баёў, у святых куточках Айчыны.

Духаўнік экспедыцыі епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін бласлаўляе ў дарогу, і прывітальнае слова гаворыць Алена Іванаўна Радчанка - намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі экспедыцыі - пісьменнікі, паэты, артысты, навукоўцы, журналісты, хто нясе слова духоўнае і паэтычнае людзям.

Мы едзем па тэрыторыі Пухавіцкага раёна. У 1873 годзе праз яго прайшла Лібава-Роменская чыгунка. Мястэчка Пухавічы дало назву станцыі. У савецкі час цэнтр раёна перамясціўся ў паселішча Мар'іна Горка. Так і атрымліваецца: сыходзім на станцыі Пухавічы, а трапляем у Мар'іну Горку.

У Мар'інай Горцы нас чакалі ў Цэнтры культуры і раённай бальніцы, аддзеле па надзвычайных сітуацыях і воінскай частцы, у аграрна-тэхнічным каледжы, храме святога Аляксандра Неўскага і ў школе №2, якая ўразіла музеем, што сведчыў аб мясцовых культурных традыцыях.

Пасля сустрэч з жыхарамі ўдзельнікі экспедыцыі з'ядналіся на цэнтральнай плошы, дзе адбылася агульная малітва і прывітальныя словы прамовіў пухавіцкі благачынны настаяцель храма Аляксандра Неўскага Аляксандр Цалкоў.

Хрэсным ходам ідзём па вуліцах, наперадзе перасоўная званіца, хор спявае слаўленні ў гонар тутэйшай святыні - Мар'інагорскай іконы Божай Маці.

Ёсць паданне, што мясцовы селянін, які цяжка хварэў, убачыў у сне Божую Маці, якая абяцяла яму вылячэнне, калі паставіць крыж і пабудуе храм на гары, дзе адпраўляліся паганскія абрады. Селянін выканаў Яе святую волю, і, калі паправіўся, правеў жыццё ў капліцы, дзе паставіў абраз Божай Маці. Месца сталі называць Мар'інай Горкай. Даўняя ікона, даўшы назву паселішчу, і праз многія выпрабаванні захоўваецца ў тутэйшым храме ў гонар Аляксандра Неўскага.

Пухавіцкі край слаўны святынямі. Нямногія ведаюць, што тут, у Вомельна, спачыла святая Сафія Слуцкая не перажыўшы цяжкія роды, што засталі ў дарозе. Нажаль тутэйшы храм парушілі, але жыхары ўшанавалі святыню.

Па пухавіцкіх шляхах можна пракласці паломніцкі маршрут, лічыць краязнавец і журналіст Наталля Пархомчык.

Тым часам, ля храма Аляксандра Неўскага - сустрэча з яго прыхаджанамі, якую вёў кіраўнік экспедыцыі навуковы супрацоўнік Нацыянальнай Акадэміі навук Аляксандр Лапата- Загорскі. Яна адбывалася на імправізаванай сцэне ля храма. Побач помнік тутэйшым хлопцам - воінам - афганцам, прыгожыя кветнікі, за імі вагончык з якога пачыналася малітоўнае жыццё. Шмат мар'інагорскіх дзетак прыходзіць на заняткі ў нядзельную школу пры храме. Туды нас праводзіць матушка Ірына. Больш за дваццаць гадоў жыцця разам айцом Аляксандрам Цалковым аддазена адраджэнню храмаў і духоўнага жыцця на пухавіччыне. Тут служаць іх сыны - Рыгор і Ігар, які стаў настаяцелем старадаўняга храма ў Блоні, дзе доўгі час захоўваўся Мар'інагорскі абраз Багародзіцы.

Пакідаем гасцінную Мар'іну Горку. Дарога да святыняў вядзе экспедыцыю ў старадаўні Ракаў.

Слухайце праграму “Святло душы” 30 лістапада ў 7.30 і 20.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень у 8.30 на канале “Культура”./ sobor.by/

(просмотров 2849)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

2 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
О жизни общины монастыря Марии Магдалины в Иерусалиме рассказывает в программе "Свет души" монахиня Магдалина (Проферансова)
26 НОЯБРЯ 2025 (Сред
Героем программы "Свет души" стала монахиня Магдалина (Проферансова)
20 НОЯБРЯ 2025 (Четв
Православному вещанию на Белорусском радио 30 лет
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Суметь сказать о духовном так, чтобы что-то запало в душу: беседа с автором православных программ Белорусского радио Людмилой Митакович
22 ОКТЯБРЯ 2025 (Среда
В программе «Свет души» прозвучит продолжение рассказа о храме Марии Египетской в Вилейке
7 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Слушаете программу «Свет души» о храме преподобной Марии Египетской, которому исполнилось 160 лет
28 АВГУСТА 2025 (Четве
Успение Пресвятой Богородицы – во всех храмах Беларуси проходят торжественные литургии. Отрывок программы Новости "24 часа" на СТВ
9 АВГУСТА 2025 (Суббо
Программа "Свет души" расскажет о святынях Ильянской земли: храмах в Вязыни и Латыголе
1 АВГУСТА 2025 (Пятни
Гісторыя і сенняшні дзень Ільянскай сярэдняй школы імя Адама Грымаця
30 ИЮЛЯ 2025 (Ср
О храме в честь пророка Илии в агрогородке Илья расскажет программа "Свет души"
24 ИЮНЯ 2025 (Вт
Протодиакон Георгий Коляда: сорок лет служения Богу и людям. Слушайте программу "Свет души"
11 ИЮНЯ 2025 (Ср
На Первом национальном канале Белорусского радио продолжается цикл программ «Монастырь у церкви Спаса»

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.