BEL ENG DEU FRA



Праграма "Святло душы" раскажа пра лёс беларускага святара-пакутніка Пятра Грудзінскага

 
  
21 МАЯ 2015 (Четверг) 13:57:45
Паломніцкая служба мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра праклала некалькі маршрутаў па месцах апошняга служэння беларускіх святароў-пакутнікаў. Адзін з іх праходзіць праз Цімкавічы, дзе скончыўся зямны шлях айца Пятра Грудзінскага, святара тутэйшай Свята-Мікольскай царквы. Пра гэтае паломніцтва раскажа суботні выпуск праграмы “Святло душы”.

"Зямля - як размах чалавечай радасц і - шырокая, бяскрайняя... Канца-краю зямлі не відаць, таксама, як і неба над ёю.

Зямля - як чорная прастора, прыціснутая хмарамі і маўклівая ад іх. У цемені палёў прытаіліся ціхія вёскі і слухаюць: з самага вечара дзьмуў вецер, і над полем плылі ціхія песні травы, а пасля, як нагнаў вецер хмар, адышоў, і адно слухаць засталося вёскам- шырокую маўклівасць глыбокай ночы.

На зямлі дарога, як само жыццё: відна толькі каля ног, але ж і заве-зазывае яна ўдаль. Усё едзеш і едзеш па ёй, і з кожным крокам яна ўсе новая праходзіць пад нагамі, і здаеца, што наперадзе там, за нечым няясным, дзівосным і далёкім, будзе нешта надзвычайнае, а тым часам- там кусты ды поле.

І ўяўляецца, што гэта хмары ўсё больш пачынаюць збірацца там, куды ідзе дарога. А як дабярэшся туды - зямля там родная, шырока-вольная, хмары адпаўзлі наперад і зноў можна ісці з радасцю ў бяскрайніх прасторах..."

Урывак з апавядання беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага міжволі згадваецца па дарозе ў яго родныя Цімкавічы - вёску на Капыльшчыне.

У гады вайны ён апынуўся ў Маскве і далучыў свой пісьменніцкі ўклад у справу барацьбы супраць фашызму. Дазнаўшыся пра вызваленне Мінска, 4 ліпеня 1944 года ён занатаваў у сваім “Дзенніку”:

”Учора ўначы паведамілі ў зводцы, што ўзялі Цімкавічы... Родныя мае мясціны. Як мая душа рвецца туды! Там жывуць ўсе мае персанажы, усе дарогі, пейзажы, дрэвы, хаты, чалавечыя натуры, пра якія калі-небудзь пісаў. Гэта ўсе адтуль, сапраўднае. Пішучы пра Скіп'ёўскае Пераброддзе, я думаю пра Скіп'ёва каля Цімкавіч, мілае малое маё Селішча, хараством якога заўсёды захаплялася мая маці нябожчыца”.

Маці памерла рана, калі ён быў хлапчуком, але да скону жыцця любіў і памятаў матулю, якая была вельмі набажнай. Вадзіла маленькага Міколку (а сапраўднае прозвішча пісьменніка было Мікалай Раманоўскі) у скіп'ёўскую царкву і прывучала да малітоўных спеваў. Праўда, гартаючы старонкі яго твораў, мы не знойдзем апісанняў царкоўнага ладу тутэйшага жыцця, аднак, гэта не значыць, што Кузьма Чорны быў заўзятым атэістам: проста час быў такі...

Ён памёр у верасні 1944 года, так і не дачакаўшыся Дня Перамогі, у разбураным Мінску, пакінуўшы апошні запіс у дзённіку:

«Колькі нашай інтэлігенцыі гніе ў турмах і на выселках! Я гіну і не магу па-сапраўднаму выкарыстаць мой талент. Жыццё маё марнуецца. Божа, напішы за мяне мае раманы. Хіба так мне маліцца, ці што?»

Кузьма Чорны пакінуў некалькі няскончаных твораў, яго аповесць “Скіп'ёўскі лес” абрываецца літаральна на сярэдзіне сказа. Жыццё пісьменніка, які пражыў толькі 44 гады, скараціла вайна ды катаванні ў сталінскіх засценках. Яго мог напаткаць лёс цімкавіцкага святара Пятра Грудзінскага, якога ён не мог не ведаць.

Пётр Грудзінскі нарадзіўся ў 1877 годзе ў Глуску, на Міншчыне. Бацька яго быў арандатарам і з маленства прывучаў хлапачука да зямлі. Але спазнаўшы цяжар сялянская працы, той імкнуўся да вучобы, да якой быў здатны, і атрымаў неблагую адукацыю. Нездарма Пятра Грудзінскага ў 1905 годзе абралі дэпутатам у 2-ю Дзяржаўную Думу ад сялян.

Што прымусіла яго ў час, калі ўчыняліся ганенні на Царкву, прыняць святарства і свядома пайсці па шляху пакутніцтва? Безумоўна, духоўнае высакародства, яно было і ў першых хрысціян, што ішлі на пакуты, каб сілай сваёй веры сведчыць пра Хрыста.
Першым прыходам айца Пятра стала Мікольская царква ў Цімкавічах, дзе ён праслужыў восем гадоў і стаў аўтарытэтным пастырам.

Айца Пятра арыштавалі 13 студзеня 1930 года і павезлі ў Слуцк.

“Имелись сведения, что поп Тимковичской церкви Грудинский Пётр, бывший член Госдумы, имел связь с бывшими чиновниками и через них проводил антисоветскую агитацию".

Магчыма, тыя ж мясцовыя актывісты, якія сведчанні збіралі, наладзілі сход, на якім "внесли предложение ликвидировать наравне со всеми кулаками и попа Грудинского за его контрреволюционную деятельность…».

Мелася на ўвазе, што айцец Пётр часта казаў вернікам, каб яны моцна трымаліся храма і зберагалі яго да апошняй магчымасці.

Праз многа гадоў стала вядома, як загінуў Пётр Грудзнскі. Айцец Міхаіл Мардвінаў, які ў 1999 годзе прыехаў адраджаць колішнюю Свята-Мікольскую царкву, лічаць, што той быў расстраляны ў цімкавіцкім лесе разам з яшчэ адным мясцовым бацюшкам - настацелем царквы ў Цялядавічах Валяр'янам Навіцкім 23 лютага 1930 года.
Захавалася перапіска айца Пятра з яго жонкай Ірынай Грудзінскай. Тая, пэўна, пад уздзеяннем следчых, схіляла яго адрачыся ад Бога. Вось што пісаў у адказ жонцы айцец Пётр:

“Отречься от веры во Христа, Который составляет смысл всей моей жизни, от Которого я видел столько благодеяний, и оставить Его в то время, когда я приближаюсь к могиле?! Я не могу и не сделаю этого даже ради тебя, которую всегда любил и люблю. Если бы я согласился исполнить твою просьбу, то ты сама бы скоро возненавидела меня».

Невядома, як склалася далейшае жыцце Ірыны Грудзінскай. Гэты ліст да яе не дайшоў, а так і застаўся ў справе айца Пятра Грудзінскага.

Але, дзіўная справа, праз многа гадоў, калі айцу Міхаілу давялося адраджаць Мікольскую царкву ў Цімкавічах, знаёмы святар падараваў яму іконы святых Адрыяна і Наталлі з мошчамі, ў жыцці якіх адбылося ўсё наадварот.

Святыя жылі у часы ганенняў на хрысціян, пры цары Максіміяне. Толькі год пражылі разам Адрыян з Наталляй, якая была таемнай хрысціянкай і не адважвалася прызнацца ў тым мужу. Аднойчы Адрыяну, які займаў высокую пасаду пры двары, давялося стаць сведкам пакутаў спаведнікаў Хрыста. Ён быў так ураджаны сілай іх веры, што пажадаў сам стаць хрысціянінам.

Перш чым забіць пакутнікаў, іх катавалі не адзін дзень, спадзяючыся, што яны адмовяцца ад Хрыста. Разам з імі у цямніцу трапіў і Адрыян. Дазнаўшыся, што хутка прыйдзе і яго час, ён падкупіў варту і ноччу пайшоў да Наталлі, каб папрасіць падтрымаць яго ў час выпрабаванняў, але тая, падумаўшы, што ён адрокся ад сваіх слоў, спачатку зачыніла перад ім дзверы, а потым пераканалася, што муж стаў яе аднадумцам і братам па веры. Наталля прыходзіла ў цямніцу, каб патрымаць Адрыяна і яго сяброў і загаіць іх раны. Яна стала сведкай яго смерці, а калі каты распалілі вогнішча, каб знішчыць целы пакутнікаў, пачалася навальніца і дождж загасіў яго.

Целы пакутнікаў хрысціяне на караблі перавезлі ў Адрыянопаль, дзе яны былі пахаваны, там жа, у хуткім часе, знайшла свой спачын і святая Наталля, якая ўшаноўваецца хрысціянамі, як ахоўніца шлюбу і вернасці любаму.

Прывёўшы у Цімкавічы іконы святых Адрыяна і Наталлі, Гасподзь выправіў колішнуюю гісторыю чалавечай слабасці і здрады.

Слухайце праграму “Святло душы” 23 мая ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у гэты ж дзень у 8.30 і 21.30 на канале “Культура”.
/ sobor.by/
(просмотров 3326)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

20 НОЯБРЯ 2024
Столичный храм Воскресения Христова отметит 30-летие
20 НОЯБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о праздновании Покрова Пресвятой Богородицы и Дня Матери в Солигорске
29 ОКТЯБРЯ 2024
Гостем программы "Свет души" стал руководитель братства в честь Виленских мучеников Константин Антонович
23 ОКТЯБРЯ 2024
Выпуск праграмы "Святло душы" пра святыні Вілейшчыны: Свята-Троіцкі храм у Даўгінаве
23 ОКТЯБРЯ 2024
Программа "Духовное слово" о выставке "Иконы Ветки. Спас Нерукотворный"
3 ОКТЯБРЯ 2024
О выставке «Символы, атрибуты и аллегории в искусстве Беларуси XVII–XIX веков» расскажет программ «Свет души»
26 СЕНТЯБРЯ 2024
До 13 октября в Художественном музее работает выставка «Символы, атрибуты и аллегории в искусстве Беларуси XVII–XIX вв.»
23 СЕНТЯБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о святынях Вилейщины: храмах Рождества Пресвятой Богородицы в Куренце и Петра и Павла в Косуте
16 СЕНТЯБРЯ 2024
О преподобной Евфросинии Московской расскажет программа «Свет души»
27 АВГУСТА 2024
Пра шлях 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарогі да святыняў» раскажа праграма «Святло душы»
20 АВГУСТА 2024
О святынях Вилейщины расскажет программ «Свет души»
30 ИЮЛЯ 2024
О выставке «Свет памяти» расскажет программа «Свет души»
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.