BEL ENG DEU FRA



Праграма “Святло душы” - пра 25-ю духоўна-асветніцкую экспедыцыю “Дарога да святыняў” па маршруце Мінск-Лагойск-Малыя Ляды

 
  
27 СЕНТЯБРЯ 2018 (Четверг) 13:51:06
Штогод, напярэдадні Дня беларускага пісьменства, экспедыцыя “Дарога да  святыняў” ідзе з Дабрадатным Агнём ад Гроба Гасподняга па гарадах і вёсках Айчыны.

Звычайна яна выпраўляецца ад мінскага кафедральнага Свята-Духава сабора. Пасля малебна з алтара выносіцца Нязгасная Лампада са Святым Агнём. Духоўнік экспедыцыі епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веньямін бласлаўляе ў дарогу.

Першы прыпынак на ўскрайку Лагойска, дзе нас сустракаюць з караваем ды песняй. З прывітальным словам старшыня Лагойскага райвыканкама Людміла Мікалаеўна Муравіцкая.

На месцы сустрэчы шмат лагайчан. На пагорку скульптурная выява Божай Маці. Яе ўсталявалі тут нядаўна, ушаноўваючы ахоўніцу мясціны - Лагойскую ікону Багародзіцы.

Шмат часоў яна захоўвалася ў тутэйшых храмах. Аднак у 19 стагоддзі, пасля закрыцця Богаяўленскага базыльянскага манастыра, трапіла да ўладальніка Лагойска Аскара Тышкевіча, а пасля яго спачыну да мінскага калекцыянера. У 1907 ікону выкупілі і з урачыстым шэсцем пераняслі ў Лагойск. У гады вайны святыня была страчана і адроджана ў нашы дні па фотаздымку ў старой газеце.

Шматлюдны хрэсны ход скіроўваецца да Мікалаеўскай царквы. Пасля малебна Дабрадатны Агонь перадаецца на свечкі прыхаджанам і закладаецца Сад малітвы на гары, з пад якой выцякае цудадзейная лагойская крыніца.

Частка ўдзельнікаў экспедыцыі скіроўваецца ў лагойскі інтэрнат для састарэлых людзей.

Прытулак за красуняй Гайнай сярод фруктовага саду і кветнікаў. Некалі такіх нямоглых людзей апекавала вялікая княгіня Елісавета Фёдараўна. Сястра Фацінья, з іконай святой, расказвае пра дабрачынную дзейнасць мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра, створанага ў яе гонар.

З гасціннай лагойшчыны скіроўваемся да вёскі Малыя Ляды. Тут жыве старадаўняе паданне, як Царыца Нябесная, пажадаўшы ўмацаваць людзей Сваёй дапамогай, з'явілася селяніну Кірыку і паказала месца для праваслаўнай царквы, якая была пабудавана месцічамі. На тым месцы ўзнік мужчынскі Благавешчанскі манастыр, які ўславіўся абразам Божай Маці.

На пачатку 18 стагоддзя ўладальніца Ляд Тэрэза Завіша пасля малітвы перад іконай Жыровіцкай Божай Маці атрымала ацаленне ад цяжкай хваробы і ў знак удзячнасці спіс Жыровіцкай іконы падаравала манастыру. Лёс святыні, як і манастыра, аказаўся драматычным. У 20-я гады мінулага стагодзя яго закрылі. Пад час Вялікай Айчыннай вайны богаслужэнні ў храме аднавіліся. Нацыстамі туды быў сасланы мітрапаліт Панцелеймон Ражноўскі, які ўзначальваў Беларускую Праваслаўную Царкву і супрацьстаяў умяшальніцтву акупантаў у яе справы. У 1944-м святара, які служыў у манастырскім храме, схапілі за сувязь з партызанамі.

У пасляваенны час храм зноў закрылі. Частку ікон забралі прыхаджане, некаторыя аказаліся у суседніх храмах, іншыя багаборцы спалілі ў лесе. Да цудадзейнага Лядзенскага абраза ніхто не асмельваўся дакрануцца. Адзін толькі селянін паспрабаваў гэта зрабіць, аднак ікона быццам небачнай сілай утрымлівалася на сцяне. Тады ён ударыў па ёй нагой... і яна павольна апусцілася на падлогу. Хутка нага моцна забалела і стала гніць. Яму параілі пайсці ў храм і пакаяцца перад іконай Багародзіцы. Так і не зрабіўшы гэта селянін хутка памёр.

Лядзенскі абраз Божай Маці быў страчаны, аднак, пры адраджэнні манастара створаны новы спіс Жыровіцкай іконы Багародзіцы.

Лядзенскі Благавешчанскі манастыр быў адноўлены ў 1992 годзе. Шмат сіл для гэтага прыклаў цяперашні епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, які быў яго намеснікам.

Пасля ля манастырскіх муроў адбылася сустрэча вяскоўцаў з удзельнікамі экспедыцыі. Знаны археолаг Пётр Фёдаравіч Лысенка, які займаўся раскопкамі старадаўняга Пінска і Бярэсця расказаў пра знаходкі ў Тураве на руінах старажытнага храма, разбуранага землятрасеннем.

Першы хрэсны ход да месца будучага Ксеніеўскага манастыра ў Барані ўзгадаў старшыня брацтва ў гонар віленскіх пакутнікаў Мікола Матрунчык. Тады Дабрадатны Агонь захоўваў звычайны хатні ліхтар....

Наступны прыпынак на Мар'інай горцы ля вёскі Верхлес. Кажуць, тут тройчы з'яўлялася Багародзіца. Найперш напілася крынічнай вады, што струменілася з-пад горкі і пайшла ў бок Дудзічаў. Другі раз скіравалася ў Навасёлкі, а на трэці, перш чым пайсці ў Ляды, адпачывала на вялікім камені і пакінула след. У гэтых вёсках існавала традыцыя асобага ўшанавання Багародзіцы, а ў храмах былі Яе іконы, што ў гады атэізму страчаны. Зараз ад каменя-следавіка засталася частка і побач, з зямлі, узрос каменны крыж. Ёсць гіпотэза, што крыж зроблены хрысціянамі з каменнага ідала, які раней стаяў на кургане.

Кажуць, пасля вайны камень-следавік быў пакладзены ў фундамент дома адным з месцічаў. Хутка будынак згарэў і разам з ім 12 вясковых хат. Узрушаныя людзі вярнулі камень на горку. У той час жанчына, у якой з вайны не вярнуліся муж і трое сыноў, усталявала на горцы у іх памяць крыжы.Так вакол верхлескага каменя і крыжа ўзніклі могілкі.

Узнімаемся на вяршыню Мар'інай горкі да крыжа і каменя. Сёння, як і раней, мясцовыя жыхары і паломнікі прыходзяць сюды з малітвай да Маці Божай, шукаючы яе заступніцтва і літасці.

Мы таксама просім Яе благаслаўлення на далейшы шлях да Смілавіч і Свіслачы.....

Слухайце праграму “Святло душы” 29 верасня ў 7.30 і 20.20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё (106.2 FM).

Паўтор у той жа дзень у 8.30 на канале “Культура” (102.9FM).


/ sobor.by/

(просмотров 2804)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
17 МАРТА 2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
10 МАРТА 2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  СМИ о Церкви

22 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.Новалукомль-Чашнікі
12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
9 ДЕКАБРЯ 2023
О схиигуменье Фамарь (Марджановой) слушайте в программе «Свет души»
28 НОЯБРЯ 2023
Программа "Свет души" расскажет об опыте работы педагогов Величковичской средней школы Солигорского района
31 ОКТЯБРЯ 2023
О часовне-усыпальнице Римских-Корсаковых в селе Мыщено расскажет программа «Свет души»
10 ОКТЯБРЯ 2023
О духовном пути насельника Жировичского монастыря схиархимандрите Митрофане (Ильине) расскажет программа «Свет души»
26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
2 ИЮЛЯ 2023
О проекте «Воины духа» расскажет программа «Свет души»
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.