BEL ENG DEU FRA

Праграма "Святло душы" - пра дзейнасць першага беларускага брацтва ў гонар трох Віленскіх мучанікаў
05 ИЮНЯ 2017 (Понедельник)

 
 
 
  
Чвэрць стагоддзя прайшло з той пары, калі невялікая групоўка міран, якіх з'яднала справа адраджэння мінскага Свята-Петра-Паўлаўскага сабора, вырашыла сваімі здольнасцямі і прафесійнымі навыкамі паслужыць Царкве і Бацькаўшчыне.

Адраджаліся не толькі саборныя муры, іх павінна было змацаваць жыццё духоўнае. Так, на ўстаноўчым сходзе 27 красавіка 1992 года было створана брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія. Тым самым адрадзілася даўняя традыцыя беларускіх брацтваў, якія будавалі храмы, займаліся духоўнай асветай, абаранялі бацькоўскую веру ў часы выпрабаванняў.

Сярод ініцыятараў справы былі літаратары Алег Бембель і Ніна Загорская, філосафы Уладзімір Конан і Мікола Матрунчык, фізікі Міхась Арэшкаў і Георгій Гаховіч. Іх з'яднала разуменне, што без веры і малітвы немагчыма сапраўднае нацыянальнае адраджэнне. З таго часу яны сталі рупліўцамі беларускай духоўнай нівы, прыцягваючы да сваіх спраў інтэлігенцыю і моладзь, шануючы імёны айчынных лідэраў духу, іх набыткі.

Братчыкі пачалі збірацца кожны тыдзень пасля нядзельных богаслужэнняў, праводзілі гутаркі, разважалі пра духоўнае жыццё, развучвалі народныя набожныя песні. Так нарадзіўся брацкі хор, які стаў удзельнічаць у богаслужэннях. З цягам часу і па сённяші дзень з яго ўдзелам у Петра-Паўлаўскім саборы Мінска кожную суботу праходзіць богаслуженне на беларускай мове.

Напачатку братчыкі вырашілі ўмацаваць сувязі са сваімі святымі ахоўнікамі - першымі мучанікамі зямлі беларускай: Антоніям, Іаанам і Яўстафіям, якія пацярпелі за веру ў 1347 годзе пры літоўскім князе Альгердзе. З іконай мучанікаў братчыкі выправіліся ў віленскі Свята-Духаў манастыр, дзе знаходзіліся іх мошчы...

Традыцыя першага крэснага ходу з іконай Віленскіх мучанікаў, у якой былі ўкладзены часцінкі іх мошчаў, мела працяг. У 2009, а потым у 2014 гадах здзяйсняліся крэсныя хады з іконай па заходнім і паўночным регіёнам Беларусі, дзе асабліва ўшаноўваюцца гэтыя святыя і ёсць храмы ў іх гонар.

Яшчэ адна гістарычная падзея, у святкаванні якой братчыкі з'ядналі навукоўцаў, духоўных асоб , журналістаў Беларусі, Польшчы, Украіны - святкаванне 400-годдзя князя Канстанціна, у святым хрышчэнні Васіля Астрожскага.

Штогод выдавецкі аддзел брацтва друкуе “Беларускі праваслаўны каляндар” на роднай мове. Ён мае тэматычны дадатак, які раскрывае багацце духоўнай спадчыны беларусаў, змяшчаюцца матэрыялы пра святых і святыні нашай зямлі.

Вялікае асветніцкае і культурнае значэнне мае пераклад на беларускую мову тэкстаў Свяшчэннага Пісання, які ажыццяўляецца Біблейскай камісіяй пры актыўным удзеле брацтва.

Брацтва стала ініцыятарам ушанавання памяці айчынных царкоўных дзеячаў і асветнікаў. Добрым напамінам пра багаслова і пісьменніка 19 стагоддзя протаіерэя Плакіда Янкоўскага стала выданне яго кнігі “Записки сельского священника”. Памяць педагога і перакладчыка Сяргея Паўловіча ўшанована аднаўленнем яго помніка на могілках у Вільні. Па ініцыятыве брацтва шырока адзначалася 100-годдзе протапрасвітара Віталя Баравога - пастыра і дыпламата, прапаведніка і педагога, з якім звязана адраджэнне Мінскай духоўнай семінарыі ў пасляваенныя гады. Там, у Жыровічах, прайшла навуковая канферэнцыя, прысвечаная яго дзейнасці, а на радзіме, у Параф'янаве, ля пабудаванай царквы адкрыта памятная дошка.

Дзейнасць братчыкаў звязана з узнікненнем Міжканфесійнай місіі “Хрысціянскае сацыяльнае служэнне”. У 2012 годзе Міжканфесійная місія “Хрысціянскае сацыяльнае служэнне” паклала пачатак праекту "Живая вода” па добраўпарадкаванню крыніц у Віцебскай і Магілёўскай абласцях, што былі пад патранатам царкоўных абшчын. У тым жа годзе падводзіліся вынікі праекта па прафілактыцы наркаманіі і праблемах людзей, якія жывуць з ВІД.

Скіраванасць новых задум, звязаных з вёскай, паклала пачатак мастацкаму праекту братчыкаў. Летась у Івянцы прайшоў пленэр “Святасць зямлі беларускай”, прысвечаны 900- годдзю свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага.

Гэтыя, а таксама іншым значныя здзяйсненні ў праграме “Святло душы” ўзгадвае старшыня савета брацтва Мікола Матрунчык.

Слухайце праграму 3 чэрвеня ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень у 8.30 і 21.30 на канале “Культура”./ sobor.by/

(просмотров 1252)

Скачать аудио1
Скачать аудио2





Новости разделов:

СМИ о Церкви

8 ДЕКАБРЯ 2017
9 снежня слухайце заключную частку праграмы "Святло душы" пра духоўна-асветніцкую экспедыцыю “Дарога да святынь”
30 НОЯБРЯ 2017
Праграма "Святло душы" раскажа пра жыццё і дзейнасць свяціцеля Георгія (Каніскага)
24 НОЯБРЯ 2017
25 лістапада праграма "Святло душы" працягне расказ пра 24-ю навукова-асветніцкую экспедыцыю "Дарога да святынь"
16 НОЯБРЯ 2017
Праграма "Святло душы" запрашае слухачоў далучыцца да экспедыцыі "Дарога да святынь"
10 НОЯБРЯ 2017
Праграма “Святло душы” пачынае цыкл перадач, прысвечаных 24-й экспедыцыі “Дарога да святынь”
12 ОКТЯБРЯ 2017
О благотворительной акции «Мы - вместе!» рассказала программа «Свет души»
29 СЕНТЯБРЯ 2017
Пра Францыска Скарыну расказала радыёпраграма “Святло душы”
29 СЕНТЯБРЯ 2017
Пра Францыска Скарыну расказала радыёпраграма “Святло душы”
22 АВГУСТА 2017
Программа «Свет души» рассказала про храм в Порплище
31 ИЮЛЯ 2017
О святом источнике «Голубая криница» рассказала программа «Свет души»
13 ИЮЛЯ 2017
Программа «Свет души» расскажет о нашем земляке - устроителе храмов Вячеславе Заренкове
6 ИЮЛЯ 2017
Программа "Свет души" расскажет о Свято-Петро-Павловском храме-памятнике в д. Лесная Славгородского района

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru Akavita RATING ALL.BY


© www.sobor.by 2004-2016.