BEL ENG DEU FRA



Праграма "Святло душы" раскажа пра храм у гонар апосталаў Пятра і Паўла ў Ратамцы

 

Слушать аудио

 
  
23 АВГУСТА 2019 (Пятница) 12:59:14
На шляху ад Мінска да Маладзечна ёсць маленькі прыпынак - Ратамка. Электычкі тут спыняюцца на некалькі хвілін, а хуткія цягнікі праносяцца так, што ледзьве заўважыш на другім баку чыгункі царкву. Але, затрымаўшы вока хоць на імгненне на прыгажуні, што стаіць на высокім пагорку, сярод купаў старых дрэў, міжволі адчуеш на сэрцы цеплыню. Храм паклікаў і знік, а дабрадатны след ў душы застаўся. Той, хто зойдзе пад яго святы пакроў, абавязкова вернецца сюды.

Мы скіраваліся ў ратамскі храм у дзень яго святых ахоўнікаў Пятра і Паўла. Пасля службы чытаўся акафіст апосталам Хрыстовым маладым святаром Цімафеем Чарапеннікавым і настаяцелем храма, яго будаўніком протаіерэем Аляксандрам Міхейчыкам - адным са старэйшых клірыкаў Мінскай мітраполіі.

На пагорку, дзе знаходзіцца Свята- Пятра- Паўлаўская царква, некалі быў дзіцячы дом. Калі храм будавалі, ў канцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя, некаторыя выхаванцы яшчэ прыязджалі на сустрэчу.

Ад брамы ўзнімаешся па каменных прыступках да святыні і адчуваеш малітоўнасць месца. Звонку, на сценах царквы, мазаічныя іконы Маці Божай. Унутры цеплыня і хатні пах дрэва, храм уражвае казачнай разьбой алтарнага ўпрыгожвання і акладаў ікон, ён сапраўды як дзіўны церам, у якім на цябе пазіраюць столькі святых лікаў!

Кожны храм, у нейкай ступені, адлюстоўвае асобу яго настаяцеля. Тым больш, айцец Аляксандр Міхейчык стаў архітэктарам і дызайнерам тутэйшай святыні. Перад тым ён збудаваў царкву непадалёку, у Гарадцы, і ўладыка Філарэт благаславіў яго ладзіць праваслаўнае жыццё ў Ратамцы.

Цікава, што айцец Аляксандр Міхейчык стаў святаром у даволі сталым узросце, калі працаваў на заводзе, будаваў храм у Гарадцы, а потым у Ратамцы. Аднак, яшчэ школьнікам стаў іпадзяканам у мінскім кафедральным Свята- Духавым саборы і павінен быў прыслужваць архірэю падчас набажэнства. Было тое ў 50-х гадах мінулага стагоддзя, калі Беларускую Царкву ўзначавальваў мітрапаліт Піцірым, таму айцец Аляксандр - сведак гісторыі галоўнага храма краіны і яго адметных святароў. Ён паходзіць з сялянскай сям'і, у якой захоўваліся праваслаўныя традыцыі.

Шмат добрых слоў мы пачулі ў той дзень ад прыхаджан ратамскага храма. Больш за сорак гадоў настаўнічала ў пачатковых класах ратамскай сярэдняй школы Ксенія Іванаўна Чабан. Цяпер яна не ўяўляе жыцця без храма і лічыць айца Аляксандра духоўным бацькам. Пасля службы прыхаджане віншавалі са святам сваіх святароў - айцоў Аляксандра Міхейчыка і Цімафея Чарапеннікава.

Слухайце праграму “Святло душы” 24 жніўня ў 7.30 і 20.20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё./ sobor.by/ Фото hrambel.by
(просмотров 1155)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

20 ИЮЛЯ 2020
Программа “Свет души” приглашает на аудиоэкскурсию по дому-музею великой княгини Елисаветы Федоровны (аудио)
13 ИЮЛЯ 2020
Вышел в эфир выпуск программы "Свет души", посвященный проекту "Поддержим друг друга песней!" (аудио)
13 ИЮЛЯ 2020
Религиозный контент: список белорусских православных блогов
6 ИЮЛЯ 2020
О спасении колоколов в годы Великой Отечественной войны расскажет программа "Свет души" (аудио)
29 ИЮНЯ 2020
Аб малітоўнай дапамозе блажэннай Валянціны Мінскай раскажа праграма "Святло душы" (аўдыязапіс)
21 МАЯ 2020
Программа "Свет души" расскажет о городе Миры Ликийские - месте служения святителя Николая Чудотворца
15 МАЯ 2020
Программа «Свет души» приглашает в аудиопаломничество к святыням Жировичского Свято-Успенского монастыря
29 АПРЕЛЯ 2020
Пра жыццё і подзвіг прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага раскажа праграма "Святло душы"
9 АПРЕЛЯ 2020
Праграма "Святло душы" раскажа аб протаіерэі Плакідзе Янкоўскім – царкоўным дзеячы 19 стагоддзя і адметным літаратары
27 МАРТА 2020
Пра галоўную святыню Жыровіцкага манастыра - цудатворную ікону Божай Маці раскажа праграма "Святло душы"
22 МАРТА 2020
К 85-летию митрополита Филарета: "В молитве за Беларусь". Интервью прот. Федора Повного
22 МАРТА 2020
"Митрополит Филарет. Почётный Патриарший Экзарх всея Беларуси". Документальный фильм Белтелерадиокомпании

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.