Праграма “Святло душы” раскажа пра вайсковым пахаванні Першай сусветнай вайны на Вілейшчыне
30 ОКТЯБРЯ 2014 (Четверг) 19:59:38 У Дзмітраўскую памінальную суботу праграма “Святло душы” раскажа пра вайсковым пахаванні Першай сусветнай вайны на Вілейшчыне, якую кожны з бакоў спадзяваўся закончыць вельмі хутка. Хто мог прадбачыць,што яна прадоўжыцца 1568 дзен, а ва ўзброеным канфлікце будзе задзейнічана 38 краін з двума мільярдамі насельніцтва свету?У Расіі, з пачаткам мабілізацыі, панаваў патрыятычны настрой, але ўжо ў 1915 годзе, калі баявыя дзеянні падышлі да яе межаў, ён значна змяніўся. У гэты год вайна прыйшла ў Беларусь, і каля трох гадоў наша зямля была полем баявых дзеянняў і чалавечай бядоты. Аднак, з ею звязаны адзін з гістарычных поспехаў рускай арміі- так званы Свянцянскі прарыў. У сярэдзіне 1915 года, па слабай лініі абароны, дзе быў разрыў паміж Паўночнай і Заходняй рускімі арміямі, кайзераўскія войскі нанеслі ўдар, спадзяючыся захапіць Мінск. Па лініі Свянцяны- Маладзечна- Вілейка завязаліся жорсткія баі, цаной шматлікіх ахвяр рускія ліквідавалі прарыў, фронт тут замацаваўся на доўгі час. У вілейскіх лясах, дзе праходзілі вымотваючыя пазіцыйныя баі, знаходзілася шмат лазарэтаў, ля якіх хавалі памерлых. У лясным гушчары ля вёскі Заброддзе - могілкі 29 пяхотнай дывізіі 20 армейскага корпуса Другой рускай арміі. Брацкія магілы сярод соснаў даўно б зацягнула зямля, калі б руплівыя рукі не абклалі іх каменнямі. Сярод могілак - капліца з іконай Спаса, на высокім дрэве звон,зроблены з абшыўкі снарада. “Лісткі паходнага сшытка” - кампазіцыю па дзенніках, пісьмах і вершах удзельнікаў Першай сусветнай вайны Валянціне Цытовіч цяпер, калі адзначаецца 100-годдзе з яе пачатку, даводзіцца чытаць даволі часта. А ў сярэдзіне 70-х, калі з мужам -мастаком Барысам Цытовічам, яны, без шкадавання развіталіся са сталічнай утульнасцю і пераехалі ў веску Заброддзе,не думалі, што давядзецца займацца той, ”забытай” вайной. Аднойчы, блукаючы па лесе, убачылі зацягнутыя травой пахаванні. Ад людзей тутэйшых дазаліся,што такіх жалобных слядоў Першай сусветнай вайны на вілейшчыне шмат. Так пачалося для іх аднаўленне “забытай” памяці, да якой, з цягам часу, далучыліся аднадумцы. Цяпер тут утворана некалькі мемарыялаў і даглядаюцца старыя вайсковыя пахаванні. Заехаўшы ў Заброддзе, разам з Валянцінай Цытовіч едзем у веску Нарач. Да самога возера дзясяткі кіламетраў, а веска так завецца таму, што побач Нарач - рака. Тут, у Свята- Ільінскай царкве, падчас Першай сусветнай служыў айцец Павел Сасноўскі, якому давялося быць святаром пры лазарэтах і пакінуць летапіс тых дзен… «…. 2 сентября 1915 года по соседству - в Русскоселье, Любани, Куренце, Вилейке звязались бои с артиллерийской канонадой. Русские войска отступили, и Нарочский приход оказался во власти немцев. Тяжело было местным людям: немцы стали забирать лучшую одежду, скот, хлеб, картошку, сено, а людей погнали рыть окопы против своих же русских войск. Так продолжалось две недели. Подошли опять наши войска со стороны уездного города Вилейка, завязались упорные бои, и Нарочь с радостью встретила своих русских воинов. От артиллерийских снарядов выгорели многие деревни в округе. Почти всю Войстомскую волость враги угнали в плен - не только мужчин, но и женщин, стариков и грудных детей. Вся волость сделалась пустыней. Вернулись из-под Лиды некоторые мужчины с военных работ - их дома сожжены, семьи угнаны в плен, бедствие хуже, чем во времена татар! Душевное настроение у всех тяжелое и подавленное из-за пережитого и из-за будущего, ведь война не окончена, и нам не известно, чем кончится судьба Нарочского прихода в новом 1916 году. .....Война продолжается. Весь 1916 год стоят войска в приходе. В течение целого года люди жили в страхе- вдруг прорвутся враги. Погоревшие прихожане живут в землянках, да и некому стоить дома - все мужчины на военной службе. Много горя и страха причиняют неприятельские аэропланы, каждый светлый, не пасмурный день летали и бросали бомбы, которые ранили и убивали людей и животных. Даже службу Божию отправлять было страшно. Выгнала врага из нарочского прихода 29 дивизия - полки Малоярославский, Вяземский и Старорусский. Некоторые из воинов этих полков пролили свою кровь на наших полях и теперь покоятся вечным сном. Вечная вам память, доблестные неведомые герои…» Перажыўшы Першую сусветную вайну, айцец Павел Сасноўскі быў укатаваны ў 1944 годзе разам з маленькім хлапчуком. Яны пахаваны ля Ільінскага храма ў Нарачы. Побач з помнікам - прабіты кулямі царкоўны крыж. Кожны год, калі па воінскіх пахаваннях Першай сусветнай вайны ладзіцца аўтапрабег памяці, яго ўдзельнікі не мінаюць Нарачы, каб памаліцца аб закатаваным святары. Слухайце праграму “Святло душы” 1 кастрычніка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень у 8.30 і 21. 30 на канале “Культура”. / sobor.by/ (просмотров 5444) |
Новости разделов: