BEL ENG DEU FRA



Праграма "Святло душы" запрашае слухачоў далучыцца да экспедыцыі "Дарога да святынь"

 
  
16 НОЯБРЯ 2017 (Четверг) 13:00:20
18 лістапада праграма "Святло душы" працягне расказ аб 24-ай навукова-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да святынь". Удзельнікі экспедыцыі пройдуць па маршруце Астравец-Варапаева-Порплішча-Сітцы.

"Звычайна нас сустракаюць на ўскрайку паселішча, каб прайсці разам хрэсным ходам да храма. Так было і ў Астраўцы.

Шлях да храма далёкі, сонейка не па-жнівеньску моцна прыпякае, але з малітвай ісці лягчэй. Астравец, дзякуючы будаўніцтву атамнай станцыі, пашырыў межы, упрыгожыўся новымі будынкамі, ды і яго галоўная плошча выглядае па-сталічнаму. Ад яе зварочваем на суседнюю вуліцу да храма.

Праваслаўнай царквы ў Астраўцы не было. Яе будаўніцтва яшчэ ў 90-я гады пачаў айцец Павел Варановіч. Аднак, моцна захварэў, не паспеў дабудаваць. Пахавалі яго ля храма па даўняй царкоўнай традыцыі. Са свечкамі, апаленымі Святым агнём, да яго помніка прыйшлі многія прыхаджане: памяць пра айца Паўла тут беражліва захоўваюць. Пасля малебна ля храма разам з удзельнікамі экспедцыі заклалі Сад малітвы.

Пасля сустрэчы з астраўчанамі ў Палацы культуры нас запрашаюць паглядзець пляцоўку першай беларускай атамнай станцыі. Яна знаходзіцца ў 15-ці кіламетрах ад горада, акружаная шырокімі пад'язднымі пуцямі. Мы маем магчымаць паблізу падзівіцца маштабу будаўніцва. Нас сустракае галоўны спецыяліст па падрыхтоўцы абслугоўваючага персаналу станцыі Уладзімір Дзмітрыевіч.

Удзельнік экспедыцыі айцец Аляксандр Пачопка і яе заснавальніца Ніна Загорская перадаюць супрацоўніцам станцыі копію нашай ахоўніцы - Загор'е - Сталавіцкай іконы Божай Маці.

Да Астравецкай АЭС мы прывезлі Лампаду з Іерусалімскім агнём, і яе захавальнікі пільна сочаць, каб Святое святло ў дарозе не згасла. З ім мы мінаем маляўнічыя берагі Віліі, светлыя нарачанскія бары і дзівімся: якая ж яна вялікая Беларусь!

Наш шлях доўгі: ад мяжы з Літвой да мяжы з Латвіяй. Экспедыцыю чакаюць на пастаўшчыне ў Варапаева. Гэта буйны чыгуначны вузел, а само паселішча цягнецца на пяць кіламетраў ад краю да краю. Значную яго частку займае старажытны парк, які застаўся ад сядзібы колішняга ўладальніка графа Тызензаўза. Новая царква ў Варпаева пабудавана на яго ўскрайку. У варапаеўскі храм па Святы агонь прыехала шмат людзей з наваколля.

Нас гасцінна прымалі ў Варапаеве. Прыхаджане для ўсіх накрылі сталы, потым ля храма пачаўся імправізаваны канцэрт удельнікаў экспедыцыі - паэтаў і музыкаў... Мы затрымаліся яшчэ і таму, што частка іх раз'ехалася па аддаленых вёсках.

Нас зачакаліся ў Порплішчы. Сустрэлі званамі свайго старадаўняга храма. Кажуць, у вайну гітлераўцы знялі са званіцы самы вялікі звон, астатнія бацюшка разам з падлеткам Ваняй закапаў пад мясцовай святыняй - выявай Хрыста. Яны ўратавалі старадаўнія званы, а хлопчык стаў духоўнікам Тураўскай епархіі протаіерэем Іаанам Камінскім.

Свята-Праабражэнскі храм у Порплішчы не мінаюць ні паломнікі, ні турысты - помніку беларускага драўлянага дойлідства хутка святкаваць 400-годдзе. Нас благаслаўляе на далейшы шлях настаяцель царквы Віктар Гмір.

Апоўначы дасягнулі Докшыц...

На плошчы ля помніка воінам-землякам служыцца памінальная ліція.

Раніцай разам з Нінай Сымонаўнай Загорскай едзем у Сітцы. Даўно хацелася тут пабываць: пад духоўным акармленнем тутэйшага бацюшкі Яўстафія Нядзельскага тут пачынаў служэнне ўражэнец докшыцага краю багаслоў Віталь Баравы.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ён аднаўляў дзейнасць Мінскай духоўнай семнарыі, быў прафесарам Ленінградскай духоўнай акадэміі. Стаў прыкметнай асобай у царкоўнай дыпламатыі і прадстаўляў Рускую Праваслаўную Царкву ў Сусветным савеце цэркваў.

У сітцаўскай царкве ў 1916 годзе ўзначальваў службу архіепіскап Віленскі і Літоўскі, будучы Патрыярх Маскоўскі Ціхан.

А нядаўна тут сярод вескі на векавым спіленым дрэве заўважылі дзіўную святыню - абраз Божай маці!"

Слухайце праграму “Святло душы” 18 лістапада ў 7.30 і 20.20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё./ sobor.by/
(просмотров 3231)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

20 НОЯБРЯ 2024
Столичный храм Воскресения Христова отметит 30-летие
20 НОЯБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о праздновании Покрова Пресвятой Богородицы и Дня Матери в Солигорске
29 ОКТЯБРЯ 2024
Гостем программы "Свет души" стал руководитель братства в честь Виленских мучеников Константин Антонович
23 ОКТЯБРЯ 2024
Выпуск праграмы "Святло душы" пра святыні Вілейшчыны: Свята-Троіцкі храм у Даўгінаве
23 ОКТЯБРЯ 2024
Программа "Духовное слово" о выставке "Иконы Ветки. Спас Нерукотворный"
3 ОКТЯБРЯ 2024
О выставке «Символы, атрибуты и аллегории в искусстве Беларуси XVII–XIX веков» расскажет программ «Свет души»
26 СЕНТЯБРЯ 2024
До 13 октября в Художественном музее работает выставка «Символы, атрибуты и аллегории в искусстве Беларуси XVII–XIX вв.»
23 СЕНТЯБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о святынях Вилейщины: храмах Рождества Пресвятой Богородицы в Куренце и Петра и Павла в Косуте
16 СЕНТЯБРЯ 2024
О преподобной Евфросинии Московской расскажет программа «Свет души»
27 АВГУСТА 2024
Пра шлях 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарогі да святыняў» раскажа праграма «Святло душы»
20 АВГУСТА 2024
О святынях Вилейщины расскажет программ «Свет души»
30 ИЮЛЯ 2024
О выставке «Свет памяти» расскажет программа «Свет души»
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.