BEL ENG DEU FRA



Працяг 23-й навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” слухайце ў праграме "Святло душы"

 

Слушать аудио

 
  
6 ОКТЯБРЯ 2016 (Четверг) 14:40:48
У чарговым выпуску праграмы "Святло душы" - працяг 23-й навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”.

Познім вечарам мы завіталі ў Акцябрскі - пасёлак з багатай гісторыяй.

З 1507 года ўзгадваецца вёска Рудабелка ( Рудыя Белкі) як маёмасць Мікалая Радзівіла, што была на гэтым месцы. Падчас грамадзянскай вайны і белапольскай акупацыі Рудабелка стала цэнтрам так званай Рудабельскай рэспублікі, дзе захоўвалася савецкая ўлада. У гады Вялікай Айчыннай тут быў цэнтр партызанскай зоны, працавалі школы, электрастанцыя, майстэрні. Тутэйшыя баявыя і працоўныя традыцыі адлюстраваліся ў аповесці Сяргея Грахоўскага “Рудабельская рэспубліка” і дакументальных фільмах.

На цэнтральнай плошчы Акцябрскага падчас сустрэчы экспедыцыі шматлюдна...

Пасля ідзем хрэсным ходам на ўскраіну пасёлка, да Свята-Пакроўскай царквы. Як кажа настаяцель айцец Герасім, людзі пажадалі адрадзіць яе на старым месцы.

Шлях да храма асвячае лампада са Святым Агнём, дзівяць нябёсы зорным россыпам, які не ўбачыць у мегаполісе. Айцу Герасіму ўзгадваецца перадвялікодны вечар, калі людзі ідуць з храма дадому з запаленымі свечкамі...

Так было і ў гэтую ноч, калі па вуліцах Акцябрскага разышліся агеньчыкі Святога Агню, што неслі людзі са свайго храма.

Раніцай наступнага дня частка экспедыцыі накіравалася ў Азарычы.

1 верасня. Дзень ведаў. Хіба маглі мы не завітаць у школу?

Азарыцкая сярэдняя школа мае багатыя традыцыі. Яна вядзе сваю гісторыю з адкрыцця ў 1865 годзе ў Азарычах царкоўна-прыходскай школы і адзначыла 150- ю гадавіну. Першы урок старшакласнікаў прайшоў у Доме культуры, дзе яны сустрэліся з удзельнікамі экспедыцыі. Падарункам для гасцей сталі вершы юных паэтаў - удзельнікаў школьнага літаратурнага конкурсу “Зямля пад белымі крыламі”. Урок гісторыі правёў прафесар Пётр Федаравіч Лысенка, якога завуць “беларускім Шліманам”. Той раскапаў міфічную Трою, а ён - гарадзішча Бярэсце, ды храм у Тураве 12 стагоддзя.

Наступны прыпынак у Доме штодзённага знаходжання састарэлых. Як кажа суправаджаючы нас намеснік старшыні Калінкавіцкага райвыканкама Віктар Іванавіч Замосцік, тут працуюць самаадданыя людзі, якія імкнуцца падтрымаць цікавасць да жыцця ў сваіх падапечных. Есць этнаграфічны музей і малельны пакой, які часта наведвае святар Георгій Агіевіч.

Мы зноў у дарозе... Галіна Антонаўна Панцялеева, старшыня азарыцкага сельскага савета, спяшаецца расказаць, як цікава праходзіць свята пасёлка, спартыўныя спаборніцтвы, у якіх задейнічаны ўсе яго жыхары, пра акцыю “Бессмяротны полк”: ля пасёлка адкрыты мемарыял вязням лагера смерці “Азарычы”.

... На ўскрайку дарогі стэлы з выявамі старых, жанчын і дзяцей. За калючым дротам гіблае балота, куды былі сагнаны ў сакавіку 1944 года больш за 50 тысяч людзей.

Побач з мемарыялам - капліца ў гонар Аляксандра Неўскага. 19 сакавіка, у дзень вызвалення лагера, тут збіраюцца яго вязні і прамаўляюцца памінальня малітвы...

Некалькі хвілін правядзеных тут перанеслі нас у іншае вымярэнне, пэўна, мы адчулі подых вечнасці...

Нас бласлаўляе айцец Георгій, і мы зноў выпраўляемся ў дарогу...

Слухайце праграму “Святло душы” 8 кастрычніка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень у 8.30 і 21. 30 на канале “Культура”. / sobor.by/
(просмотров 3281)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

19 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.Новалукомль-Чашнікі
12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
9 ДЕКАБРЯ 2023
О схиигуменье Фамарь (Марджановой) слушайте в программе «Свет души»
28 НОЯБРЯ 2023
Программа "Свет души" расскажет об опыте работы педагогов Величковичской средней школы Солигорского района
31 ОКТЯБРЯ 2023
О часовне-усыпальнице Римских-Корсаковых в селе Мыщено расскажет программа «Свет души»
10 ОКТЯБРЯ 2023
О духовном пути насельника Жировичского монастыря схиархимандрите Митрофане (Ильине) расскажет программа «Свет души»
26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
2 ИЮЛЯ 2023
О проекте «Воины духа» расскажет программа «Свет души»
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.