Радыёпраграма “Святло душы” раскажа пра кнігу “Нясвіжчыны духоўныя крыніцы”

 
 
  
29 МАЯ 2015 (Пятница) 10:27:46
70 гадоў таму, калі ў гісторыю сыходзілі апошнія баі Вялікай Айчыннай вайны, у маленькім беларускім гарадку Нясвіжы ў будынак былой ратушы людзі неслі тое духоўнае багацце, што не папаліла ваеннае ліхалецце - свае кнігі. Гэта сведчыла пра спадзяванні людзей на лепшае жыццё, іх веру ў перамогу чалавечнасці, духоўнага пачатку.

У тыя дні Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка адчыніла свае дзверы для наведвальнікаў. Сёлета, у канцы красавіка, яна адсвяткавала сваё 70-годдзе. Падарункам да юбілею стала выданне кнігі “Нясвіжчыны духоўныя крыніцы”, якая сканцэнтравала вопыт сумеснай духоўна-асветніцкай работы супрацоўнікаў бібліятэкі, мясцовай улады і нясвіжскага святарства.

"Сеяў Гасподзь насенне веры і любові. Адно зернетка трапіла і на жыватворную глебу Нясвіжчыны. Неўзабаве з’явіўся невялікі парастак і назвалі яго “Ноевым каўчэгам”. Парастак рос. Яго ўдабралі словы святара і многія прыходзілі сюды, каб пачуць іх. Хутка парастак ператварыўся ў маладое дрэўца. На яго кроне з’яўляліся ўсё новыя і новыя галінкі. І толькі адна з іх ужо мела першапачатковую назву. А ўсё дрэўца стала “Існасцю”, да якой імкнуліся новыя людзі. Іх было так многа, што ўжо не адзін святар вымушаны быў казаць сваё слова. Усе святары Нясвіжскай зямлі падняліся ў абарону слова Божага. І гэтага было мала. Тады далучылася да іх шмат іншых людзей розных прафесій і званняў. Дзеля чаго? Каб абудзіць заспаныя душы, каб не даць патануць у нявер’і і спакусах гэтага свету, каб упэўніць маладых і сталых, што Гасподзь ёсць і чакае нас".

Так паэтычна апавядаецца ў кнізе пра нялёгкую, але агульную працу, якая распачался ў Нясвіжы з нараджэннем духоўна-асветніцкага клуба для падлеткаў і моладзі “Ноеў каўчэг”. Гэты біблейскі сімвал ратавання стваральнікі клуба абралі таму, што па сваім жыццёвым вопыце ведалі: толькі аб'ядноўваючы мудрасць свету зямнога і мудрасць Божую можна пабудаваць жыццё правільна. Першым мерапрыемствам стала экскурсія для старшакласнікаў у нясвіжскую царкву.

Для кожнай падзеі свой час, для кожнай справы – свае выканаўцы. Тое, што не пад сілу аднаму, пад сілу другому, каго Гасподзь благаславіў папрацаваць на ніве духоўнай. 24 студзеня 2010 года па ініцыятыве аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама і благачыннага Нясвіжскай царкоўнай акругі протаіерэя Аляксандра Данчанкі пры цэнтральнай раённай бібліятэцы Нясвіжа быў адкрыты духоўна-асветніцкі цэнтр “Існасць” і распрацавана праграма яго дзейнасці. Яна рэалізуецца праз супрацоўніцтва Нясвіжскага благачыння, раённага выканаўчага камітэта, сеткі раённых бібліятэк, рэдакцыі газеты “Нясвіжскія навіны” і праграмы радыёвяшчання “Раніца Нясвіжчыны”, навучальных устаноў горада і раёна, устаноў аховы здароўя і прадугледжвае правядзенне духоўна-асветніцкіх лекторыяў для дарослых пры бібліятэках горада і раёна, супрацоўніцтва з установамі аховы здароўя, правядзенне на раённым радыё духоўна-асветніцкай перадачы “Абуджэнне”, выданне ў раённай газеце духоўна-асветніцкай старонкі “Вытокі”, падрыхтоўку семінараў і метадычных рэкамендацый для настаўнікаў, раённых духоўна-асветніцкіх мерапрыемстваў.

Своеасаблівым каўчэгам выратавання для чалавека з'яўляецца сям'я. У загадчыцы нясвіжскага дзіцячага садка “Караблік” Вольгі Пуляк акрамя ўласнай, ёсць сям'я з некалькіх сотняў выхаванцаў. Кожнае дзіцё - падарунак Божы, і справа бацькоў і выхавацеляў быць сатворцамі Божай справы на зямлі, заўважыць у дзіцяці парасткі Божага прызвання. У дзіцячай установе “Караблік” - немалы вопыт духоўна- маральнага выхавання, тут з маленства далучаюць да спраў міласэрднасці. Святары наведваюць садок, каб пагутарыць з бацькамі і выхавацелямі, пабываць на святочных ранішніках.

У кнізе “Нясвіжчыны духоўныя крыніцы” змешчаны шчырыя споведзі тых, хто набыў веру ў жыццёвых выпрабаваннях, расказы пра паломніцтвы па шляхах праваслаўнай Беларусі і незабыўныя сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі і святарамі.

Не аднойчы падчас презентацыі кнігі ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы выказвалася шчырая падзяка за падтрымку старшыні Нясвіжскага райвыканкама Івану Крупко, намесніку старшыні Нясвіжскага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце Аляксандру Майсені, галоўнаму спецыялісту аддзела ідэалогіі культуры і па справах моладзі Наталлі Рыбаковай. А ўсім нясвіжскім рупліўцам на ніве духоўнасці былі выказаны словы падзякі ад епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія.

Слухайце праграму “Святло душы” 30 мая ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень ў 8.30 і 21. 30 на канале “Культура”.
/ sobor.by/ Фота з прэзентацыі кнігі "Нясвiжчыны духоўныя крынiцы"
(просмотров 3951)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

2 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
О жизни общины монастыря Марии Магдалины в Иерусалиме рассказывает в программе "Свет души" монахиня Магдалина (Проферансова)
26 НОЯБРЯ 2025 (Сред
Героем программы "Свет души" стала монахиня Магдалина (Проферансова)
20 НОЯБРЯ 2025 (Четв
Православному вещанию на Белорусском радио 30 лет
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Суметь сказать о духовном так, чтобы что-то запало в душу: беседа с автором православных программ Белорусского радио Людмилой Митакович
22 ОКТЯБРЯ 2025 (Среда
В программе «Свет души» прозвучит продолжение рассказа о храме Марии Египетской в Вилейке
7 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Слушаете программу «Свет души» о храме преподобной Марии Египетской, которому исполнилось 160 лет
28 АВГУСТА 2025 (Четве
Успение Пресвятой Богородицы – во всех храмах Беларуси проходят торжественные литургии. Отрывок программы Новости "24 часа" на СТВ
9 АВГУСТА 2025 (Суббо
Программа "Свет души" расскажет о святынях Ильянской земли: храмах в Вязыни и Латыголе
1 АВГУСТА 2025 (Пятни
Гісторыя і сенняшні дзень Ільянскай сярэдняй школы імя Адама Грымаця
30 ИЮЛЯ 2025 (Ср
О храме в честь пророка Илии в агрогородке Илья расскажет программа "Свет души"
24 ИЮНЯ 2025 (Вт
Протодиакон Георгий Коляда: сорок лет служения Богу и людям. Слушайте программу "Свет души"
11 ИЮНЯ 2025 (Ср
На Первом национальном канале Белорусского радио продолжается цикл программ «Монастырь у церкви Спаса»

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.