BEL ENG DEU FRA



Салігорск-Грэск-Слуцк-Узда-Цімкавічы-Капыль. Па шляху з удзельнікамі 28-й навукова-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да святынь"

 
  
26 АПРЕЛЯ 2022 (Вторник) 17:52:08
Раніцай ў Салігорску. На цэнтральнай плошчы прадстаўнікі тутэйшых навучальных устаноў літаральна "разабралі" нашых місіянераў па школах на ўрокі пісьменства. А сярод нас - паэты, журналісты, святары, педагогі, бібліятэкары, для каго духоўная асвета- справа жыцця.

З ветэранам экспедыцыі, настаўніцай са Слоніма, Лізаветай Муксей, у восьмай сярэдняй школе са спартыўным ухілам.

Знаемімся з дырэктарам Віктарам Іванавічам Броўкам.

Футбольны клуб "Шахцер", а пад яго патранатам школа, амаль равеснік Салігорска. Першая каманда фарміравалася з будаўнікоў- аматараў, а ў 1978-м адчыніла дзверы восьмая школа, у якой цяпер вучацца юныя спартсмены з усёй Беларусі. У музеі ганаровыя кубкі, граматы і медалі. Школа рыхтуе спартыўныя рэзервы краіны,таму хвалюемся. Расказваем пра Святы Агонь, экспедыцыю, асабістыя ўражанні ад таго, што бачым на шляху. Старшакласнікі слухаюць уважліва, відаць, сустрэча застанецца ў памяці. На развітанне пакідаем школьнай бібліятэцы стос добрых кніг.

Экспедыцыю сустракаюць у Грэску- аграгарадку на Случчыне. Месцічы з харугвамі, і мы, з Непагаснай Лампадай са Святым Іерусалімскім Агнем, доўгім шляхам ідзём да тутэйшай царквы Ражаства Багародзіцы.

У храме сустракаюцца наша пуцяводная Загор'е- Сталавіцкая ікона Багародзіцы і тутэйшая святыня - Забельская цудатворная ікона Божай Маці, пра якую расказвае настаяцель Аляксандр Корань.

На шашы, ля ўезду ў Слуцк, храм Паісія Святагорца.

Падыходзім да святыні.

Доўгі час у Слуцку была адзіная старадаўняя Міхайлаўская царква. Цяпер існуе манастыр, духоўна-асветніцкі цэнтр і гэты велічны храм у гонар афонскага старца 20 стагоддзя. Кнігі з яго духоўным разважаннямі шануе праваслаўны свет.

А далей знаемства са Слуцкім дзяржаўным каледжам.

Навучальная ўстанова адкрылася пасля вайны, каб рыхтаваць айчынных майстроў-сыраробаў. Можна ўявіць: колькі пакаленняў узгадавана! Цяпер тут навучаць повараў, спецыялістаў малочнай прамысловасці. Класы - сапраўдная вытворчаць па сучасных тэхналогіях. Каледж - маленькі горад, дзе есць кафе, стадыён, этнаграфічная майстэрня "Скарбніца", кулінарная студыя "Гурман"- тут ствараюцца праграмы для мясцовага тэлебачання, гасцініца для наведвальнікаў-бацькоў, нават зімовы сад, экзатычныя расліны якога даслаў сталічны Батанічны сад.

Дырэктар каледжа- Барыс Браніслававіч Блахін вядзе ў кабінет праваслаўнай культуры Случчыны.

У музейным комплексы каледжа - калекцыі народных промыслаў, прадметаў быту, нумізматыкі, музей малака, куток традыцый слуцкага ткацтва ( узгадайце славутыя слуцкія паясы!).

Асобная зала- старадаўняй гісторыі Слуцка і яго баявой славы.

Вось што расказаў Сяргей Іванавіч Багдашыч.

На пяты дзень вайны, калі да Слуцка падыходзілi варожыя танкі, каб затрымаць гітлераўцаў, на цэнтральнай вуліцы горада салдаты павярнулі гармату ў бок немцаў і прынялі бой. Яны загінулі, але на нейкі час затрымалі фашыстаў. Людзі потым пахавалі мужных воінаў, а сведкам падзей стаў архіўны нямецкі фотаздымак той самай гарматы на вулічным скрыжаванні. Ен нядаўна знайшоўся ў інтэрнэце і падцвердзіў подзвіг абаронцаў Слуцка.

Раніцай, ля Узды, місіянераў" разбіраюць" па школах і сацыяльных установах. Частка скіроўваецца ў Хатляны, мы на ўрок пісьменства да ўздзенскай школы імя Кандрата Крапівы. Цікавімся музеем пісьменніка.

Старая плошча Узды, як у расійскай сталіцы, мае назву Красная. У гістарычнам храме Пятра і Паўла сустракае настаяцель Рыгор Чарапеннікаў.

Тут служыў і прыняў смерць навамучанік Царквы Беларускай Міхаіл Навіцкі. Ен паходзіў з сям'і святара, артымаў грунтоўную свецкую адукацыю, і толькі калі гэта стала небяспечна, ў 20-я гады мінулага стагодзя, абраў подзвіг святарскага служэння.

Экспедыцыя завітала ў Цімкавічы, на радзіму пісьменніка Кузьмы Чорнага.

Пасля малебну і закладкі саду ля Мікалаеўскай царквы-сустрэча з месцічамі.

Ветэраны экспедыцыі ўзгадваюць Марыю Іосіфаўну Карпенка - "легенду" беларускай журналістыкі. Яна была сярод стваральнікаў айчыннага Саюза журналістаў, у складзе беларускай дэлегацыі ўдзельнічала ў працы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Амаль 30 гадоў узначальвала рэдакцыю часопіса "Работніца і сялянка", вядомага далека за межамі Беларусі. На пачатку 80-х яго тыраж складаў паўтара мільена экзэмпляраў! Марыя Карпенка родам з Цімкавіч і там пахавана. Кіраўнік экспедыцыі Аляксандр Лапата-Загорскі зачытвае яе успамін пра родную мясціну, дзе яна пабывала з экспедыцыяй.

Раніцай - у сталіцы Дня беларускага пісьменства -Капылі.

У Свята-Узнясенскім храме мітрапаліт Веньямін пачынае святочнае набажэнства.

В 2005 годзе экспедыцыя "Дарога да святынь" пабывала ў Капылі і заклала Сад малітвы, пра што ўзгадвае Аляксандр Лапата-Загорскі.

Ад'яжджаем са спадзяваннем зноў сустрэцца на дарозе да айчынных святынь і свята роднай мовы.

Слухайце праграму "Святло душы" 23 красаівка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор на канале "Культура" 24 красавіка ў 17.30.

/sobor.by/

/ПЕРВЫЙ НАЦИОНАЛЬНЫЙ КАНАЛ БЕЛОРУССКОГО РАДИО/


(просмотров 2383)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

25 ИЮЛЯ 2024
О выставке «Свет памяти» расскажет программа «Свет души»
19 ИЮЛЯ 2024
Старец Паисий Святогорец - путь смирения и деятельной любви. Слушайте программу «Свет души»
13 ИЮЛЯ 2024
О выставке, посвященной 40-летию установления праздника Собора белорусских святых, расскажет программа «Свет души»
17 ИЮНЯ 2024
Историю омофора первого минского архиепископа Виктора(Садковского) расскажет программа «Свет души»
7 МАЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга. Шуміліна-Гарадок
29 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга. Дуброўна-Расоны (аудио)
22 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.Новалукомль-Чашнікі
12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.