«Святло душы» пазнаёміць з паломніцкімі маршрутамі Свята-Еліcавецінскага манастыра

  Сярод многіх сустрэч і мерапрыемстваў, якія ладзяцца ў мінскім Свята-Еліcавецінскім манастыры, Дзень паломніка займае асаблівае месца. Сюды прыходзяць людзі, якіх духоўна з”ядналі нялёгкія паломніцкія шляхі. Трэба адразу адзначыць, што паломнікі - не турысты, а тыя, хто жадае дакрануцца сэрцам да святынь і атрымаць духоўную падтрымку ў жыцці, таму зразумела іх жаданне, спазнаўшы такую радасць, падзяліцца ёй і далучыцца да паломніцкіх маршрутаў новых спадарожнікаў.

Праграма “Святло душы” прапануе пабываць на Дні паломніка, які адбыўся ў мінскім Свята-Еліcавецінскім манастыры і пачуць аповеды пра святыні Сербіі і Чарнагорыі, Грузіі і Святой Зямлі, пра новы паломніцкі маршрут па шляху перанясення у Полацк мошчаў святой Еўфрасінні Полацкай.

Слухайце праграму “Святло душы” 31 студзеня ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Паўтор у той жа дзень у 8.30 і 21. 30 на канале “Культура”./ sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.