“Святло душы” знаёміць з заснавальнікамі капліцы-музея Вялікай вайны ў Заброддзі
5 НОЯБРЯ 2014 (Среда) 19:13:50 Праграма “Святло душы” пазнаёміць з Валянцінай і Барысам Цытовічамі – заснавальнікамі Барысаглебскай капліцы-музея Першай сусветнай вайны ў вёсцы Заброддзе на Вілейшчыне.Перасяліўшыся ў сярэдзіне 70-х гадоў у вёску Заброддзе, сям”я Цытовічаў працягвала займацца тымі ж творчымі справамі, як і ў сталіцы. Барыс Барысавіч, як мастак, ілюстраваў кнігі айчынных класікаў, Валянціна Пятроўна - у мінулым рэжысёр на Беларускім тэлебачанні - заснавала ў вёсцы Нарач дзіцячы тэатр. Яны шукалі творчай засяроджанасці, а лёс наканаваў адраджаць памяць аб Вялікай вайне, прагнулі жыцця ў суладдзі з наваколлем, але самі сталі гэты навакольны свет гарманізаваць. Ля сваёй сядзібы ў Заброддзі, на беразе хуткаплыннай Нарачанкі, яны заклалі Палісад Памяці - своеасаблівы ландшафтны парк, дзе ёсць помнікі- камяні, кветнікі і сажалкі з лілеямі. Есць у ім месца, дзе збіраюцца сябры, каб адзначыць памятныя ваенныя даты, растуць у ім дрэвы, пасаджаныя гэтымі сябрамі. Першыя з іх - памяць аб Васілі Быкаве і Алесі Адамовічы. Сцяжыны Палісаду Памяці прывялі нас да Барысаглебскай капліцы, створанай з самага “цёплага” для душы прыроднага матэрыялу - дрэва. Цытовічы называюць яе капліцай-музеем Першай сусветнай вайны. Тут адпраўляюцца службы на вялікія царкоўная святы, у гадавіны Першай і Другой сусветных войнаў і ў дні памяці ахоўнікаў храма -першых святых мучанікаў старажытнай Русі - Барыса і Глеба. У прытворы размешчана музейная экспазіцыя, у якой адлюстравалася гісторыя Вялікай вайны і падзеі, звязаныя з баявымі дзеяннямі на Вілейшчыне. Яе працяг - у храмавай прасторы, дзе з фотаздымкаў на нас пазіраюць героі Вялікай вайны, святары, якая прымалі ў ёй удзел. Ваенная хроніка тых часоў захавала ўспаміны пра подзвігі святароў на Вялікай вайне. “В октябре 1914 года в Черном море немецкий крейсер «Гебен» атаковал минный заградитель «Прут», который не мог противостоять ему в открытом бою. Командир российского корабля принял решение - открыть кингстоны. Видя, что «Прут», не спуская Андреевского флага начал погружаться, а личный состав садится в шлюпки, капитан крейсера приказал открыть артиллерийский огонь. С отходящих от гибнущего корабля шлюпок матросы видели, что на верхней палубе среди дыма и огня стоит в полном облачении с поднятым крестом корабельный священник. Семидесятилетний иеромонах Бугульминского монастыря Антоний (Смирнов) не покинул родной корабль, предпочел с ним погибнуть, до последней минуты жизни благословляя свою паству, подняв Евангелие. Вместе с корабельным священником пошёл на дно и командир корабля лейтенант Рогусский. Но, наверное, молитва отца Антония дошла до Господа: никто из команды не утонул в студеной октябрьской воде, никто не попал в плен. Когда русские корабли подошли к месту трагедии, 300 моряков теснились в шлюпках, плавали в воде и кричали «ура» в честь подвига капитана и священника. Нельзя не упомянуть иеромонаха Богородицко - Площанской пустыни Евтихия (Тулупова). Он начал войну в дивизионном лазарете, где в конце 1914 года санитаркой служила известная певица Надежда Плевицкая. В мемуарах она оставила о нем взволнованные строки: «Врачи выбивались из сил, и руки их были в крови. Не было времени мыть. Полковой священник, седой иеромонах, медленно и с удивительным спокойствием резал марлю для бинтов. Среди крови и стонов иеромонах спокойно стал мне рассказывать, откуда он родом, какой обители и как трудно ему было привыкать к скоромному. Мне показалось, что он умышленно завел такой неподходящий разговор. Встретив взгляд иеромонаха, я поняла, что лучисто-серые глаза его таят мудрость. Руки мои уже не дрожали и уверенно резали марлю. Спокойствие передалось от монаха и мне». А летом 1915 года, когда полк попал в окружение, иеромонах Антоний, не считаясь с опасностью, повел солдат на прорыв, шел впереди с крестом в руках… Получил смертельное ранение. За стойкость и мужество его наградили орденом Святой Анны 3 степени с мечами и бантом, а также посмертно -орденом Святого Георгия 4 степени”. У капліцы-музеі есць баявыя артэфакты, знойдзеныя ў тутэйшых лясах. Незабыўнае ўражанне пакідае храмавы падсвечнік, зроблены са складзеных штыкоў, якія падтрымліваюць пустыя патроны. Кожны з іх – гэта нечае абарванае жыцце. Цяпер у іх ставяцца свечы за напамін душы..... Разам з Дабрачынным фондам памяці Першай сусветнай вайны на старых вілейскіх могілках, дзе знаходзяцца воінскія пахаванні яе ахвяр, Барыс і Валянціна Цытовічы пабудавалі браму-капліцу. У яе свая даўнішняя гісторыя. Пасля гераічнага Свянцянскага прарыву, на вілейшчыне пабываў епіскап Віленскі і Літоўскі Ціхан- будучы патрыях Маскоўскі і ўсяе Русі. У памяць вялікіх чалавечых ахвяр ён блаславіў пабудаваць ў Вілейцы Свята-Мікалаеўскую царкву. Рэвалюцыйныя падзеі не дазволілі давесці справу да канца. У нашы дні, ў гонар патрыярха Ціхана, у Вілейцы пабудавана Свята- Ціханаўская царква, роспіс якой зрабіў Барыс Цытовіч. Цяпер ен стварае не карціны, а іконы. Валянціна Цытовіч водзіць экскурсіі і даволі часта выступае з кампазіцыяй “Лісткі паходнага сшытка” па дзенніках, пісьмах і вершах удзельнікаў Першай сусветнай вайны. / sobor.by/ Людмила Митакович. Фото www.obitel-minsk.by (просмотров 3656) |
Новости разделов: