BEL ENG DEU FRA



З 25-й духоўна-асветніцкай экспедыцыяй "Дарога да святыняў" працягваецца шлях па Беларусі

 
  
12 ОКТЯБРЯ 2018 (Пятница) 09:14:36
13 кастрычніка ў праграме “Святло душы” на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё працягнецца расповяд пра 25-ю духоўна-асветніцкую экспедыцыю "Дарога да святыняў".

Гутарку вядзе аўтар праграмы Людміла Мітаковіч:

"Дарога з Дзяржынска да Клецка недалёкая, але ёсць час паразмаўляць, падзяліцца ўражаннямі. Многія ўдзельнікі даўно знаёмыя, нават родныя людзі. Праз пяць дзён місіянерскага падарожжа час цячэ інкаш, ні хвіліны не губляецца марна. З раніцы да ночы нас яднаюць сустрэчы з тысячамі людзей, якія прагнуць духоўнай моцы і ведаў, і ад іх мы наталяемся верай, адчуваем, што мы разам робім богаўгодную справу. Разам з тым гэта і дзяржаўная справа, пра што зазначыў у Пасланні да членаў экспедыцыі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Разам з ветэранамі руху ёсць тыя, хто ўпершыню з намі. Звычайна гэта мясцовыя жыхары гарадкоў, праз якія праходзіць шлях экспедыцыі.

Ірына Мікалаеўна Закрута - сацыяльны педагог першай сярэдяй школы Клецка. Карыстаюся часам, каб даведацца пра галоўную клецкую святыню - Уваскрасенскі сабор.

Ведаю: ёсць у Клецку яшчэ адзін адметны храм - Пакроўская царква, дзе служыў святар Георгій Хільтоў. Разам з братам Мікалаем і іх жонкамі за сувязь з партызанамі, яны былі расстраляны ў канцлагеры Калдычэва.

Невыпадкова ўзгадаўся Пакроўскі храм. Ля яго, на ўскрайку Клецка, нас чакаў вялізны хрэсны ход, які рушыў па вуліцах Клецка.

Гэта хвалюючыя хвіліны еднасці, калі агульная малітва і Святы Агонь асвячае паселішчы і душы чалавечыя.

Побач са мной ідуць дзве маладыя маці з каляскамі. Мы спазніліся, прыехалі ў прыцемках, але нават людзі з дзеткамі чакалі.

Потым, пасля службы і перадачы Святога Агню, протаіерэей Мацвей Белавус - настаяцель клецкага Уваскрасенскага храма расказваў, як адраджаў святыню.

Тым часам на плошчы пачаўся канцэрт. Яго слухачам і ўдзельнікам надоўга запомніцца ціхі жнівеньскі вечер , калі паветра люляла найпрыгажэйшую мелодыю.

Ансамбль выкладчыкаў Клецкай музычнай школы змяніў удзельнік экспедыцыі паэт Вадзім Спрынчан.

Наступнай раніцай нас сустракаюць на Брэсцкай шашы ля Святога поля. Шмат войнаў прайшлі праз Святое поле, і ўсе яны пакідалі свае ахвяры. Пасля Паўночнай вайны ў нетрах зямлі засталіся магілы заваёўнікаў-шведаў і рускіх салдат. Потым, у 1771 годзе, была вялікая бітва войскаў Суворава з польскімі канфедэратамі. Пазней праходзіла лінія фронту Першай сусветнай вайны. Гэта адзін вялікі могільнік многіх часоў і цяжка ўявіць, колькі чалавечых жыццяў абарвалася тут.

У чэрвені 1916 года прапаршчык грэнадзёрскага палка Мікалай Шыла сведчыў: "Выполз к своим к вечеру. Весь день провалялся под германской проволокой. А утро и вспоминать не хочется. Только прошли проволоку, как на роту прицелились пулемёты… Огневые точки не подавили. Солдаты всё же захватили три пулемёта, но я приказал их бросить, лучше пускай уносят убитых и раненых товарищей… Война обернулась всеми ужасами… Не успевали проводить погребение солдат. Мне уже кажется, что я плыву по кровавой реке, где капитанам мели не грозят. Мели могут ещё спасти, но в этой реке их нет… Везде смерть".

Месцы гэтых жорсткіх баёў самі немцы назвалі "магілай рускіх".

У 1983 годзе Святое поле аддалі пад кар'ер, і чалавечыя косці разам з гравіем пайшлі на будаўніцтва трасы Брэст-Масква. Але Сама Маці Божая заступілася за душы продкаў нашых. У каўшы экскаватара, які чэрпаў астанкі праху людскога, явілася ікона Пакрову Прасвятой Багародзіцы. І страх Божы прымусіў будаўнікоў спыніць работы. З таго часу знойдзеная рэліквія праслаўлена як “Загор'е-Сталавіцкая”. Яна ахоўвала сон загінуўшых на Святым полі, а цяпер стала шляхаводным абразом экспедыцыі. Чвэрць стагоддзя святыня разам з экспедыцыяй, а цяпер ў Мінску закладзены храм ў яе гонар, прыхаджанамі якога ў большасці будуць невідушчыя людзі. Ікона знойдзе прытулак у царкве, дзе людзі, што страцілі зрок, “убачаць” яе, дакранаючыся рукамі да паверхні кованага абраза.

З Загор'е-Сталавіцкай іконай падыходзім да капліцы Іаана Прадцечы, што ўзведзена на Святым полі. Нас сустракаюць жыхары бліжэйшых вёсак, святары начале з архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім Сцяфанам".

Слухайце праграму “Святло душы” 13 кастрычніка ў 7.30 і 20.20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё./ sobor.by/

(просмотров 2141)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

19 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.Новалукомль-Чашнікі
12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
9 ДЕКАБРЯ 2023
О схиигуменье Фамарь (Марджановой) слушайте в программе «Свет души»
28 НОЯБРЯ 2023
Программа "Свет души" расскажет об опыте работы педагогов Величковичской средней школы Солигорского района
31 ОКТЯБРЯ 2023
О часовне-усыпальнице Римских-Корсаковых в селе Мыщено расскажет программа «Свет души»
10 ОКТЯБРЯ 2023
О духовном пути насельника Жировичского монастыря схиархимандрите Митрофане (Ильине) расскажет программа «Свет души»
26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
2 ИЮЛЯ 2023
О проекте «Воины духа» расскажет программа «Свет души»
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.