З дабрадатным агнём па Радашковічах , Калодзішчах и Ратамцы – слухайце праграму «Святло душы»

 
  
26 СЕНТЯБРЯ 2014 (Пятница) 19:19:09
Радашковічы-Калодзішчы-Ратамка - праграма прапануе прайсці заключную частку шляху экспедыцыі “Дарога да святыняў” з Дабрадатным Агнем ад Гроба Гасподняга.

...Нас сустракае гасцінная маладзечанская зямля. Ад вескі Палачаны выпраўляемся да Радашковіч, дзе сустракаць Святы Агонь сабраўся ўвесь гарадок. З хрэсным ходам ідзем да радашковіцкай царквы.

Невялікі драўляны храм узнесся на высокай гары, адкуль відаць усе паселішча і , здаецца, так блізка вечаровае неба з палымнеючым захадам. Ільінская царква ў Радашковічах была адноўлена вернікамі ў 1942 годзе, пасля таго, як фашысты спалілі старадаўні Пакроўскі храм. Ставілі царкву драўляную і спадзяваліся, што пасля вайны пабудуюць каменную, але да сенняшняга дня маленькі Ільінскі храм малітоўна служыць сваім прыхаджанам. Есць ў ім і свая святыня - спіс цудатворнай Пачаеўскай іконы Божай Маці.

Яшчэ за польскім часам у жыхаркі Радашковіч Дар”і Забаронак паміралі дзеці. Калі зноў нарадзілася дачушка, добрыя людзі параілі ей з дзіцем, пешшу, выправіцца ў Вільню да Вастрабрамскай Божай Маці. Калі дзяўчынка вырасла, яна кожны год хадзіла ў Вільню са сваімі дзецьмі,а потым з унукамі, каб аддзячыць Божай Маці і святым пакутнікам віленскім за радасць мацярынства і жыцця на зямлі. Аднойчы яна прынесла адтуль Пачаеўскі абраз Багародзіцы для радашковіцкай царквы.

Некалькі гадоў таму гэты абраз праявіўся на шкле іконы і цяпер, дазнаўшыся пра цуд, да Ільінскага храма ў Радашковічах прыязджаюць паломнікі нават з замежжа.

Запамінальным стала наведванне радашковіцкага інтэрната для дзяцей,якія засталіся без апекі бацькоў. У класах для самых маленькіх есць куток для цацак і ўтульныя крэслы, дзе можна пазаймаўшыся, пагуляць і паглядзець мульцікі. Класы для старэйшых уладкаваны найноўшымі формамі навучання. Есць тут сад і аранжэрэя, спартыўныя пляцоўкі, нават два музеі: краязнаўства і таранаў, бо інтэрнат носіць імя Мікалая Гастэлы - летчыка, які ў першыя дні вайны здзейсніў паветраны таран пад Радашковічамі. Дзеці праводзяць экскурсіі для наведвальнікаў і, можна сказаць, ствараюць музей сваей школы. Страціўшы родны, яны знайшлі тут утульны цёплы дом,з якога выпраўляюцца ў вялікае жыццё. Дзеля гэтага, як кажа дырэктар інтэрната, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” Ігар Міхайлавіч Дзятлоўскі, ажыццяўляецца праграма іх сацыялізацыі - прывучэння да самастойнасці.

...З іконамі і харугвамі Дабрадатны Агонь сустрэлі ў Калодзішчах. Па шляху хрэснага хода да нас далучаюцца цэлымі сем”ямі. Разам ідзем да новага храма ў гонар Купяціцкай іконы Божай Маці. Захавальнік Дабрадатнага Агню, протаіерэй Сергій Гардун, як заўжды, звяртаецца з духоўным словам да людзей.

На шляху да Заслаўя яшчэ адзін незвычайны храм - Свята- Мікольскі ў Ратамцы. Са Святым Агнем мы зноў узнімаемся на ўзвышша да маленькай царквы, дзе нас чакаюць прыхаджане.

Храм да самага купала ўпрыгожаны іконамі, аздобленымі карункамі розных акладаў, ад чаго падобны на дзівосны церам. Мікольскі храм як раз насупраць чыгуначнага прыпынку ў Ратамцы, кожны можа прыехаць і пабачыць гэтае дзіва. Але яго галоўная каштоўнасць -людзі разам з іх бацюшкам- айцом Аляксандрам. Пераняўшы Іерусалімскі Агонь, яны жадаюць нам і нашай экспедыцыі “Многая лета”.

Сапраўды, у тых месцах дзе прайшлі шляхі “Дарогі да святынь”, як аднойчы падлічыў яе удзельнік Алесь Загорскі, па многіх сацыяльных і эканамічных паказчыках статыстыка паляпшаецца...

Слухайце праграму “Святло душы 27 верасня ў 8.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Паўтор у той жа дзень у 21.30 на канале “Культура”.

/ sobor.by/
(просмотров 5726)





Новости разделов:

Паломничества

25 АВГУСТА 2022 (Четве
6-й день продолжается Крестный ход из Жирович в Минск. Литургия под открытым небом. ФОТО. ВИДЕО
23 АВГУСТА 2022 (Вторн
Митрополит Вениамин принял участие во всебелорусском Крестном ходе Жировичи-Минск. ФОТО. ВИДЕО
19 АВГУСТА 2022 (Пятни
Первый 8-дневный крестный ход из Жировичского монастыря в Минск начал свой путь. ВИДЕО
31 ИЮЛЯ 2022 (Во
Крещальная Литургия на водах Немана в день крещения Руси прошла у стен Лавришевского монастыря. ФОТО
6 ФЕВРАЛЯ 2022 (Воскр
Патриарший Экзарх совершил молебен на месте упокоения блаженной Валентины Минской [+ВИДЕО]
30 ИЮЛЯ 2021 (Пя
Ковчег с частицей мощей Александра Невского доставлен в Минск
24 ИЮНЯ 2021 (Че
Мироточивая икона «Умиление» Локотская принесена в минский кафедральный собор. ВИДЕО
4 МАЯ 2021 (В
На Пасху могилку блаженной Валентины Минской украсили сотнями цветов
23 СЕНТЯБРЯ 2020 (Среда)
В преддверии Воздвижения Креста Господня Патриарший Экзарх призывает чад Белорусской Церкви к трехдневному посту и покаянной молитве
8 СЕНТЯБРЯ 2020 (Вторни
В Александро-Невский храм столицы прибудет икона блаженной Матроны Московской с частицей мощей
1 СЕНТЯБРЯ 2020 (Вторни
О мире в Беларуси молились в крестном ходу с афонской «Всецарицей»
25 МАЯ 2020 (П
Отошёл ко Господу протоиерей Николай Уляхин
  Просвещение

28 МАЯ 2024 (В
Социальные мастерские прихода встретили воспитанников ЦКРОиР г. Полоцка
28 МАРТА 2024 (Чет
Учащиеся 43 гимназии г.Минска посетили приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
15 МАРТА 2024 (Пят
Руководитель Социальных мастерских приняла участие в работе Всероссийского научно-практического семинара
28 НОЯБРЯ 2023 (Втор
Стартовал республиканский конкурс «Молодежь Беларуси за жизнь, нравственность и семейные ценности»
9 ОКТЯБРЯ 2022 (Воскр
Стартовал конкурс на присуждение стипендии имени митрополита Филарета (Вахромеева)
9 ИЮЛЯ 2022 (Су
Занятия Летнего библейского института пройдут в Минской духовной семинарии в августе
27 ИЮНЯ 2022 (По
В Минском духовном училище состоялся выпускной акт
6 ИЮНЯ 2022 (По
Летняя православная школа приглашает детей из Бобруйской епархии
6 ИЮНЯ 2022 (По
Минская духовная семинария приглашает на занятия Летнего богословского института
20 АПРЕЛЯ 2022 (Сред
Просветительский центр Фонда Евфросинии Полоцкой приглашает на цикл лекций «Три ветви христианства: чем они отличаются друг от друга?»
15 МАРТА 2022 (Вто
Начался прием документов на участие в конкурсе изданий «Просвещение через книгу»
14 МАРТА 2022 (Пон
Цикл лекций «Историческая география Беларуси» пройдет в Минске
  СМИ о Церкви

2 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
О жизни общины монастыря Марии Магдалины в Иерусалиме рассказывает в программе "Свет души" монахиня Магдалина (Проферансова)
26 НОЯБРЯ 2025 (Сред
Героем программы "Свет души" стала монахиня Магдалина (Проферансова)
20 НОЯБРЯ 2025 (Четв
Православному вещанию на Белорусском радио 30 лет
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Суметь сказать о духовном так, чтобы что-то запало в душу: беседа с автором православных программ Белорусского радио Людмилой Митакович
22 ОКТЯБРЯ 2025 (Среда
В программе «Свет души» прозвучит продолжение рассказа о храме Марии Египетской в Вилейке
7 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Слушаете программу «Свет души» о храме преподобной Марии Египетской, которому исполнилось 160 лет
28 АВГУСТА 2025 (Четве
Успение Пресвятой Богородицы – во всех храмах Беларуси проходят торжественные литургии. Отрывок программы Новости "24 часа" на СТВ
9 АВГУСТА 2025 (Суббо
Программа "Свет души" расскажет о святынях Ильянской земли: храмах в Вязыни и Латыголе
1 АВГУСТА 2025 (Пятни
Гісторыя і сенняшні дзень Ільянскай сярэдняй школы імя Адама Грымаця
30 ИЮЛЯ 2025 (Ср
О храме в честь пророка Илии в агрогородке Илья расскажет программа "Свет души"
24 ИЮНЯ 2025 (Вт
Протодиакон Георгий Коляда: сорок лет служения Богу и людям. Слушайте программу "Свет души"
11 ИЮНЯ 2025 (Ср
На Первом национальном канале Белорусского радио продолжается цикл программ «Монастырь у церкви Спаса»

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.