на галоўную старонку падзела

Святая вялікапакутніца
Анастасія Вызваліцельніца

ру | en | de

  набажэнскі раздзел / жыцці святых

СВЯТАЯ ВЯЛІКАПАКУТНІЦА АНАСТАСІЯ ВЫЗВАЛІЦЕЛЬНІЦА ВЯЗНЯЎ

памяць 22 снежня

Святая вялікапакутніца Анастасія Вызваліцельніца (+ . 304) пацярпела пад час кіравання рымскага імператара Дыялекціяна (284-305). Нарадзілася ў Рыме, у сям'і сенатара Прэтэкстата. Бацька быў паганскай веры, маці Фавста - таемная хрысціянка, якая даручыла выхаванне маленькай дзяўчынкі вядомаму сваёй вучонасцю святому Хрысагону (+ . 304 г.; памяць 22 снежня). Хрысагон вучыў Анастасію Святому Пісанню і выкананню закона Божага. Па канчатку вучэння аб Анастасіі гаварылі як аб мудрай і выдатнай панне. Пасля смерці маці, не прымаючы да ўвагі  жаданне дачкі, бацька выдаў яе замуж за паганца Помплія. Каб не парушыць зарок нявіннасці і пазбегнуць шлюбнага ложка, Анастасія стала спасылалася на невылечную хваробу і захоўвала чысціню.
У вязніцах Рыма ў той час знаходзілася шмат зняволеных хрысціянаў. У жабрачай вопратцы святая таемна наведвала вязняў, - мыла і карміла хворых, няздольных рухацца, перавязвала раны, суцяшала ўсіх, хто патрабаваўся ў гэтым. Яе настаўнік  два гады стамляўся ў зняволенні. Сустракаючыся з ім, яна павучалася яго доўгацярпеннем і адданасцю Выратавальніку. Муж святой Анастасіі, Помплій, пазнаўшы аб гэтым, жорстка збіў яе, змясціў у асобным пакоі і каля дзвярэй паставіў варту. Святая смуткавала, што пазбавілася магчымасці дапамагаць хрысціянам. Пасля смерці бацькі Анастасіі Помплій, каб завалодаць багатай спадчынай, стала катаваў жонку. Святая пісала свайму настаўніку: "Муж мой... стамляе мяне як супрацініцу яго паганскай веры ў гэтак цяжкім зняволенні, што мне нічога не застаецца, як толькі, аддаўшы дух Хрысту, зваліцца мёртваю". У адказным лісце святы Хрысагон суцяшаў пакутніцу: "Святлу заўсёды папярэднічае цемра, і пасля хваробы часта вяртаецца здароўе, і пасля смерці абяцана нам жыццё". І прадказаў хуткую смерць яе мужа. Праз некаторы час Помплія прызначылі амбасадарам да персідскага цара. Па дарозе ў Персію ён патануў падчас раптам распачатай буры.

Цяпер  святая ізноў магла наведваць тых, хто знаходзіўся ў вязніцах хрысціянаў, атрыманая спадчыну яна ўжывала на вопратку, ежу і лекі для хворых. Святога Хрысогона адправілі ў Аквілею (горад у верхняй Італіі) на суд да імператара Дыялектыяна, - Анастасія рушыла ўслед за сваім настаўнікам. Цела святога Хрысогона пасля яго пакутніцкага скону, па Божым адкрыцці, было ўтоена прэсвітэрам Заілам. Праз 30 дзён пасля смерці святы Хрысагон з'явіўся Заілу і прадказаў аб блізкім сконе трох юных хрысціянак, якія жылі недалёка, - Агапіі, Ксёніі і Ірыны (( 304; памяць 16 красавіка). І загадаў паслаць да іх святую Анастасію. Такое бачанне было і святой Анастасіі. Яна пайшла да прэсвітэра, памалілася каля мошчаў святога Хрысагона, затым у духоўнай гутарцы ўмацавала мужнасць трох паннаў перад  мукамі, якія маюць быць ім. Пасля скону пакутніц, яна сама пахавала іх целы.

 Святая Анастасія стала вандраваць, каб усюды, дзе толькі магчыма, служыць хрысціянам, зняволеным у вязніцах. Так яна атрымала дарунак вылячэння. Працамі і словамі суцяшэння святая Анастасія палягчала зняволенне шматлікіх людзей, апекай аб целах і душах тугуючых вызваляла іх ад роспачу, страху і бездапаможнасці, таму і названая Вызваліцельніцай. У Македоніі святая пазнаёмілася з маладой удавой-хрысціянкай Феадотыяй, якая дапамагала ёй у набожных працах.

Стала вядома, што Анастасія - хрысціянка, яе ўзялі пад варту і адвялі да імператара Дыялектыяна. Распытаўшы Анастасію, Дыялектыян зведаў, што яна ўсе свае сродкі патраціла на дапамогу тым, што жывуць у нястачы, а залатыя, срэбныя і медныя статуэткі пераліла на грошы і накарміла шматлікіх галодных, апранала голых, дапамагала нямоглым. Імператар загадаў адвесці святую да вярхоўнага жраца Ульпіяна, каб той схіліў яе да ахвяры паганскім багам або аддаў да жорсткай кары. Жрэц прапанаваў святой Анастасіі зрабіць выбар паміж багатымі дарункамі і прыладамі мукі, пакладзенымі з двух бакоў каля яе. Святая, не вагаючыся, паказала на прылады мукі: "Акружаная гэтымі рэчамі, я буду выдатней і пажаданей жаданаму Жаніху майму - Хрысту..." Перш, чым падвергнуць святую Анастасію мукам, Ульпіян вырашыў апаганіць яе. Але, як толькі дакрануўся да яе, аслеп, страшны боль сціснуў яму галаву, і праз некаторы час ён сканаў. Святая Анастасія апынулася на волі і разам з Феядотыяй працягвала служыць вязням. Неўзабаве анфіпат (начальнік вобласці) Нікіцій святую Феядотыю і трох яе сыноў  аддаў пакутніцкай смерці ў іх родным горадзе Нікее (( вак. 304; памяць 29 ліпеня і 22 снежня). Святую Анастасію зноў змесцілі ў вязніцу і 60 дзён катавалі голадам. Кожную ноч да пакутніцы з'яўлялася святая Феядотыя, ухваляла і ўмацоўвала ў цярпенні. Бачачы, што голад не прычыніў святой шкоды, ігемон Іллырыі загадаў утапіць яе разам з асуджанымі злачынцамі, сярод якіх быў і гнаны за веру хрысціянаў Еўтыхіян (( вак. 304; памяць 22 снежня). Ваяры пасадзілі вязняў на карабель і вышлі ў адчыненае мора. Далёка ад берагу яны пераселі ў лодку, а ў караблі зрабілі некалькі прабоін, каб ён затануў. Судна стала апускацца ў ваду, але вязні ўбачылі пакутніцу Феядотыю, якая кіравала ветразямі і накіроўвалую карабель да берагу. 120 чалавек, здзіўленыя цудам, паверылі ў Хрыста - святыя Анастасія і Еўтыхіян хрысцілі іх. Пазнаўшы аб гэтым, ігемон загадаў караць усіх новапахрышчаных. Святую Анастасію расцягнулі над вогнішчам паміж чатырма слупамі. Так скончыла свой пакутніцкі подзвіг святая Анастасія Вызваліцельніца Вязняў.

Цела святой засталося цэлым, - пахавала яго набожная хрысціянка Апалінарыя. Па канчатку ганенняў яна пабудавала над труной святой вялікапакутніцы Анастасіі  царква.

Трапар, голас 1:

Победоноснаго Воскресения / истинноименитая наречена еси, / мученице Христова, / победы на враги поставила еси мук терпением, / Христа ради, Жениха твоего, / Егоже возлюбила еси. / Того моли спасти души наша


распячатка

RATING ALL.BY Православное христианство