на галоўную старонку падзела

ру | en | de

  набажэнскі раздзел / капліцы

КАПЛІЦА БЛАЖЭННАЙ КСЕНІІ ПЕЦЯРБУРГСКАЙ

"МІЛАТУ БАГАТА ПАДАЕШЫ, КСЕНІЯ БЛАЖЭННАЯ, НА ШАНУЮЧЫХ ПАМЯЦЬ ТВАЮ І ЗВЯРТАЮЧЫХСЯ ДА АПЯКУНСТВА ТВАЙГО. ТЫМ ЖА І НАМ, ДА ЦЯБЕ МОЛЯЧЫХСЯ, ПАДАЙ АД БОГА СТРУМЕНІ АЦАЛЯЮЧЫЯ, ДЫ КЛІЧАМ ЯМУ: АЛЛЕЛЮЙЯ."

/акафіст, кандак 12/

Ледзь больш года пры Дзіцячай інфекцыйнай клінічнай лякарні дзейнічае капліца святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай. У гэтай капліцы па панядзелках здзяйсняюцца набажэнствы аб хворых са спевам акафіста святой Ксеніі. На гэтыя набажэнствы прыходзяць лекары, бацькі дзяцей, змешчаных у лякарні на лячэнні, а таксама вернікі з найблізкіх дамоў і з грамадства сляпых.
А пачалося ўсё з ліста-зварота ад галоўнага лекара лякарні Вольгі Ўладзіміраўны Грыневіч і старшыні РГА "Здароўе-дзецям" Вольгі Мікалаеўны Тарасенка да Ўладара Філарэта з прашэннем аб адкрыцці ў дзіцячай інфекцыйнай клінічнай лякарні капліцы, куды маглі бы прыходзіць бацькі хворых дзяцей са сваім горам і маліцца аб вылячэнні.
Уладар Філарэт дабраславіў добрае распачынанне і ў адміністрацыйным корпусе лякарні было вылучана памяшканне пляцам 35 кв.м.. Першае набажэнства было здзейснена ў дзень памяці святой 6 лютага 2003 года. Усё жадаючыя прысутнічаць на набажэнстве не змаглі змясціцца ў капліцы, таму стаялі і маліліся на калідоры. Было пачуццё, што блажэнная моліцца разам з намі і, у далейшым, не пакіне звяртаючыхся да яе без суцяшэння.
Паступова капліца добраўпарадкоўваецца: з'яўляюцца новыя іконы, набытыя падсвечнікі, для нямоглых збудаваныя ўслоны. Па жаданні вернікаў пад час Вялікага пасту здзяйсняецца таемства саборавання. Паступова прыход расце і наспявае неабходнасць у будаўніцтве храма, дзе магла бы здзяйсняцца Пабожная літургія для прычашчэння вернікаў і здзяйсненне іншых таемстваў.
Падзяка Богу, што яшчэ ў адным месцы здзяйсняецца праваслаўная малітва, асвячаючая і месца скрухі (дзіцячую лякарню) і ўсіх прыходзячых за дапамогай і суцяшэннем да блажэннай Ксеніі Пецярбургскай.

6 лютага 2004 года. Пасаднае свята капліцы блажэннай Ксеніі Пецярбургскай. Святочнае набажэнства ўзначаліў прот. Ігар Карасцялёў пры саслужэнні з настаяцелям капліцы свт.Віктарам Якушавым і свт. Уладзімірам Шычко. Шматлікія вернікі, медыцынскія працаўнікі адзінымі вуснамі дзякавалі Бога і блажэнную Ксенію за міласэрнасць да цяжка хворым дзецям. Капліцы была ўручаная ікона блаж. Ксеніі Пецярбургскай бацькамі вылечанай дзяўчынкі. Пасля Набажэнства адбылася грунтоўная гутарка духавенства і супрацоўнікаў лякарні.


распячатка

RATING ALL.BY Православное христианство