на галоўную старонку падзела


Акафіст на беларусскай мове да прападобнае маці нашай Еўфрасінні ігуменні Полацкай чытаецца кожную першую суботу месяца ў нашым храме ў 17 гадзін.

ру | en | de

  Беларускамоўныя тэксты / акафісты

АКАФІСТ ПРАПАДОБНАЙ ЕЎФРАСІННІ, ІГУМЕННІ ПОЛАЦКАЙ

Абра́ную няве́сту Хрысто́ву, лю́басную на́шу Еўфрасі́нню, пе́снямі, удзя́чныя, усхва́лім, сла́ўная бо князё́ўна, дом бацько́ўскі пакі́нуўшы і ў мана́шастве слу́жачы Госпаду, паспрыя́ла мно́гім уратава́цца; пло́ццю ў Іерусалі́ме спачы́ўшы, у Іерусалі́м го́рні ду́хам перасялі́лася і там заўсё́ды за нас мо́ліцца, за што шчы́ра яе веліча́ем: Ра́дуйся, Еўфрасі́ння, няве́ста Хрысто́ва найпачэсне́йшая.

Ікас 1

Па-анё́льску жыву́чы, по́сніцкім жыццё́м дагадзі́ла, прападо́бная, Го́спаду Іісу́су Хрысту́ і да нябе́снае ра́дасці пасля́ адыхо́ду з зямно́га жыцця далучы́цца ўдасто́ілася, адту́ль з вышыні́ нябе́снай, спрыя́еш нам, за гэ́та мы цябе сла́вім:

Ра́дуйся, зямлі́ белару́скія хвала́; ра́дуйся, ато́жылак сла́ўны ро́ду Уладзі́міра раўнаапо́стальнага.
Ра́дуйся, знакамі́тых бацько́ў дзіця́ Багаабра́нае; ра́дуйся, галубі́ца беззага́нная.
Ра́дуйся, цно́ты ўрадлі́вая ні́ва; ра́дуйся, мана́хіням спрыя́нне і суцяшэ́нне.
Ра́дуйся, да Іерусалі́ма нябе́снага шляхаво́діца; ра́дуйся, зо́рка набо́жнасці.
Ра́дуйся, засту́пніца тых, хто шану́е цябе́; ра́дуйся, няба́чная ацаля́цельніца не́мачаў.
Ра́дуйся, шчы́рая за нас хада́йніца. Ра́дуйся, Еўфрасі́ння, няве́ста Хрысто́ва найпачэсне́йшая.

Кандак 2

Ра́дасць была́ вялі́кая, калі́ пасля́ твайго́ нараджэ́ння бацькі́ твае́, прыне́слі цябе́, сла́ўная, у храм Гаспо́дні, і там ад першаро́днага граху́ ў купе́лі Хрышчэ́ння акуна́ннем амы́лася ты, і праз пама́занне свяшчэ́нным мі́рам цябе́, як галі́начку маладу́ю, іярэ́й прышчапі́ў да Хрыста́, каб ра́зам з абра́нымі ты заўсё́ды спява́ла Яму́: Алілу́йя.

Ікас 2

Ро́зумам, з нябё́саў прасве́тленным, і чы́стым сэ́рцам Хрысту́ з юна́цтва даручы́ла ты сябе́, Прадсла́ва; храм з любо́ўю наве́двала, заўсё́ды працава́ла самаадда́на, за гэ́та і ўсхваля́ем цябе́:

Ра́дуйся, у купе́лі Хрышчэ́ння з Хрысто́м зару́чанная; ра́дуйся, святым мі́рам на жыццё́ ве́чнае пама́занная.
Ра́дуйся, Ду́ха Свято́га ўмясці́лішча чы́стае; ра́дуйся, Ім жа умудро́ная да збаўле́ння.
Ра́дуйся, звыш на дабрадзе́йнасць умацава́ная; ра́дуйся, ро́зум свой прасвятлі́ўшы малі́тваю.
Ра́дуйся, узвы́шаная дабрачы́ннасцю; ра́дуйся, з юна́цтва шлях набо́жнасці спазна́ла ты.
Ра́дуйся, яка́я ад шля́хоў пагі́бельных ухілі́лася; ра́дуйся, працалю́бная князё́ўна.
Ра́дуйся, све́тач набо́жнасцйі і ве́даў. Ра́дуйся, Еўфрасі́ння, няве́ста Хрысто́ва найпачэсне́йшая.

Кандак 3

Сі́лаю Вы́шняга умацава́ная, узлюбі́ла ты, прападоб́ная, кні́жнае навучэ́нне, да яко́га і стара́ннасцю вызнача́лася; мудра́сцю кні́жнаю авало́даўшы, абра́ла ты, як найвышэ́йшае, свяшчэ́нныя кні́гі, і навуча́ла, што яны́ ко́жнага чалаве́ка могуць наставі́ць на шлях збаўле́ння; і сама́ Го́спаду пе́сню ўзно́сіла: Алілу́ія.

Ікас 3

Ма́ючы цяпе́р абі́цель тваю́, мно́гія малады́я дзяўча́ты да навучэ́ння кні́жнага далуча́юцца. Таму́ шчы́ра мо́лім цябе́, усяхва́льная, клапаці́цца пра іх і наста́віць на шлях выратава́льны, каб мы праслаўля́лі цябе́:

Ра́дуйся, бо му́драсці ключ займе́ла ты; ра́дуйся, яка́я кні́жнае маста́цтва змо́ладу засво́іла.
Ра́дуйся, яка́я дзве́ры багапазна́ння адчыні́ла мно́гім; ра́дуйся, яка́я Свяшчэ́ннае Піса́нне шанава́ла.
Ра́дуйся, яка́я пра́з яго́ стварэ́нне све́ту гэ́тага спасці́гла; ра́дуйся, узра́даваная Хрысто́вай мі́ласцю да па́ўшага ро́да чалаве́чага.
Ра́дуйся, яка́я ўзлюбі́ла лю́бячага нас Го́спада; ра́дуйся, бо Яму́ адзі́наму служы́ць пажада́ла ты.
Ра́дуйся, што ў хо́раме сла́вы Яго пасялі́лася; ра́дуйся пры́клад і спрыя́нне ў научэ́нні.
Ра́дуйся, све́тач набо́жнасцйі і ве́даў. Ра́дуйся, Еўфрасі́ння, няве́ста Хрысто́ва найпачэсне́йшая.

Кандак 4

Ад бу́ры го́расцяў жыццё́вых і кло́патаў ухілі́ўшыся, прападо́бная, цнатлі́вае жыццё́ бо́льш за мір узлюбі́ла ты; і жаніха́м знакамі́тым адмо́віла, князё́ўна, каб адзі́наму нябе́снаму Жаніху́ - Хрысту́ служы́ць, спява́ючы Яму́: Алілу́йя.

Ікас 4

Сэ́рцам пры́няўшы сло́вы Апо́стала, што няму́жнімі і ўдо́вамі лепш застава́цца, бо то́й, хто не ажані́ўся, клапо́ціцца, каб то́лькі Го́спаду бездако́рна служы́ць; і ты, прападо́бная, пры́кладам апо́стала кірава́лася, таму́ мы веліча́ем цябе́:

Ра́дуйся, у цнатлі́васці чы́стая; ра́дуйся, шлях мана́шаскага жыцця́ абра́ўшая.
Ра́дуйся, до́лю дзяво́цкасці прыня́ўшы і захава́ўшы яе па Бо́жай благада́ці; ра́дуйся, бо мітусні́ мірско́й пазбе́гла ты.
Ра́дуйся, ці́хага прыста́нку дасягну́ўшы; ра́дуйся, перайма́ла ты ў навучэ́нні Мары́ю Ла́зараву.
Ра́дуйся, прыпа́ла да хра́ма, як да нагі́ Хрысто́вае; ра́дуйся, да лі́ку му́чаніц і прападо́бных жанчы́н далу́чаная.
Ра́дуйся, не спакусі́лася ты на хараство́ све́ту тле́ннага; ра́дуйся, супо́льніца невымо́ўнай ра́дасці ў све́це вы́шнім.
Ра́дуйся, пра́веднага жыцця́ ўзор даю́чы нам. Ра́дуйся, Еўфрасі́ння, няве́ста Хрысто́ва найпачэ́снейшая.

Кандак 5

То́лькі Бо́жы страх ма́ючы, не спало́халася ты, Еўфрасі́ння, ця́жкасцей жыцця́ мана́шаскага; дом бацько́ўскі пакі́нула і ў манасты́р прыйшла́, дзе неадсту́пна ігу́менню прасі́ла дазво́ліць прыня́ць во́браз Анё́льскі, каб не абавя́звацца кло́патамі жыццё́вымі, а спадо́біцца заўсё́ды спява́ць Хрысту́: Алілу́ія.

Ікас 5

Ле́кара Нябе́снага малі́ла ты, усяхва́льная, каб журба́, тваі́м сыхо́дам з дому бацька́м учы́неая, на ра́дасць перайна́чылася, бо пакі́нула ты іх, прападо́бная, каб Хрысту́ служы́ць, і за тых, што нарадзі́лі цябе, шчыра малі́цца, за гэ́та мы хвалу́ табе́ ўзно́сім:

Ра́дуйся, абра́ніца Бо́жая; ра́дуйся, яка́я дзе́ля Хрыста́ та́йна дом бацько́ўскі пакі́нула.
Ра́дуйся, сла́ўная насе́льніца абі́целі княгі́ні Рама́навай; ра́дуйся, раллю́ для насе́ння духо́ўнага падрыхтава́ла ты.
Ра́дуйся, шлю́бны вяно́к адхілі́ла ты; ра́дуйся, галаву́ сваю́ пакры́ла ку́халем незласлі́васці.
Ра́дуйся, заме́ст шлю́бных стро́яў адзе́нне мана́шаскае абра́ла ты; ра́дуйся, праз па́церы мана́шаскія, сло́вам Бо́жым, як мячо́м, узбро́ілася.
Ра́дуйся, крыж Хрысто́ў прыня́ла ты, як сцяг правасла́ўнае веры; ра́дуйся, бо не пасаро́міў цябе́ Гаспо́дзь у спадзява́нні тваі́м.
Ра́дуйся, бацько́ў сваі́х, што прыйшлі́ навае́даць цябе́, ты праз Свяшчэ́ннае Піса́нне суце́шыла, і яны́ вярну́ліся з ра́дасцю. Ра́дуйся, Еўфрасі́ння, няве́ста Хрысто́ва найпачэсне́йшая.

Кандак 6

Паслу́хаўшы апо́стала Па́ўла, які каза́ў: ко́жны, хто падзвіза́ецца, ад усяго́ няха́й устры́мліваецца, - ты, прападо́бная, у пасце́ і ўстрыма́нні неасла́бным жыла́ ў абі́целі, пустасло́ўя пазбяга́ючы, малі́лася, псало́мскімі пе́снямі наву́чаная; і, дабрадзе́йнасцю ўмацо́ўваючыся, заўсё́ды спява́ла Го́спаду: Алілу́йя.

Ікас 6

Заззя́ла благада́ццю ў по́дзвігах жыццё́ твае́, Еўфрасі́ння найпачэ́сная; праз не́йкі час у го́рад По́лацк перасялі́лася ты і пры хра́ме свято́й Сафі́і ў ке́ллі мало́й падзвіза́ючыся, кні́гі свяшчэ́нныя перапі́свала і праз іх го́рад свой ро́дны вучэ́ннем збаві́цельным напо́йвала, чу́ючы ад усі́х усхвале́нне:

Ра́дуйся, го́рада По́лацка ра́даванне; ра́дуйся, ззя́не дзе́вам.
Ра́дуйся, зо́рка набо́жнасці; ра́дуйся, пако́рай напо́ўненая.
Ра́дуйся, паслухмя́насцю сцве́рджаная; ра́дуйся, бо маўклі́ва цярпе́ла ты няго́ды.
Ра́дуйся, бо ў хра́ме ўзраста́ла ты, як калі́сьці Бо́жая Ма́ці; ра́дуйся, му́драя князё́ўна і і́накіня пачэ́сная.
Ра́дуйся, кві́цень по́сніцтва; ра́дуйся, святло́ лаго́днасці.
Ра́дуйся, шчы́рага спадзява́ння на Го́спада спаве́дніца. Ра́дуйся, Еўфрасі́ння, няве́ста Хрысто́ва найпачэсне́йшая.

Кандак 7

Жада́ючы уратава́ць мно́гіх жанчы́н і дзеў праз і́нацтва, Улада́р Хрысто́с тако́га ві́дзення спадо́біў цябе́, прападо́бная: уба́чыла ты ў сне сябе́, Еўфрасі́ння, прыне́сенаю ў Сяльцо́ да цэ́ркаўкі Спа́савай, і Анё́ла, што каза́ў: "Тут табе́ быць нале́жыць". І, прачну́ўшыся, ра́дасна заспява́ла ты: Алелу́ія.

Ікас 7

Но́вы цуд адбы́ўся: той са́мы Анё́л, яві́ўшыся свяці́целю Іліі́, загада́ў яму́ даць Сяльцо́, каб пасялі́цца табе́, і цэ́ркаўку для малі́твы, што і вы́канаў свяці́цель адра́зу. Узга́дваючы гэ́та, так мы цябе́ веліча́ем:

Ра́дуйся, бо жыла́ ты, як анё́л; ра́дуйся, Анё́ла Гаспо́дняга ба́чыць спадо́білася.
Ра́дуйся, да сало́дкай размо́вы з ім спрычыні́лася; ра́дуйся, бо за цябе́ ён пе́рад свяці́цялям хада́тайнічаў.
Ра́дуйся, на ўсі́х шляха́х тваі́х Анё́лам захава́ная; ра́дуйся, по́крывам крыло́ў яго абаро́неная.
Ра́дуйся, бо не спатыкну́лася ты наго́ю аб ка́мень гарды́ні; ра́дуйся, за гэ́та ўдасто́ілася ты ба́чыць Анё́ла.
Ра́дуйся, бо яві́ўся да табе́ той, хто ба́чыць лік Айца́ на́шага нябе́снага; ра́дуйся, бо не прагняві́ла Анё́ла-ахо́ўніка нія́кай мітуснё́й і грахо́ўнасцю.
Ра́дуйся, ве́стку ра́дасную праз яго́ атрыма́ла. Ра́дуйся, Еўфрасі́ння, няве́ста Хрысто́ва найпачэсне́йшая.

Кандак 8

Вандро́ўнік, прыту́лак уба́чыўшы, ра́дуецца і, увайшо́ўшы, супако́й там сабе́ знахо́дзіць. І ты, прападо́бная, ра́дасцю напо́ўнілася, у цэ́ркаўцы ў Сяльцы́ пасялі́лася з адно́й мана́хіняй, і гэ́тым заснава́нне абі́целі сваё́й пакла́ла, адку́ль Бо́гу і цяпе́р узно́сіцца пе́сня вялі́кая, яка́я ў вы́шніх тро́йчы песнясло́віцца: Алілу́ія.

Ікас 8

Усё́ ве́дае Гаспо́дзь, і няма́ нічо́га та́йнага, што не адкры́лася б. Але Ён, Які́ ўсё́ ве́дае, ко́жнаму чалаве́ку дае́ во́лю, каб ко́жны сам вы́браў шлях жыцця́ свайго́; і як хто пражыве́, па звяршэ́нні паво́дле жыцця ко́жнага судзі́ць бу́дзе. Па́мятаючы пра гэ́та, мы так цябе́ ўсхваля́ем:

Ра́дуйся, пачэ́снае ярмо́ Хрысто́вае ўзя́ўшы; ра́дуйся, па сло́ву Анё́ла ў ме́сцы пустэ́льным пасялі́лася.
Ра́дуйся, то́лькі кні́гі з сабо́ю прыне́сшы; ра́дуйся, яка́я ме́ла адзі́нае адзе́нне
Ра́дуйся, тры малы́я хле́бы ме́ла ты пры пасяле́нні; ра́дуйся, яка́я аста́тняе ўсё пакі́нула.
Ра́дуйся, пустэ́льнага ме́сца ўкра́са; ра́дуйся, бо твае́ ро́дныя на по́дзвіг гэ́ты благаславі́лі цябе́.
Ра́дуйся, епі́скапам Іліё́ю суце́шаная; ра́дуйся, што неўзаба́ве да цябе́ мно́га і́накінь сышло́ся.
Ра́дуйся, што абі́цель тут сла́ўная заснава́лася. Ра́дуйся, Еўфрасі́ння, няве́ста Хрысто́ва найпачэсне́йшая.

Кандак 9

Усямі́ласціваму Спа́су храм у абі́целі ўзвяла́ ты, і пачэ́снымі іко́намі яго́ ўпрыго́жыла, прападо́бная, па благада́ці Бо́жай, што ва ўсі́м спрыя́ла табе́: цесляра́ на будо́ўлю царко́ўную не́йкі го́лас будзі́ў; мно́ства плі́нфы на завяршэ́нне хра́ма цудо́ўным чы́нам атры́мана было. Уба́чыўшы гэ́та, ты ў замілава́нні спява́ла: Алілу́ія.

Ікас 9

Красамо́ўствам му́дрым вало́даючы, прападо́бная, па́мятала ты заўсё́ды сло́ва Хрысто́ва: хто вы́канае адну́ з за́паведзяў гэ́тых найме́ньшых і наву́чыць так людзе́й, той вялі́кім назаве́цца ў Ца́рстве Нябе́сным; і, навуча́ючы набо́жнасці сясцё́р абі́целі, найпе́рш, прападо́бная, сама́ так жыла́. За гэ́та цябе́ і веліча́ем:

Ра́дуйся, узо́р мана́шаскага жыцця́ для і́накіняў; Ра́дуйся ў чысціні́ і цно́це ю́ных аберага́ла ты.
Ра́дуйся, яка́я спага́дліва стары́х ушано́ўвала; ра́дуйся, яка́я, смутку́ючых умацо́ўвала ў цярпе́нні.
Ра́дуйся, для ўсі́х была́ ты ўз́рам пако́ры і богаўго́днага жыцця́; ра́дуйся, яка́я выкараня́ла асуджэ́нне і шматсло́ўе.
Ра́дуйся, яка́я атрыма́ла дар ба́чыць глыбіню́ сэ́рцаў; ра́дуйся, му́драя дара́дца дапы́тлівых.
Ра́дуйся, прымірэ́нне тых, што ў варо́жасці; ра́дуйся, дабрадзе́йнасцямі ўпрыго́жанная.
Ра́дуйся, вялі́кая дзе́ва Бе́лай Русі́. Ра́дуйся, Еўфрасі́ння, няве́ста Хрысто́ва найпачэсне́йшая.

Кандак 10

Дзе́ля выратава́ння і суцяшэ́ння Эфе́скую іко́ну Ўлады́чыцы на́шае Багаро́дзіцы для го́рада По́лацка вы́прасіла ты, прападо́бная, у Царгра́дзе. Яшчэ́ адну́ абі́цель у По́лацку заснава́ла і гэ́тай іко́наю яе ўпрыго́жыла. Сястру́ ж сваю́ і дзвю́х бра́тніх дачо́к, Кірыя́ну і Во́льгу, мана́шаскім абе́там Хрысту́ заручы́ла ты, і ў абі́целях тваі́х уратава́нню мно́гіх спрыя́ла, спява́ючы ра́дасна: Алілу́ія.

Ікас 10

Сцяно́ю непару́шнаю ад спаку́саў пако́ра твая́ была́: усё́, што табе́ зага́двалі, выко́нвала ты, прападо́бная, л́ічачы сябе́ рабо́ю недасто́йнаю; лаго́днасцю і ці́хім но́равам, прыгажэ́й, чым зо́латам і бі́серам, ду́шу сваю́ ты ўпрыго́жыла. За гэ́та мы веліча́ем цябе́: Ра́дуйся служы́целька чы́стая Дзе́вы Прачы́стай; ра́дуйся, бо ўзра́давала ты По́лацк цудатво́рным во́бразам Бо́жае Ма́ці.

Ра́дуйся, ска́рб вялі́кі зямлі́ белару́скай праз гэ́та быў да́дзены; ра́дуйся, бо мно́гія дзе́вы ў абі́цель Бо́жае Ма́ці табо́ю прыве́дзены.
Ра́дуйся, што і ро́дных сваі́х на шлях выратава́ння наста́віла; ра́дуйся, му́драя ўправі́целька да збаўле́ння.
Ра́дуйся, узвяла́ ты дзве абі́целі, ні́бы запалі́ла дзве све́чкі; ра́дуйся, бо зямлю́ По́лацкую і́мі асвяці́ла ты.
Ра́дуйся, насаджа́льніца дрэ́ва жыцця́ мана́шаскага; ра́дуйся, яка́я ў пако́ры вышыню́ сваі́х по́дзвігаў уто́йвала.
Ра́дуйся, домаўправі́целька Белару́скае зямлі́. Ра́дуйся, Еўфрасі́ння, няве́ста Хрысто́ва найпачэсне́йшая.

Кандак 11

Пе́снямі цябе́ ўсхваля́ючы, цярпе́нню твайму́, прападо́бная, дзі́вімся: бо мно́гія няго́ды вы́трываўшы, ты пасля́ іх падаро́жжа на святу́ю Зямлю́ здзе́йсніла, дзе, паво́дле твайго́ жада́ння спачы́ць цябе́ Бог спадо́біў; там да Яго ты ў му́драй ста́ласці перасялі́лася, по́дзвіг до́бры завярну́ўшы, спява́ючы: Алілу́ія.

Ікас 11

Светлаза́рны пра́мень зямлі́ белару́скай! Хоць пло́ццю ты і спачы́ла, прападо́бная, але́ ду́хам з на́мі заўсё́ды застае́шся. У хра́ме, табо́й заснава́ным, мо́лячыся і пе́рад Кры́жам ўздзівіза́льным, па тваё́й про́сьбе зро́бленым, кла́няючыся, мо́лім цябе́, прымі́ ад нас усхвале́нні гэ́тыя:

Ра́дуйся, све́тач старажы́тнай Свято́й Русі́; ра́дуйся, зямлі́ По́лацкай вялі́кае праслаўле́нне.
Ра́дуйся, дасто́йная пасла́нніца з паўно́чных краё́ў на Святу́ю Зямлю́; ра́дуйся, што Гро́бу Гаспо́дняму паклані́цца спадо́білася.
Ра́дуйся, там лампа́ду ад зямлі́ Белару́скай ты заце́пліла; ра́дуйся, каля́ Гро́ба Хрысто́ва ты адышла́ да Го́спада.
Ра́дуйся, крыж зямно́га жыцця́ ты пакі́нула там; ра́дуйся, Святы́мі Та́йнамі пе́рад спачы́нам тваі́м умацава́ная.
Ра́дуйся, бо на нябё́сах святы́я ўго́днікі з ра́дасцю сустрэ́лі цябе; ра́дуйся, вянцо́м сла́вы Жані́х Нябе́сны увянча́ў цябе́.
Ра́дуйся, му́драя дзе́ва, што ў сла́ве ўвайшла́ ў святлі́цу Жаніха́ Нябе́снага. Ра́дуйся, Еўфрасі́ння, няве́ста Хрысто́ва найпачэсне́йшая.

Кандак 12

Блага́даці прыча́сніца, стара́нна мо́лім цябе́, Еўфрасі́ння ўсяхва́льная: узнясі́ цё́плую тваю́ малі́тву да Ўсявы́шняга за ўсю́ зямлю́ на́шу правасла́ўную, каб му́драсцю ўлада́ў і чысцінё́ю жыцця́ наро́днага, як дачка́ абра́ная, ста́ла зямля́ на́ша сяро́д наро́даў, і каб дзе́ці яе́ ўвайшлі́ ў се́лішчы го́рнія, Бо́гу спява́ючы: Алілу́ія.

Икас 12

Апява́ем цябе́, засту́пніцу на́шу цё́плую, і́накіняў і дзе́ваў абі́целі тваё́й пакро́ў і ўмацава́нне, ра́дуемся за цябе́, прападо́бная, і па малі́твах тваі́х то́е, што про́сім, атры́мліваем, за гэ́та з любо́ўю цябе дасто́йна веліча́ем:

Ра́дуйся, бо мо́шчы твае́, нятле́ннем прасла́ўленыя, на радзі́му вярну́ліся;
Ра́дуйся усяхва́льная раўнаапо́стальнага кня́зя Уладзі́міра пра́ўнучка.
Ра́дуйся, субясе́дніца раўнаапо́стальнае Во́льгі і ўсяго́ светлаза́рнага лі́ку пра́ведных уго́дніц; ра́дуйся, у скі́ніі святы́х ты пасялі́лася.
Ра́дуйся, няба́чная за нас хада́йніца; ра́дуйся, дзяво́снае ацале́нне няду́жных.
Ра́дуйся, шчы́рае суцяшэ́нне азмро́чаных; ра́дуйся, ра́дасць смутку́ючых.
Ра́дуйся, падтры́мка тых, хто да цябе́ з малі́тваю звярта́ецца; ра́дуйся, шчы́рая пе́рад Хрысто́м засту́пніца наша.
Ра́дуйся дзіво́сная шляхаво́дзіца да выратава́ння тых, хто з ве́рай шану́е цябе́. Ра́дуйся, Еўфрасі́ння, няве́ста Хрысто́ва найпачэсне́йшая.

Кандак 13

О, усехва́льная ма́ці на́ша Еўфрасі́ння найпачэ́снейшая! Малі́ за нас Го́спада і Яго́ Прачы́стую Ма́ці, каб умацава́ў на́шы сі́лы і паспрыя́ў на́шаму ўратава́нню; ю́ных у чысціні́ ахава́ў, цнатлі́вых умацава́ў у по́дзвігу; тых, хто ў шлю́бе жыве́, у любві́ і мі́ры няха́й удаскана́ліць; няду́жных вы́лечыць, азмро́чаных прасве́тліць, супачы́лым грахі́ праба́чыць і ўсіх у Ца́рства Нябе́снае пры́ме, дзе Анё́лы заўсё́ды пе́сню спява́юць хвале́бную: Алілу́ія.

Гэты кандак гаворым тройчы, затым Ікас 1, затым Кандак 1.

Малітва

О, прападо́бная і заўждыпа́мятная, усяхва́льная ма́ці Еўфрасі́ння, Анё́л у пло́ці, Богаабра́нае умясці́лішча Свято́га Ду́ха, Царквы́ Хрысто́вай хвала́ і ўкра́са, умацава́нне і сла́ва манаха́ў, Айчы́не, абі́целі тваё́й і ўсёй краі́не дапамо́га, пакро́ў і засту́пніца! Ты, як дрэ́ва паса́джанае пры выто́ках вод, плада́мі дабрадзе́йнасцяў тваі́х і дабрада́тнымі дара́мі Ду́ха Свято́га адо́раная, наста́ўніца ў сло́вах і спра́вах, абра́ная, беззага́нная, до́брая, пачу́й нас, які́я мо́лімся табе́ і прызыва́ем імя́ тваё́, бо ма́еш ты адва́гу пе́рад Го́спадам. Папрасі́ нам по́спеху ў жыцці́ дабрадзе́йным; ахава́й на́шы сэ́рцы ве́раю, надзе́яй, любо́ўю і стра́хам Бо́жым. Пада́й нам дапамоѓу ў пра́цы і ў го́расцях на́шых; і як ты апе́кавала ў жыцці́ абі́цель тваю́ і і́накіняў, так і цяпе́р паклапаці́ся за нас, паспрыя́й нам ва ўсі́м; аб́іцель тваю́ ахава́й мі́рам і абарані́ ад во́рагаў ба́чных і няба́чных, каб яна́ красава́лася ла́дам і дабрадзе́йнасцямі. Пазба́ў нас ад усяля́кай няста́чы, ад лю́тых хваро́баў і ад нечака́ныя сме́рці, і прывядзі́ да шчы́рага пакая́ння пры адыхо́дзе з гэ́тага жыцця́; вы́малі нам у Го́спада Бо́га спачы́н мі́рны, бязбо́льны, непасаро́млены, з прычашчэ́ннем Святы́х Та́йнаў; і правядзі́ нас праз мыта́рствы нябе́сныя, каб не вы́хапілі нас мучы́целі гро́зныя за грахі́ на́шы, але каб з засту́пніцтвам тваі́м і дапамо́гаю мы здо́лелі непашко́джана прайсці́ праз выпрабава́нне нябе́снае і мі́ласць атрыма́ць, і стаць неасу́джана пе́рад стра́шным прасто́лам, і на Стра́шным судзе́ спадо́біцца стаць по́руч ад пра́вяднага Судзі́, і ўнасле́даваць до́лю пра́ведных. О, найпачэсне́йшая ма́ці, прападо́бная Еўфрасі́ння, дапамажы́ нам малі́твамі тваі́мі; ахава́й нас і абарані́ ад усяля́кіх па́стак варо́жых, каб спадо́біліся мы прайсці́ шлях зямно́га жыцця́ бесперашко́дна і па малі́твах тваіх збаўле́нне атрыма́ць у Хрыста́ Бо́га на́шага; каб спадо́біліся мы сла́віць Яго́ з Безпача́тным Айцо́м і Святы́м Ду́хам, на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.


распячатка

RATING ALL.BY Православное христианство