www.sobor.by

Центр просвещения и милосердия Белорусского Экзархата


Текущее время: 22 июл 2018, 20:37

Часовой пояс: UTC + 2 часа




Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 52 ]  На страницу 1, 2, 3, 4  След.
Автор Сообщение
 Заголовок сообщения: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 15 сен 2011, 09:13 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
Чаму Мялецій Сматрыцкі выракся Праваслаўя?
Калі спрабуеш дакрануцца да праваслаўнай гісторыі Беларусі, то рана, ці позна, але няўмольна сутыкаешся з пытаннем - чаму гэта адбылося? Чаму адзін з самых выдатных праваслаўных царкоўных дзеячоў часоў барацьбы з уніяй, вучань св.Лявонція (Карповіча), аўтар знакамітага "Фрынаса", не здолеў утрымацца ў матчынай веры? Ці гэта ўсім нам сённяшнім урок ды папярэджанне?

З кнігі К.Тарасава "Памяць пра легенды":
...Пачатак XVII стагоддзя адзначаны пагалоўным пераходам у каталіцтва заможных і старадаўніх фамілій Вялікага княства: Астрожскіх, Слуцкіх, Заслаўскіх, Сангушак, Пронскіх, Ражынскіх, Саламарэцкіх, Галаўчанскіх, Вішнявецкіх, Масальскіх, Пузынаў, Хадкевічаў, Глябовічаў, Горскіх, Сакалінскіх, Лукомльскіх, Кішкаў, Сапегаў, Дарагастайскіх, Валовічаў, Зяновічаў, Тышкевічаў, Пацеяў, Скумінаў, Корсакаў, Семашкаў, Гулевічаў, Каліноўскіх, Мялешкаў, Паўловічаў і інш. За імі пацягнулася менш славутая шляхта, і ў цэлым праваслаўная царква пацярпела адчувальныя страты сваёй сілы і апоры. Таму невыпадкова Мялецій Сматрыцкі ў 1610 годзе ў Менску напісаў вядомую сваю кнігу «Фрынас, ці Плач усяленскай усходняй царквы». Гэты твор аказаў вялікі ўплыў як на праваслаўных, так і на каталікоў. Жыгімонт Ваза загадаў спаліць тыраж выдання, а самога аўтара знайсці і асудзіць. Сматрыцкага выратавала тое, што кніга выйшла пад псеўданімам Тэафіл Артолаг. «Кожнае слова ў «Плачы»,- пісаў каталіцкі святар,- ёсць жорсткая рана, кожная думка - смяротная атрута для уніі і папства, а таму не адны схізматыкі, але і ератыкі-пратэстанты з радасцю набывалі і перачытвалі гэтую кнігу. Іншыя захоўвалі яе нібы скарб і завяшчалі сваім дзецям як каштоўнейшую спадчыну; а з праваслаўнага духавенства некаторыя лічылі твор Сматрыцкага роўным з творам святых айцоў і гатовыя былі праліць за яго кроў».

У 1617 годзе Мялецій пастрыгся ў манахі Святадухаўскага манастыра ў Вільні і хутка стаў яго ігуменам, а праз чатыры гады - у полацкай епархіі біскупам. Тое адказнае назначэнне Сматрыцкага адбылося пры незвычайных абставінах. У 1620 годзе ў Вялікае княства прыехаў патрыярх Феафан і тут па просьбе праваслаўных святароў, без узгаднення з каралеўскай уладай, паставіў ва ўсе епархіі праваслаўных біскупаў. Наогул, бачачы бедствы і галечу праваслаўнага жыхарства, ён пастараўся, наколькі меў магчымасць,супраць дзейнічаць справе уніі. Напрыклад, слуцкаму Прэабражэнскаму брацтву, якое трымала шпіталь, школу і бібліятэку, Феафан даў стаўрапігію - права падпарадкавання не мясцовым царкоўным уладам, а непасрэдна канстанцінопальскаму патрыярху. Гэта дазволіла брацтву дзейнічаць незалежна ад кіеўскага мітрапаліта, беларускіх біскупаў і слуцкіх улад і нават змагацца супраць іх.

Пасля прыезду Феафана склалася такая сітуацыя, што ў шматлікіх епархіях насуперак рашэнню Брэсцкай царкоўнай уніі пайшлі і уніяцкія і праваслаўныя біскупы. Мялецію Сматрыцкаму, у прыватнасці, стаў супярэчнікам вядомы Іасафат Кунцэвіч.

Нарадзіўся Кунцэвіч у 1580 годзе ва Уладзіміры-Валынскім. Бацька яго быў шавец, але любіў кнігу, што перадалося і сыну. Яшчэ зусім малым Іасафат навучыўся чытаць і пісаць па-польску і па-славянску. Шаснаццаці гадоў трапіў у Вільню, працаваў прыказчыкам, вучыўся ў Віленскай акадэміі. У 1604 годзе пастрыгся ў манахі Свята-Троіцкага уніяцкага манастыра і праз кароткі час набыў шырокую вядомасць як красамоўца. Хуткай кар'еры Кунцэвіча садзейнічаў выпадак: ён знаходзіўся побач з мітрапалітам Пацеем, калі таго кінуўся секчы шабляй праваслаўны гайдук. Тоўсты залаты ланцужок выратаваў Пацея ад смерці, але ўдар шабляй каштаваў яму двух пальцаў левай рукі. Кунцэвіч дапамог мітрапаліту абараніцца, зрабіў перавязку. Той не забыўся на добры ўчынак, І ў зручны момант, у 1614 годзе, зрабіў Кунцэвіча архімандрытам Свята-Троіцкага манастыра. У гэтым чыне апошні выправіўся ў Кіеў прапаведаваць унію. Але слухачоў не знаходзілася. Тады Кунцэвіч адважыўся на даволі-такі смелы крок. Ён таемна прабраўся ў Пячэрскую лаўру, дзе ва Успенскай царкве паспрабаваў правесці дыспут з манахамі. Адчуваючы глухату аўдыторыі, архімандрыт сарваўся на абразу праваслаўнага духавенства; тады яго сцягнулі з амбону, выкінулі на двор і пачалі біць. Адзін малады манах злітасцівіўся і паказаў Кунцэвічу на пралом у сцяне. Інакш, можа і забілі б Іасафата пячэрскія манахі да смерці. Пасля гэтага ён у Кіеў не ездзіў, але ў сваёй Полацкай епархіі лютаваў усмак. Маючы ад караля прывілей на падначаленне ягонай уладзе ўсіх праваслаўных цэркваў і манастыроў у Полацку, Віцебску, Магілёве, Оршы, архімандрыт разаслаў да іх патрабаванні, каб святары неадкладна з усімі прыходамі прынялі унію; у адваротным выпадку ён пагражаў духавенству пазбаўленнем сану, а веруючым - закрыццём цэркваў. Калі гэ тыя патрабаванні ніхто не выканаў, Кунцэвіч і сапраўды загадаў апячатаць усе цэрквы, а святароў кінуць у астрог. Вось як пісала пра тое беларуская і ўкраінская шляхта ў скарзе да вальнага сейму:

«На Белай Русі - у Оршы і Магілёве - той жа біскуп полацкі на працягу 5 гадоў трымае цэрквы апячатаныя. У Полацку і Віцебску з прычыны гэтай забароны няма ні царквы, ні дома, у якіх было 6 дазволена ў горадзе набажэнства. Таму мяшканцы горада вымушаны па нядзелях і ў іншыя ўрачыстыя святы слухаць набажэнства ў полі за горадам і то без святара, бо яму забаронена жыць у горадзе і паблізу... Яшчэ больш жорсткасці ў наступным зверстве і тыраніі: у гэтым жа Полацку беларускім той жа адступнік - біскуп полацкі летась наўмысна загадаў мяшканцам дзеля большай крыўды выкапаць нябожчыкаў, толькі што пахаваных на могілках, і выкінуць хрысціянскія целы з магіл як нейкую падаль на з'ядзенне сабакам...»

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 15 сен 2011, 09:14 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
Але і такія жорсткія меры не скарылі праваслаўнае насельніцтва. Не маючы войска для рашучага прывядзення жыхароў да уніі, Кунцэвіч звярнуўся за дапамогай да Льва Сапегі. Адказ канцлера вельмі паказальны здаровым разуменнем абставін. У сакавіку 1622 года ён пісаў:

«Бясспрэчна, я сам клапаціўся аб уніі і пакінуць яе было неразумна; але мне ніколі не прыходзіла думка, што вы адважыцеся прыводзіць да яе такімі гвалтоўнымі сродкамі... Хіба вы не ведаеце нараканні цёмнага на роду, яго размовы - ён лепш хоча быць у турэцкім падданстве, чым цярпець такі ўціск сваёй веры?.. Учынкі вашыя, што вынікаюць болей з самалюбства і прыватнай нянавісці, чым з любові да бліжняга, выказаныя ў супярэчнасць святой волі і нават забароне рэспублікі, стварылі тыя небяспечныя іскры, якія пагражаюць усім нам ці вельмі моцным ці нават усёзнішчальным пажарам. Ад паслухмянасці казакоў болей гаспадарству карысці, чым ад вашай уніі, таму і павінны вы суадносіцца з воляй караля і з намерамі дзяржаўнымі... Што датычыцца небяспекі жыцця вашага, дык кожны сам прычына бяды сваёй; трэба выкарыстоўваць абставіны, а не аддавацца безразважна сваім імкненням. Я мушу, кажаце вы, рабіць так, як біскупы. Вы абавязаны пераймаць святых біскупаў у цярпенні, набожнасці, у паказванні добрых прыкладаў. Прачытайце жыціі ўсіх набожных біскупаў: не адшукаеце ў іх ні скаргаў, ні абвяшчэнняў, ні іскраў, ні судовых сведчанняў. А ў вас суды, магістраты, трыбуналы, ратушы, канцылярыі набіты позвамі, цяжбамі, даносамі; але гэтым не толькі не зацвердзіцца унія, а апошні ў грамадстве саюз любові скасуецца... Кажаце, што вольна вам неуніятаў тапіць і секчы; не, запавет божы ўсім мсціўцам зрабіў забарону, якая і вас тычыцца... Здаецца, лепш і карысней было б для грамадства разарваць з гэтай няўрымслівай саюзніцай (уніяй.- К. Т.), бо мы ніколі ў айчыне сваёй не мелі такіх звадак, якія нарадзіла нам добрапрыстойная унія. Хрыстос не апячатваў і не зачыняў цэрквы, як гэта робіце вы... Пакажыце, каго вы схілілі да сябе, каго прывабілі сваёй суровасцю, жорсткімі мерамі, апячатаннем і зачыненнем цэркваў? Замест таго выкрыецца, што вы згубілі і тых, якія ў Полацку вам у паслушэнстве былі. З авец зрабілі вы іх казлішчамі, навялі небяспеку дзяржаве, а магчыма, і гібель усім нам, каталікам. Вось плён хвалёнай уніі, бо калі айчына ўзварушыцца, дык не ведаю, што ў той час з вашай уніяй будзе».

Леў Сапега як у ваду глядзеў. Праз дваццаць пяць гадоў выбухнула паўстанне Багдана Хмяльніцкага, пачалася знясільваючая вайна з Расіяй, здарылася шведская навала, і ў выніку Рэч Паспалітая была падсечана пад корань. Падзелы гаспадарства, якія адбыліся ў XVIII стагоддзі, шмат у чым абумовіла ўнутраная рэлігійная палітыка папярэдняга стагоддзя.

Не памыліўся канцлер Леў Сапега і адносна асабістага лёсу Іасафата Кунцэвіча. У лістападзе 1623 года архімандрыт быў забіты ў Віцебску, калі з'явіўся пакараць горад за ўрачысты прыём Мялеція Сматрыцкага. Пачалося з таго, што Кунцэвіч загадаў спаліць буданы за Дзвіной, дзе мяшканцы слухалі набажэнства, абшукаць двары і хаты, шмат з кім расправіцца. Але цярплівасць народная вычарпалася 12 лістапада, калі гайдукі архімандрыта збілі амаль не да смерці праваслаўнага святара Іллю. Ударылі званы, узброеныя віцебцы вызвалілі Іллю і ўварваліся ў пакоі, дзе хаваўся Кунцэвіч. Уніяцкага біскупа пакончылі пад крыкі «Бі папежніка!». Труп прывалаклі да Дзвіны і кінулі ў глыбокае месца. На горад абрушыліся жорсткія пакаранні. Старшынёй камісіі, прысланай для следства і суда над мяцежнікамі, кароль прызначыў Льва Сапегу, які годам раней дарэмна перасцерагаў Кунцэвіча і заклікаў яго да разважнасці. Камісія, баючыся падыходу казакаў, за якімі паслалі мяшканцы Віцебска, хутка, за тры дні, адшукала вінаватых і накіравалася ў Варшаву, каб там вынеслі прысуд пасля рады з каралём.

У гэты ж час Жыгімонт Ваза атрымаў ліст ад папы рымскага. «Хто дасць вачам нашым крыніцу слёз,- пісаў Урбан VIII,- каб маглі мы аплакаць лютасць схізматыкаў і смерць полацкага архібіскупа?.. Дзе такое жорсткае злачынства лямантуе аб помсце, пракляты чалавек, які засцерагае меч свой ад крыві! Значыць, магутны кароль, ты не павінен стрымліваць меч і агонь. Няхай адчуе ерась, што злачынства цягне за сабой пакаранне. Пры такіх агідных злачынствах міласэрнасць ёсць жорсткасць. Таму няхай адкладзе Ваша Мосць усялякае прамаруджванне і, запаліўшыся набожным абурэннем, суцешыцца слязамі бязбожнікаў, пакараных за абразу рэлігіі». I кароль запаліўся. Сто чалавек было прысуджана да смерці ў Віцебску, некалькі - у Полацку і Оршы. Праўда, пад сякеру пайшло толькі дваццаць, бо астатнія збеглі. Віцебск пазбавілі магдэбургскага права і наогул усіх правоў, ратушу разбурылі, знялі вечавыя званы, саборную Прачысценскую царкву раскідалі, а замест яе за кошт жыхароў пабудавалі уніяцкую.

Гібель Кунцэвіча і смяротная кара дзесяткаў мяшканцаў Віцебска паўплывалі на лёс Мялеція Сматрыцкага. Абвінавачаны ў падбухторванні да забойства, ён, каб пазбегнуць прыцягнення да суда, быў вымушаны рушыць на Усход, у падарожжа «да святых мясцін» і патрыярха «для выяснення заблытаных і спрэчных пытанняў хрысціянскага багаслоўя». Але вярнуўся Сматрыцкі на радзіму з перакананнем, што праваслаўная царква заражана пратэстантызмам і унія ёсць дабро. У 1628 годзе ён выклаў свае новыя погляды ў «Апалогіі», дзе пераконваў праваслаўнае насельніцтва пайсці за ім, шчыра прыняць унію і адшукаць агульны мір.

Так загінуў для праваслаўя яго лепшы таленавіты публіцыст і пісьменнік...

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 15 сен 2011, 09:15 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
М.Сматрыцкі "Фрынас"

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 24 окт 2011, 16:09 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
Невялічкі відэанарыс пра Мялета Сматрыцкага

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 24 окт 2011, 20:54 
Не в сети
старожил
старожил

Зарегистрирован: 11 май 2008, 23:30
Сообщения: 187
Што такое "праваслаўная вера"? Ёсць хрысціянская вера, а праваслаўе і каталіцтва ўсяго толькі канфесіі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 24 окт 2011, 21:10 
Не в сети
древний участник
древний участник

Зарегистрирован: 13 мар 2011, 01:16
Сообщения: 463
Вернiкi гэто ведаюць. I не разглядаюць сваю веру, як адну з шматлiкiх iншых, роуных мiж сабой. Праваслауных найперш маю наувазе.

_________________
"Всё всегда заканчивается хорошо. Если всё заканчивается плохо, значит, это ещё не конец".(П. Коэлью).


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 25 окт 2011, 08:52 
Не в сети
участник
участник

Зарегистрирован: 23 авг 2011, 12:46
Сообщения: 20
palivac писал(а):
Што такое "праваслаўная вера"? Ёсць хрысціянская вера, а праваслаўе і каталіцтва ўсяго толькі канфесіі.

Ну так, усё дакладна. Хрысціянская вера, яна ж праваслаўная, усё астатнее - ерась, супраць якой і змагаўся ўсё жыццё настаўнік Сматрыцкага св. Лявонцій.
А тое, што вучань змагара за праваслаўную веру, нашага выбітнага златаслвеснага прапаведніка трапіў у ерась лацінскую, гэта сапраўдная трагедыя Малеція і як дакладна было раней напісана урок нам, беларускім праваслаўным.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 25 окт 2011, 19:43 
Не в сети
старожил
старожил

Зарегистрирован: 11 май 2008, 23:30
Сообщения: 187
berlaga писал(а):
Ну так, усё дакладна. Хрысціянская вера, яна ж праваслаўная, усё астатнее - ерась.



М-да. Каталіцкі Касцёл прызнае Праваслаўныя Цэрквы за ісцінныя, і лічыць, што толькі малага не хапае, каб аб'яднацца. А вы ўсё ніяк не супакоіцеся.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 25 окт 2011, 21:15 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
palivac писал(а):
А вы ўсё ніяк не супакоіцеся.

Не супакойваемося, бо каб не да нас былі скіраваны словы "Фрынаса", у якіх Святая Усходняя Царква наракае на сваіх адступных сыноў:

... Дзяцей нарадзіла і выхавала, але яны адракліся ад мяне і сталі прычынаю майго пасмешышча і глумлення, бо знялі з мяне маё адзенне і нагую мяне з дому майго выгналі, адабралі ўпрыгожанні цела майго і пазбавілі галаву маю яе чароўнасці. ... Дзяцей нарадзіла і выхавала, а яны выракліся мяне і сталі прычынаю майго заняпаду, — таму і сяджу цяпер як адна з лямантуючых удоваў, яшчэ нядаўна ўладарка ўсходу і заходу Сонца, паўднёвых і паўночных краёў. Удзень і ўначы плачу, а слёзы па ланітах маіх як патокі рэк цякуць, і няма ніводнага, хто б суцешыў мяне — усе адступіліся ад мяне, усе пагарджаюць мною. Родныя мае далёка ад мяне, сябры мае сталі ворагамі, сыны мае, пазайздросціўшы племю яхідны, істоту маю заразлівымі джаламі працінаюць. ...

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 26 окт 2011, 15:33 
Не в сети
древнейший участник
древнейший участник

Зарегистрирован: 03 авг 2007, 17:05
Сообщения: 726
Откуда: Віцебская губернія
palivac писал(а):
М-да. Каталіцкі Касцёл прызнае Праваслаўныя Цэрквы за ісцінныя, і лічыць, што толькі малага не хапае, каб аб'яднацца. А вы ўсё ніяк не супакоіцеся.


Сам факт прымусовай уніі супярэчыць Вашым словам.
Магчыма, гэта толькі Ваша ўражанне, а не афіцыйная пазіцыя Касцёла, які лічыць толькі сябе сапраўднай Царквой, а іншых, якія не знаходзяцца з ім у згодзе, не-Цэрквамі.
Разумееце за шматлікакую гісторыю праваслаўныя навучыліся не давяраць каталікам, пачынаючы ад разбурэння Канстанцінопаля і стварэння паралельнай лацінскай іерархіі, да Альберцінскай місіі ў 20-30 гадах і аперацыі "Вісла".

Каб аб'яднацца трэба самае малае, вызначыць статус Папы, якія пазіцыянуе сябе как "князь Апосталаў, які нясе місію Пятра, як главы калегіі апосталаў". Зараз няма магчымасці знайсці каталіцкі катэхізіс і даклана працытаваць статус Пятра.
Папа ж не згадзіцца быць простым Патрыярхам, першым сярод роўных па любові, з кананічнай тэрыторыяй у Італіі. яму трэба адміністрацыйная ўлада.

Дакажыце, што кахаеце праваслаўных. Перад мусульманамі за крыжовыя паходы, перад іудзеямі за пагрому Папа пакаяўся, а вось пра праваслаўных забыўся. Хай спачатку дэсакралізуе Іасафата Кунцэвіча, тады праваслаўныя павераць у адпаведнасць Вашых слоў.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 26 окт 2011, 19:40 
Не в сети
старожил
старожил

Зарегистрирован: 11 май 2008, 23:30
Сообщения: 187
Ага, будем цяпер мерацца, хто каму чаго больш зрабіў. Пасля далучэння Беларусі да Расіі праваслаўныя расійскія ўлады столькі тут нарабілі, што мама не гаруй. Паглядзіце архіўныя справы таго ж піцерскага РГІА, як за пераход у каталіцтва саджалі людзей, адбіралі ў іх дзяцей і т.д.
У мяне такое адчуванне, што вы ўсё яшчэ ў 17 стагоддзі жывяце. Ау, Крывавы патоп ужо даўно скончыўся.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 26 окт 2011, 20:19 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
palivac писал(а):
Ага, будем цяпер мерацца, хто каму чаго больш зрабіў. Пасля далучэння Беларусі да Расіі праваслаўныя расійскія ўлады столькі тут нарабілі, што мама не гаруй. Паглядзіце архіўныя справы таго ж піцерскага РГІА, як за пераход у каталіцтва саджалі людзей, адбіралі ў іх дзяцей і т.д.
У мяне такое адчуванне, што вы ўсё яшчэ ў 17 стагоддзі жывяце. Ау, Крывавы патоп ужо даўно скончыўся.

Паважаны казак з Баўсуноў у 8-ым пакаленні!
Распавядзіце, калі ласка, з якога часу ў Вас на радзіме казакі ў лацінства перахрышчываюцца (ці я правільна зразумеў, што Вы - каталік?). Альбо гэта Ваша ўласная ініцыятыва? Наколькі я памятую гіторыю, казакі спрадвеку былі праваслаўнымі.

І яшчэ пытанне: ці ёсць ў Баўсунах, акрамя Вас, свядомыя казакі, і што кажуць жыхары вёскі, калі Вы ім распавядаеце пра слаўнае мінулае іх продкаў?

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 26 окт 2011, 21:52 
Не в сети
старожил
старожил

Зарегистрирован: 11 май 2008, 23:30
Сообщения: 187
перс писал(а):
Распавядзіце, калі ласка, з якога часу ў Вас на радзіме казакі ў лацінства перахрышчываюцца (ці я правільна зразумеў, што Вы - каталік?). Альбо гэта Ваша ўласная ініцыятыва? Наколькі я памятую гіторыю, казакі спрадвеку былі праваслаўнымі.

І яшчэ пытанне: ці ёсць ў Баўсунах, акрамя Вас, свядомыя казакі, і што кажуць жыхары вёскі, калі Вы ім распавядаеце пра слаўнае мінулае іх продкаў?


Замучаўся я тлумачыць, што саслоўі (у тым ліку і казацкае) у 1918 годзе адмянілі. Няма сёння ніякіх казакаў. Ёсць нашчадкі казакаў і ражаныя.
Ну і перахрышчвацца Касцёл нікога не прымушае даўным даўно, дастаткова пераходу.

Пра казакаў-католікаў. Што наконт гэтага скажаце (ражаныя пра гэта маўчаць):

Феликс Антонович Круковский — генерал-майор, наказной атаман Кавказского линейного казачьего войска. Родился в 1804 г. в Гродненской губернии, воспитывался в иезуитской коллегии.
В 1848 году Круковский был произведен в генерал-майоры и назначен наказным атаманом Кавказского линейного войска. На этом посту отличные боевые и административные качества Крутовского проявились в полной мере и заслужили ему благоговейную любовь казаков. В его простом образе жизни "по-казачьи", в простой казачьей одежде они видели уважение к своим обычаям, к ним самим. Так, будучи католиком, Круковский каждое воскресенье вместе с казаками ходил в православную церковь.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 27 окт 2011, 08:13 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
Што тычыцца Фелікса Антонавіча, то тут усё зразумела: годны чалавек, які, відаць, спраўна выконваў свае службовыя абавязкі. Але паколькі ён з гарадзеншчыны, і імя яму- Фелікс, то наўрацці ён нашчадак казакоў. Каталікі на службе Расейскай імперыі - гэта мне зразумела.

Мяне больш цікавіць адваротная сітуацыя - казакі, альбо іх нашчадкі, якія становяцца каталікамі. Наколькі гэта з'ява тыповая для мінулага, і зараз?

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 27 окт 2011, 09:06 
Не в сети
древнейший участник
древнейший участник

Зарегистрирован: 03 авг 2007, 17:05
Сообщения: 726
Откуда: Віцебская губернія
palivac писал(а):
Ага, будем цяпер мерацца, хто каму чаго больш зрабіў. Пасля далучэння Беларусі да Расіі праваслаўныя расійскія ўлады столькі тут нарабілі, што мама не гаруй. Паглядзіце архіўныя справы таго ж піцерскага РГІА, як за пераход у каталіцтва саджалі людзей, адбіралі ў іх дзяцей і т.д.
У мяне такое адчуванне, што вы ўсё яшчэ ў 17 стагоддзі жывяце. Ау, Крывавы патоп ужо даўно скончыўся.


Ну Альберцінская місія і аперацыя "Вісла" былі не так даўно.
Я думаю, што памерыцца трэба. Давайце падвядзем пэўныя прэтэнзіі і ўбачым пэўныя вынікі. Хто і як каго давіў або "давіў".
Проста ў праваслаўных на генетычным ўзроўню ёсць недавер да каталікоў, і факты гэта падцверджваюць.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 52 ]  На страницу 1, 2, 3, 4  След.

Часовой пояс: UTC + 2 часа


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 1


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения

Найти:
Перейти:  
Форум православного информационного портала Собор.by. Главная »
Rambler's Top100 ???????@Mail.ru Православное христианство