www.sobor.by

Центр просвещения и милосердия Белорусского Экзархата


Текущее время: 12 дек 2018, 11:31

Часовой пояс: UTC + 2 часа




Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 3 ] 
Автор Сообщение
 Заголовок сообщения: ПРОСВЕТИТЕЛИ ЗЕМЛИ РУССКОЙ
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 11 май 2012, 13:23 
Не в сети
основатель

Зарегистрирован: 02 сен 2005, 18:54
Сообщения: 4394
Сегодня день памяти святителя Кирилла, епископа Туровского, получившего от своих современников именование русского Златоуста.
До нас дошли творения свт.Кирилла, в которых мы можем воочию увидеть приумноженный талант слова, данный святителю Богом.


Вложения:
Святитель Кирилл Туровский. Избранные творения. Житие..zip [120.72 КБ]
Скачиваний: 782
Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: ПРОСВЕТИТЕЛИ ЗЕМЛИ РУССКОЙ
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 11 май 2012, 14:05 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
Дзякуй, Генадзь, што ў гэты дзень узгадаў св.Кірылу.

Трапар свяціцелю Кірылу Тураўскаму, глас 4

Набожнасці паборнік і руплівец, манахаў і стоўпнікаў пахвала, свяціцелю Тураўскай паствы слаўны, залатаславесны вучыцелю, светлым вучэннем богапазнання свайго прасвяціў ты краі рускія, у малітве да Бога благадатны грэшнікаў спрыяльнік, Кірыле Багамудры, малі Хрыста Бога, каб умацаваліся мы, суайчыннікі твае, у Праваслаўі, благачэсці і аднадумстве.

Кандак свяціцелю Кірылу Тураўскаму, глас 5

Нястомным ў малітвах, шчырым падзвіжнікам паслушэнства і набожнасці будучы, цярплівасці і пакоры навучаў ты паству сваю, дабрадзейнасцямі святасці і праведнасці стада Хрыстова прасвятляючы, і мёдатачывымі словамі ўсю зямлю Рускую насычаючы, на праведны шлях запаведзяў Гасподніх сілаю духа твайго настаўляў ты ўсіх, і цяпер прасвятлі, як сонца, людзей, азмрочаных грахамі, і да пакаяння нас прывядзі.

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: ПРОСВЕТИТЕЛИ ЗЕМЛИ РУССКОЙ
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 11 май 2012, 14:15 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
Дадам яшчэ адно "Слова" св. Кірылы.

КІРЫЛА ГРЭШНАГА МАНАХА СЛОВА НА САБОР СВЯТЫХ АЙЦОЎ 318, ПАВОДЛЕ СВЯШЧЭННАГА ПІСАННЯ СВЕДЧАННЕ АБ ХРЫСЦЕ СЫНЕ БОЖЫМ, І ПАХВАЛА АЙЦАМ СВЯТОГА НІКЕЙСКАГА САБОРА, У НЯДЗЕЛЮ РАНЕЙ ПЯЦІДЗЕСЯТНІЦЫ.
ГОСПАДЗЕ, БЛАСЛАВІ, ОЙЧА!

[Пахвала святым айцам Нікейскага сабора]

Якой жа пашаны і пахвалы не дастойныя вялікія гэтыя Хрыстовы свяціцелі, што так падзвіжнічалі дзеля Хрыста, як апосталы, і таго ж апостальскага прастола і вянца ўдастоіліся! О шчасныя айцы, прававерныя веры правадыры, верныя нядромныя вартавыя святой царквы, за якую нават і да крыві супраць ворагаў бой учынілі, не збаяліся цара чалавечага страху, нават тыранаў, што пагражаюць агульнай смерцю, нават потым, калі з-за часовай пашаны страцілі цвёрдасць, Вы не сказілі слова Госпада, не аддалі на абылганне ісціну, але як навучаны былі апосталамі, так і пражылі, як пачалі, так і скончылі! Добрыя пастыры Хрыстова статка, за які Вы нават і жыццё сваё аддалі, не дазволілі ваўку да ягнятаў наблізіцца, але на пашы Божага закону цэлымі і мнагаплоднымі іх упасвілі, пакуль у агароджу нябеснага Іерусаліма жазлом вашага павучання не правялі! О шчасныя свяціцелі, добрыя земляробы Богам пасаджанага вінаградніка, з якога поўныя падману вырвалі Вы з коранем церні, богаразуменне ва ўсіх людзей прысадзілі і зарослую грахамі нашых сэрцаў зямлю евангельскага вучэння плугам урабілі! Вы – рэкі разумнага раю, што акрапілі свет збавіцельным вучэннем і граху брыдоту струменямі вашага павучання абмываеце! Зямныя анёлы, што перад Божым прастолам заўсёды стаяць, Вы міра ўсяму свету, і набожным князям нашым здароўя целам і душы прасіце збавення, і за ўсіх хрысціян шчыра Хрысту памаліцеся! О шчасныя ў Бозе архірэі, высока лунаючыя арлы, што не ля трупа, а ля жывога цела Хрыстова збіраюцца, з’еўшы якое ў бясконцых вяках на небе жывуць! Мала папрацавалі Вы на зямлі і ва ўсе вякі ў нябесным адпачываеце царстве! Арганы Святога Духа, што ўсіх вернікаў карыснымі для душы і збавіцельнымі цешаць гукамі! Хмары, што носяць у сабе Бога і цудатворным акрапляюць дажджом вернікаў сэрцы, Вы ўсіх іх пладаноснымі пакаяннем зрабілі! Вы – неадольныя гарады, бо ўсіх, што ў вас знаходзяць прыстанак, уратавалі, непахісныя цвярдыні, на якія накінуліся богазневажальныя ерэтыкі, але ўсе згінулі! О шчасныя ў Бозе нашы настаўнікі, светачы свету, вучыцелі аблудных, правадыры душэўнымі аслеплых вачыма, паручыцелі ратунку тых, што каюцца, бескарыслівыя ўрачы душ і цел, Богам выкліканыя лекары, збавіцелі пакрыўджаных і ў бядотным стане скорыя памочнікі, ад акоў вызваліцелі, куміраў разбуральнікі і падману ўсялякага выкрывальнікі! О шчасныя і прападобныя свяціцелі! Чыстыя сасуды, што Божае слова ў сабе носяць! Прыгожыя абіцелі, у якіх святая адпачывае Тройца! Неўвядальныя кветкі райскага саду! Нябеснага вінаградніку прыгожыя парасткі! Шчодраплодныя дрэвы, што цешаць вернікаў душы і таксама сэрцы! Прамудрыя лаўцы, што свет богаразуменнем ахапілі і поўную царкоўную мярэжу да Хрыста прыцягнулі, вартую працы ўзнагароду атрымалі былі! Праславілі былі Вы на зямлі Хрыста Сына Існага Божага, каб Ён праславіў быў Вас на небе: “Тых бо, што праслаўляюць мяне, – сказаў, – Я праслаўлю”. Сам бо Ісус Хрыстос, як пальмы дабраплодныя, у мірскога жыцця далінах выбраў быў Вас і ў цэрквах дому свайго пасадзіў дзеля ўпрыгажэння апостальскага прастола, дзеля ўстанаўлення святой веры, дзеля абнаўлення струхлелых у грахах, дзеля ўзняцця палых у ерась, дзеля выпраўлення тых, што збянтэжыліся ў спакусах, дзеля вылячэння хворых у законе, дзеля ўмацавання барацьбітоў за Хрыста, дзеля знішчэння д’ябальскіх пастак, дзеля выкуплення вязняў злосці, дзеля пакорлівасці адзін з адным варагуючых, дзеля выцягвання патанаючых у цялесных жаданнях, дзеля збавення ад гібельнай безразважнасці, дзеля ежы згаладалым і голым дзеля адзення. І іншыя многія ёсць святых айцоў нашых богаўгодныя ўчынкі і добрыя дзеянні, якім сам Гасподзь Бог сведка і ўзнагародца.

Мы ж недасведчаныя розумам і бедныя словам, не па правілах, але шчодрую пахвалу Вашаму святу напісалі і молімся ці даравання просім, святыя патрыярхі, архіепіскапы, епіскапы, прападобныя, архірэі, чысцейшыя прэсвітэры і ўсе свяшчэнныя праведныя настаўнікі! Прыміце нашыя сціплыя словы, нібы Бог дзве манеты той беднай удавы. Прасіце нашым душам адпушчэння грахоў, каб і астатак гадоў жыцця нашага ў чысціні пражылі, ды ў рукі Божыя свае душы мы аддалі. Ён хай адчыніць нам нябесную браму і там, на тым свеце, існага ўдастоіць нас дабра, ласкаю і чалавекалюбствам Госпада Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, якому хвала наша, і ўлада, і
пакланенне.

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 3 ] 

Часовой пояс: UTC + 2 часа


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 1


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения

Найти:
Перейти:  
Форум православного информационного портала Собор.by. Главная »
Rambler's Top100 ???????@Mail.ru Православное христианство