2Праўдалюб
Я не адвакат. Я юрыст. Гэта роднаснае, але не аднолькавае.
Цитата:
Только вот у нас по прежнему, наверняка, разная моральная оценка поступков некоторых "субъектов геополитики", судя по опыту общения в предыдущих темах.
Разумееце, цунамі не можа быць маральным і агонь грэе і апякае не таму, што ён маральны / немаральны. Тут памылка ў аб'екце параўнання.
Суб'ект геапалітыкі існуе ў катэгорыях інтарэса, прычым свайго інтарэса, за які ён будзе змагацца. І афарбаўваць будзе яго ў псеўдамаральную вопратку.
Мы з Вамі гэтага не разумеем з цывілізацыйна-ментальных каштоўнасцяў, мы іншыя. Для нас важна каб рэчаіснасць была маральнай. Для нас або ўсё белае, або чорнае. Або Жукаў - герой, які выйграў Вялікую айчынную, або дэспат - які гнаў салтат пад кулямёты (мой дзед казаў, што Жукава салдаты звалі людажэрам). Таму нейкая немаральнасць з'явы і мы гатовыя каяцца, мы гатовыя прынесці вялікія ахвяры, каб быць маральнымі.
Прыклад, памятаеце Чырвоная Армія стала пад Варшавай пад час польскага паўстання, палякі нам гэтага не даруюць, лічаць што мы павінны былі прыйсці на дапамогу. Праўда калі Совецкае войска Польскае пайшло на фарсіраванне Віслы, то Армія Краёва сарвала пераправу. Дык вось мне не сорамна за стоп-сігнал, нават калі б мы маглі дапамагчы, таму што значная колкасць нашых салдат засталася жывой.
Паспрабуйце пашукаць Кара-Мурза С. Г. манипуляция сознание, Легойда В. Г. Религиозность по-американски (або яго іншыя творы).
Маральнасць - гэта чалавечыя адносіны, да палітыкі не падыходзяць.
Яшчэ прыклад. Беларусь мае даволі жорскае заканадаўства аб бежанцах, не усякі можа ім скарыстацца. І на нас адбываецца ціск аб "неабходнасці" яго лібералізацыі, маўляў, адзін з аргументаў, па-хрысціянску трэба дапамагаць гэтай катэгорыі асоб. Але хрысціянства - гэта зноў чалавечыя, а не публічныя адносіны. Калі жадаеш дапамагчы як хрысціянін - то сам і прымай, забяспечвай, бяры адказнасць на сябе.
Дзяржава на гэта робіць пэўныя выдаткі і забіраць напрыклад у пенсіянераў і аддаваць бежанцам - гэта палітычнае рашэнне, або падымаць для гэтага падаткі.
Спадзяюся, што Вы зразумелі мае стаўленне да праблемы.
2Павел
Слушна і цікава, трапна і можа не вельмі праўдзіва.