Юра писал(а):
"И ввергнут их" (творящих соблазны и беззакония) "в печь огненную
А относится ли это к несоблюдению законов государственных или только нравственных?
Ну спачатку трэба даць спасылку.
Ліст да Рымлянаў гл 13 кажа аб неабходнасці падпарадкавання ўладам не толькі на страх, але і на сумленне.
Прытча аб падатках кесару кажа аб тым, што Богу - Божае, кесару - кесарава.
У пытанні ёсць некалькі зрэзаў. Сябра Юрыя - бізнесмен - магчыма ў сваіх справаў парушае дзяржаўныя законы (возіць па-за мытным афармленнем, вядзе чорную бухалтэрыю і г.д. - гэта ў якасці ўзора), якія царква заклікае выконваць не гледзячы на іх цяжкасць. сферы маральнасці мы не кранаемся. Юрый як блізкі чалавек аб гэтым ведае і яго запрашаюць у ДФР у якасці сведкі.
З пазіцыі Крымінальна-працэсуальнага кодэкса ён АБАВЯЗАНЫ даць паказанні, бо на яго не распаўсюджваецца пералік асоб, якіх нельга дапытваць (святары, адвакаты, блізкія і г.д.). Ён можа адмовіцца, але гэта можа пацягнуць дзяржаўныя санкцыі. Выключэннем можа быць выпадак, калі Юрый проста нічога не ведае, бо ДФР трэба будзе даказаць аб тым, што Юрый ведае аб бізнэс-справах сябра.
Іншы выпадак, калі Юрыя запрасілі на бяседу. Маўляў, ты нам без пратаколу ў якасці аператыўнай інфармацыі нешта кажаш, а мы заплюшчваем вочы на твае недарэчнасці з законам. Вось тут, на мой погляд, парушэнне Божых запаветаў. А калі чалавека афіцыйна запрасілі быць сведкам - не магу нічога адказаць.
Сітуацыю, калі дзяржава ставіць бізнэс ў такія межы, што не парушыць закон нельга, я разглядаць не буду. Рымская дзяржава таксама ставіла хрысціян па-за законам.