Геннадий писал(а):
Вы не представили аргументов.
А Вы? Сьцьвярджэньне аб маім зьмешваньні волі выбару і волі натуральнай неяк аргументавалася?
Цитата:
Ну так, а какие выводы Вы из этого делаете?
Паколькі на азначэньні адпаведных воль у мове сьв. Іаана Дамаскіна Вы нічога не адказалі, а ў яго азначэньнях я не бачу, каб я нешта зьмяшаў, то сваё сьцьвярджэньне аб тым, што ў Вас неправільнае разуменьне я зрабіў на аснове Вашага сьцьвярджэньня, што я зьмяшаў волі ў чалавеку. Відавочна, што здольнасьць хацець у прынцыпе і хацець нейкім пэўным чынам я зьмяшаць не мог і не зрабіў гэтага.
Цитата:
Речь идет о том, что со грехом в человека, как целостное творение, вошла смерть, которая и остается в нем, даже после крещения.
В этом проявляется падшее состояние его свободной воли. До грехопадения, когда у человека был неповрежденный и целостный взгляд, то он естественно, без «научения», видел и понимал все правильно, т.е. так, как оно есть на самом деле.
Добра, гэта відавочна, якое гэта мае дачыненьне да праваслаўнасьці чалавека?
Цитата:
Проще говоря, его воля выбора совпадала с его естественной волей.
Альбо я нешта недаразумеваю, альбо Вы...
Перакладаю сказанае Вамі:
Здольнасьць хацець нейкім пэўным чынам у Адама да грэхападзеньня супадала з' яго здольнасьцю хацець у прынцыпе.
Цитата:
Тот, кто сознательно поддается (на русском языке, корректней будет сказать-предается) страстям, отпадает от Православия именно по своей свободной воле.
Я не згодзен з гэтым сьцьвярджэньнем, хаця я бачу Вы і самі пагаджаецеся, што калі судзіць аб праваслаўнасьці чалавека па накіраванасьці яго волі, то, як я і казаў вышэй, той, хто "сьвядома паддаецца страсьцям" хутчэй неправаслаўны, чым "несьвядома маючы неправаслаўны погляд па некатораму пытаньню". Апошні як правільна заўважыў Дзьмітрый проста не адкрыў для сябе (па скрайняй меры, пакуль) глыбіню Праваслаўя па гэтаму самаму некатораму пытаньню... А Вы яго ў неправаслаўныя...
Цитата:
Слово "хочу", которое употребляет апостол Павел, говорит о том, что речь идет о воле.
Ап. Павел там піша нешта аб хаценьне ў прынцыпе (аб натуральнай волі)? Ці ён піша аб тым, што ён хоча чагосьці нейкім пэўным чынам? Дзе Вы тут убачылі волю натуральную? Апостал піша, што воляй выбару ён пагаджаецца з законам Божым і знаходзіць яго справядлівым, але не знаходзіць паступаць паводле закону, таму што "хотя человек и свободен, и свободу имеет по природе, однако же имеет и приражение со стороны дьявола, и (противодействующее) движение тела". Пра волю натуральную тут ні слова, не кажу "пра волю навогул", таму Вашая спасылка на "хачу" Вас не апраўдвае.
Цитата:
...после грехопадения воля естественная в человеке извратилась и стала противодействовать его свободной воле (об этом и говорит апостол Павел)
Што значыць: здольнасьць чалавека хацець у прынцыпе пасьля грэхападзеньня вычварылася? Вось, як раз свабодная воля ў чалавеку вычварылася, бо ён стаў хацець нейкім пэўным чынам, адрозным ад задуманага Творцаю. А ў дачыненьні волі натуральнай я навогул ня ўпэўнены, што тэрміны вычварыцца/пашкодзіцца могуць быць ва ўласным сэнсе выкарыстаны. Воля натуральная вычварылася і пашкодзілася пастольку пакольку вычварылася і пашкодзілася сама натура чалавека, г. зн. яго прырода.
Не, апостал Павел піша не тое, што Вы зь яго слоў спрабуеце вывесьці.
Цитата:
Ну, и добавить, что именно поэтому, и может человек быть неправославным. Все зависит от свободной воли человека, пока он живет на земле. Например, какой-то человек имеет какой-то неправославный взгляд, которым он портит свою жизнь. Этим своим взглядом он отлучает себя от Православия.
Ды адкуль жа Вы гэта ўзялі? Не адлучае ён сябе поглядам! Ну колькі можна паўтараць? Калі чалавек мае нейкі неправаслаўны погляд несьвядома, то няма ў гэтым часткі яго волі. Воля праявіцца толькі тады, калі яму стане вядомы праваслаўны пункт гледжаньня па пытаньню, дзе ён мае неправаслаўнае меркаваньне. І воля гэтая можа яго адарваць ад Праваслаўя, калі ён пагрэбуе вучэньнем і аўтарытэтам Царквы Хрыстовай, а можа і яшчэ больш замацаваць яго ў Праваслаўі, калі ён да астатніх сваіх праваслаўных поглядаў дадасьць яшчэ і гэты, успрыняўшы і пагадзіўшыся з вучэньнем царкоўным.
Цитата:
...в том состоянии, по отношению к Истине, в котором он и находился...
Мне кажется, что в этом вопросе, дело обстоит так.
Вось, асноўная нязгода ў нас з Вамі ў тым, што Вы лічыце, што праваслаўным можа з'яўляцца толькі чалавек, які вельмі добра ведае ўсю дагматыку, якую Царква распрацавала да амаль 2000 год свайго існаваньня, а людзі, якія альбо не высьветлілі яшчэ ўсе дагматычныя ньюансы па абсалютна ўсіх маментах, альбо высьветлілі, але па некаторых прычынах прыйшлі да неправаслаўных высноў па абмежаванаму колу пытаньняў, праваслаўнымі не з'яўляюцца. Я ж думаю не так. Пасьля шчырага некрывадушнага прыняцьця Таінства крашчэньня кожны чалавек становіцца праваслаўным незалежна ад яго багаслоўскай адукацыі і інфармаванасьці па абсалютна ўсіх багаслоўскіх пытаньнях. Такім чалавек застаецца пакуль сьвядома не захоча выйсьці з Царквы, не пагадзіўшыся зь ёю па некаторых дагматычных пытаньнях, ці пакуль сама Царква не анафемствуе яго за нежаданьне прыняць правае вучэньне.