Памяркоўны писал(а):
Буду рады пачуць каментарыі ўсіх форумскіх крытыкаў палітыкі "не-кесара".
Шмат што я мог бы пракаментаваць. Шчыра кажучы, не упэунены, што такую ужо радасць гэта пачуць вам бы даставiла, але выкажу сваю асабiстае меркаванне па асобнаму пытанню.
Это ответ, перенесённый из "лички", поэтому он может несколько выбиваться из общей канвы обмена мнениями.
Ведаеце, ваша заувага дарэчы ("Самае страшнае для мяне - гэта амаль што поўная дыскваліфікацыя беларусаў і нежаданне сумленна працаваць. Амаль што ўсюды і амаль што на ўсіх узроўнях. Пры захаванні жадання атрымліваць значныя, але незаробленныя грошы" - дадайце, на якiя усё роуна немагчыма пражыць). Але ж паспрабуем разгарнуць вашу думку да iншага масштабу. Чаму толькi праваслауныя? А хiба не працавiтых беларусау абвучылi ад працы на роднай зямлi? Бо столькi ж год, калi не вякоу, нам гаварылi: "нашто рвацца на гэты саухоз, што там твайго, "працаднi"; дзеля якой такой Бацькаушчыны - БССР; ды i хто вы увогуле - "тутэйшыя""?..
Наконт нашых дзён, тут i урбанiзацыя сказала сваё слова, i найвялiшай памылкай лiчу адсяленне з забруджаных зямель у гарады, а не па той жа чысцюткай i амаль пустой Вiцебшчыне, дзе людзi здолелi б захаваць звыклы лад жыцця. Акрамя таго, людзi ж бачаць, якое стауленне да тых жа фермерау, прадпрымальнiкау, якiх любы дробны чыноунiк можа збанкруцiць па сваiм уласным жаданнi, ствараючы невыносныя умовы. Якi незайздросны лёс барацьбiтоу за прауду i г. д.
А тут "чарнiла" за 3.500 за бутэльку... I нi аб чым галава не балiць!
Карацей кажучы, у мяне тут пытаннi да улады. Бо у людзях можна абуджаць добрае альбо дрэннае. Тое, што мы маем зараз, аснавана на крывi, гвалце, iлжы i хамстве, што людзей разбэшчвае i пазбауляе усялякай iнiцыятывы у бiзнэсе, а таксама каранёу i адчування Радзiмы, бо нашу мову зараз проста забiваюць разам з усiм добрым, светлым i годным. Людзi спiваюцца, а запатрабаваная моладзь (дзякуй Богу, не уся) называе Беларусь "гэта краiна" i марыць "звалiць"... Нешматлiкiя помнiкi гiсторыi у нас да рэстаурацыi выглядаюць значна больш цiкавейшымi, чым пасля, бо праводзяць арганiзацыi накшталт "Будаунiчага упраулення №N" i "Шахтспецстроя". I няма каму сказаць, што глупства:
- устауляць шклопакеты у Мiрскiм замку ХV ст.;
- вырубаць старажытныя алеi, каб зрабiць газон;
- будаваць аграгарадки на балотах (iх 666, хто ня ведае), а потым думаць пра працоуныя месцы, а не наадварот;
- абражаць суседзяу, а потым выпрошваць у iх жа крэдыты;
- значна павышаць мыты на аутамабiлi, а потым здзiуляцца, што людзi пажадалi зрабiць гэта па старых коштах;
- гаварыць аб "сацыяльнай дзяржаве", "эканамiчным пад'ёме" i адмяняць iльготы для донарау i пенсiянерау;
- называць "iннавацыйнай" любую вытворчасць на новым станке, нават звышдарагой i маральна састарэлай;
- звольнiць з МАЗ-а 4.500 чалавек, i не паспяваць выконваць заказы;
- насамрэч казаць аб беспрацоу'i 0,1%, калi за 15.000 у месяц трэба прыбiраць вулiцы, пакуль якi-небудзь былы прафесар эканомiкi атрымлiвае пасведчанне зваршчыка - яны патрэбны кране!;
- адказвацца ад рэформы 12-гадовай адукацыi за год да заканчэння, якая дазволiла б наблiзiцца да агульнаеурапейскай Балонскай;
- караць глуханемых за лаянку матам (гэта не жарт) цi звышiнтэлегентных беларускамоуных, дзе гэтай брыдоты наогуле няма, аб чым сведчаць сведкi з якраз-такi адпаведнай лексiкай;
- называць сабе "праваслауным атэiстам" i не спрачацца, калi хтосьцi ставiць цябе "вышэй за Бога"...
Карацей кажучы, гэта тэма не на адну размову.
Маё меркаванне - крызiс сiстэмны.