Памяркоўны писал(а):
Litvin писал(а):
Вы яшчэ не ведаеце, праўдзівыя тыя словы ці не, а ўжо бараніце Кірыла. Не разумею я вас.
Але ж я не знайшоў звестак, дзе ен бы сам гэта сказаў, і гэта для мяне, як літвіна, вельмі крыўдна.
Вы яшчэ не ведаеце, праўдзівыя тыя словы ці не, а ўжо
ганьбіце Кірыла. Не разумею я вас.
Нажаль Някляеў не назваў іншых прысутных на той сустрэчы. Да Прэзідэнта ж звяртацца не будзем. Можна б было звярнуцца да іх.
У прыведзеным Вамі артыкуле ёсць шмат чаго слушнага, бо, канешне, праз лаяльнасць Рускай Царкве ў многіх выпадках забяспечваецца лаяльнасць Расіі. І таму Патрыярх таксама палітык.
Наконт 1999 года, то тады, як я памятаю працэс магчымага ўз'яднання ішоў вельмі хутка. Былі і іншыя палітычныя дзеячы Беларусі, якія не вельмі паважліва ставіліся да роднай мовы.
У мяне пытанне да Ліцвіна, дзеля чаго Вы выцягнулі факт 12-гадовой даўнасці, працытаваны амаль што два гады таму. Сутыкнуць Патрыярха і свядомых (і "свядомых") беларусаў. У чым Ваша мэта?
Якія мае слова ганьбяць Кірыла? Працытуйце калі ласка.
Тое, што ў нашай краіне есць шмат дзеячаў, якія выказвыліся і горай за Кірыла, я сам ведаю і павагі ў мяне да іх няма. Таму ня трэба прыводзіць такія прыклады.
Калі б вы чыіалі ўважліва тое, што я пішу, то мэту заўважылі б даўно: "Наогул, пачынаў гэтую тэму, каб высветліць, ці былі такія словы агучаны на самой справе". Але ж вы не гэта хаціце пачуць, так? Вам бы нешта накшталт такога:
я хачу разбурыць адзінства Праваслаўнай царквы, падрыхьаваць глебу для стварэння аўтакефальнай царквы, узарваць стабільнасць, пагоршыць беларуска-расейскія адносіны і інш. Вось бы вам такое спадабалася, можна было б усім разам накінуцца і з'есці мяне за 5 хвілін.
Добра, я сэнс зразумеў, мне тут не месца, як не месца тут іншаму меркаванню, не згоднаму з вашым. Прабачце, што заняў ваш час, у мяне раней былі спадзяванні на нейкую аб'ектыўнасць на гэтым форуме.