Не трэба дзяліць людзей на хрысціян - добрых і нехрысціян - кепскіх.
Людзі бываюць сумленныя і несумленыя. Я ведаю шмат нехрысціян добрых кіраўнікоў і проста сумленных людзей, і ведаю шмат хрысціян, з якімі (прыклад Віка) у разведку не пайшоў бы.
Мая тэма аб тым крыжу, які нясе любы кіраўнік і тых спакусах, якія стаяць перад ім. Бо начальнік - як Божы слуга павінен караць за кепскае і заахвочваць да добрае. Начальніку трэба падпарадкоўвацца не на страх, а на сумленне.
Дарэчы адна з спакусаў кіраўніцтва вельмі яскрава праявілася на форуме, гэта імкненне зласловіць улады, і у тым ліку Улады Філарэта.
Некалькі адпісак (выбачайце, шаноўныя) і адсутнасць спробы разумення, а вось пакінуць за сабой права на зласлоў'е - то калі ласка.
Ну як я, напрыклад, будучы кіраўніком, буду ставіцца да крытыканаў, якія не ведаюць ні як прымаць рашэнні, не жадаюць несці адказнасць за даручаную справу, але якія крытыкуюць любыя мае рашэнні. Калі я нешта раблю добрае, то гэта замоўчваецца, калі памыляюся (або яны ўспрымаюць гэта як памылку) - раздуваецца да невядома чаго.
Ці магу я абаперціся на такіх, калі чалавек думае не пра справу, а пра тое як проста адбыць нумар.
Вось спасылачка на вядомага дарэвалюцыйнага ліберала і яго характарыстыку апазіцыйнага лібералізма
http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/Polit/Hrestom/67.php Няўжо мае патэнцыйныя апаненты лічаць, што ў Беларусі шмат сумленных супрацоўнікаў, з якімі можна весьці справу. Тых людзей-хрысціян, якія згадзіўшыся працаваць на пэўнай пасадзе, будуць аддавацца ёй сумленна, а не ўсімі сіламі ўнікнуць яе і займацца сваімі справамі, але пакінуўшы за сабой права крытыкі.
Любы ініцыятыўны кіраўнік аказваецца пад крытыкай з любога боку, з боку аднаўзроўневых калег, бо чаму высоўваецца, з боку падначаленых, бо жылі без новага і яшчэ пражывем, з боку кіраўніцтва, бо што яму трэба, можа жадае падсядзець.
І крытыка, паверце, гэта самае простае, але ёсць яшчэ інтрыгі, скаргі, падставы.
І ўзнікае пытанне, дзеля чаго і каго гэта патрэбна.
Калі Кацярына Міхайлаўна прывыкла працаваць на такім станку, а на новы вучыцца не жадае і не хоча і псуе яго, бо разумее, што перастаноўка - яна пазбавіцца працы, то яна зробіць усё каб скінуць кіраўніка. Праўда фабрыка пасля ляжа і К. М. будзе выкінутая на вуліцу, аб гэтым ніхто не думае.
Памятаеце, яшчэ Маісей скардзіўся богу аб жорсткавыйнасці народа, а што зараз сітуацыя змянілася.
І яшчэ асабістая заўвага-заканамернасць - імкненне падначаланага да справядлівасці і крытыкі кіраўніцтва адваротна прапарцыянальнае яго прафесійным якасцям, або адлюстроўвае прагу да рэалізацыі сваіх інтарэсаў. Прычым самыя інтэлегенты паводзяць сябе пры закрананні сваіх інтарэсаў горш свіней, з тымі, хто свае інтарэсы захоўвае дамовіцца прасцей, бо яны прызнаюць за іншымі наяўнасць сваіх інтарэсаў.
Я сказаў праўду?