Літвін, будзьце ж стрыманей, Вы ж папаліся ў сваю ж пастку.
Параўнайце Вашу цытату і маю, там толькі заменена адное слова, якое вызначана чырвоным колерам.
На гэтым форуме няма аб'ектыўнасці, гэта я Вас сур'ёзна кажу, як чалавек, які любіць задаваць пытанні такога кшталту як і Вы.
http://www.sobor.by/forum/viewtopic.php?f=4&t=2274&sid=d55f1b6981ff0e02729e4264619c4776Азнаёмцеся з падобнай галінкай, якую я калісьці заводзіў і ад тых сваіх думак адмаўляцца не збіраюся.
Проста ёсць час збіраць камяні і час іх раскідваць. Мне проста не зразумела Ваша жаданне выцягнуць дзеі далёкай мінуўшчыны.
Канешне (хай мяне праваслаўныя не закідаюць камянямі) Патрыярх хварэе за Расію і рускую культуру і з'яўляецца нармальным рускім імперыялістам, якім будзе любы патрыярх. І быў Дзенісенка, калі я яго выбралі.
Ну не ведае Патрыярх асаблівасцяў беларускай культуры і мовы, а карыстаецца звычайнымі рускамоўнымі крыніцамі, дзе такое можа быць.
Праблема вось ў чым: якія суадносіны беларускай і рускай культуры. Ну нероўныя яны па значэнні, шмат хто з беларусаў праславіў або польскую або рускую культуру.
Калі Вы задалі пытанне на рускай мове, то гэта ж нешта значыць.
Вам баліць і гэты боль я разумею. Што амаль што ўсе размаўляюць на рускай, а дзесьці ўнутры сядзіць маленькі беларус і яму балюча. Вось і крыўдна, калі нехта іншы проста (мне гэта таксама прыкра) канстатуе факт - няма Вас, бо Вас няма, зрэзаць і ўсё, забіць фантом.
Беларусам трэба быць, патрохі і патрохі карыстацца і карыстацца.