|
Гэткай убычыў Беларусь польскі паэт Віктар Гамуліцкі ў 1908 годзе:
НА БЕЛАЙ РУСІ (у перакладзе В.Сёмухі)
На беларускіх гонях сонна млее ціша, Як зольнай мглы павеў; А ў беларускіх хатах шэпт псальма калыша Журботнай скрыпкі сьпеў. Тут сонца цьмяна лье праменьне, На тварах таямніча цені Ляжаць, як дух у затаеньні, Што выжыць тут зумеў.
Беларуска-дзяўчына у гнеў не ўпадае - Рэдка пачуеш сьмех. Затое дух упарты і моцны мае - Анёла нізкіх стрэх. А характар яе - статэчны, А нораў і гонар - сардэчны, А зарок у каханьні - вечны, Бо ламаць яго - грэх.
Беларусы-сяляне -філёзафы долі; Ацяжэлы ў іх крок; Ціхія ў полі, хаце, карчме і ў касцёле, Сонна-вялы ў іх зрок. “Ты сьпіш, а доля пышным кветам!” - Кажуць так тут зімой і летам - І журботна-радасна гэтак Плыве жыцьця паток.
У беларусаў ня любяць мяняць сумневы - Бо і сам сьвет такі ж! Яны з курганоў слухаюць небылі, сьпевы І што кажа ім крыж... Чуюць Бога ў віхураў хоры, Бачаць Яго ў шчасьці і ў горы, У стрэсенай громам прасторы Шукаюць Бога звыш...
О беларуская мова! Твой сьпеўны гук будзіць Рэха былых гадоў - Табой усьцешаны міралюбныя людзі, Дзеці пушчаў, садоў. У сугуччы славянскага слова, Ты - як песенька жаўручкова, Шчабятушка салодкая мова - Мядовай ліпы цьвет.
Беларуская песьня! Як гэты край сівы - Ты сумнай песты чар; З курганоў і магілаў твае ўсе матывы, Зь енку сялян твой шарм... Сёньня цьвіцеш ў забытым сьненьні, А як майстар сьпяе ў натхненьні, Сьвет застыне ў нямым зьдзіўленьні - Запяе ў ім душа.
О народ беларускі! Аціхнуць навалы, Зашумяць зноў лясы; І загучаць у адзіным суладным хоры Ўсіх славян галасы. А ў ім - твой званочак вясновы, Як золак птушынае мовы; Мілажальны і адмысловы - Сьпелы колас красы.
_________________ Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.
|