| | 12 ИЮНЯ 2017 (Понедельник) 14:39:51 Брацтва Уладзіміра Хіраска мінскага прыхода іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" арганізавала паход для 10 дзяцей з дзіцячага дома №5 горада Мінска. Падарожжа праходзіла па маршруце Мінск-Міханавічы-Кайкава-Стаўбуновічы-Крупіца-Пяцеўшчына-Мінск.
Паход пачаўся суботнім ранкам 10 чэрвеня. Група вандроўнікаў, якую ўзначалілі тры братчыка, адправілася ў падарожжа, якое ўжо стала традыцыйным і адбылося ў трэці раз.
Хлопцы адправіліся на цягніку са станцыі "Інстытут культуры" да Міханавічаў. Адтуль пешшу накіраваліся ў бок Кайкаўскага біялагічнага заказніка. Там падарожнікі прайшлі па цяжкадасягальных мясцінах і пазнаёміліся з мясцовай флорай і фаунай. На вялікі жаль нікога з жывёл акрамя птушак убачыць не атрымалася. Але пра іх падрыхтавалі расповяд дзеці.
Праз 15 км побач з вёскай Крупіца на беразе ракі Пціч вандроўнікі размясцілі лагер. Падмацаваўшыся ежай, удзельнікі паходу накіраваліся ў вёску на вячэрняе набажжэнне.
Увечары паломнікаў чакала смачная вячэра, падрыхтаваная на вогнішчы. Дзеці гулялі і купаліся. А потым усе рыхтаваліся да Прычасця.
Прачнуўшыся ранкам у нядзелю, дзеці з братчыкамі накіраваліся ў царкву ў гонар Успення Божай Маці. Там яны прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн. Атрымаўшы віншаванні са святам Усіх святых і пачастункі ад настаяцеля айца Канстанціна з матушкай, паломнікі вярнуліся ў лагер, дзе іх чакалі вясёлыя гульні, абед і купанне ў рэчцы. Хлопцам нават не перашкодзіла надвор’е, што раптам сапсавалася.
На вялікі жаль часу, як заўсёды, не хапіла - неабходна было вяртацца ў Мінск. Падарожнікі накіраваліся ў бок горада, селі на аўтобус і прыехалі дадому.
Падчас паездкі моладзь цешыла сябе вясёлымі спевамі пад баян і гітару.
Хочацца адзначыць, што падобныя мерапрыемствы сталі добрай традыцыяй. Перш за ўсе яны адбываюцца дзякуючы былому старшыні брацтва Івану Ананчыкаву, які ўжо больш за пяць гадоў вядзе гурток турызму ў дзіцячым доме. Паход адбываецца штогод пасля завяршэння вучэбнага году. Маршрут і колькасць удзельнікаў сцвярджаюцца з братчыкамі і кіраўніцтвам дзіцячага дома. Дзецям падобныя мерапрыемствы вельмі падабаюцца. Колькасць удзельнікаў абмежавана, таму ў паход ідуць мацнейшыя. Дзеці ўжо запытваюць, калі і куды пойдуць з братчыкамі ў наступны раз.
/ sobor.by/ (просмотров 3351) |