| | 25 ЯНВАРЯ 2019 (Пятница) 12:13:03 Моладзевае брацтва ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска пры мінскім прыходзе ў гонар Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" правяло 24 студзеня вечар ушанавання памяці свяйго нябеснага заступніка.
Як вядома, 24 снежня Царква святкуе памяць свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска. Таму маладыя людзі на чале з духаўніком брацтва протаіерэем Аляксандрам Проніным узгадалі асноўныя моманты жыцця і духоўнага подзвігу айца Уладзіміра. Таксама айцец Аляксандр зачытаў пісьмовыя сведкі людзей, якія ўжывую бачылі айца Уладзіміра Хіраска.
У госці да братчыкаў завітаў нават і сам айцец настаяцель прыхода - протаіерэй Ігар Карасцялёў.
/ sobor.by/ (просмотров 2825) |