14 і 17 жніўня па Мінску пройдзе экскурсія "Мінск навамучанікаў"
Аповед пра 25 асоб, нараджэнне, вучоба, служэнне ці смерць якіх навечна звязана з Мінскам. Яны б маглі ўвайсці ў гісторыю горада і Беларусі, як выпускнік першага выпуска юрфака БДУ; ці як заснавальнік руху цвярозасці; бацька знакамітай балерыны, дзякуючы якой наш тэатр Оперы і балета мае тытул "Вялікі" і інш. А іх імёны сыйшлі ў нябыт і доўгі час былі забароненыя для вымаўлення ў слых, пакуль у 1999 годзе не былі ўшанаваныя як імёны праваслаўных святых новага часу...
Экскурсія "Мінск навамучанікаў" пройдзе 14 і 17 жніўня. 14 жніўня экскурсія будзе па-беларуску i пачнецца ў 18.30, а 17 жніўня - па-руску, пачатак у 18.00 ад помніка Максіму Багдановічу (Тэатр Оперы і балета).