15 чэрвеня Спаса-Праабражэнскi сабор у Заслаўе запрашае на мастацкi пленэр

  15 чэрвеня, у Дзень усіх святых, Спаса-Праабражэнскi сабор у Заслаўе запрашае далучыцца да мастацкай падзеі з нагоды 1035-годдзя прыняцця Рагнедай хрысціянства і пострыгу ў манахіні пад імем Анастасія.

15.00 - на старажытным гарадзішчы "Замэчак", дзе ў Х стагоддзі жыла Рагнеда з Ізяславам, адбудзецца малебен.

Прафесійныя мастакі і аматары маляваць пад гукі колавай ліры і дуды прысвяцяць славутай князёўне свае пленэрныя творы.

Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у майстар-класе па роспісе свечак.

Даведкi па тэл.: +375 44 7200923.

Каардынаты: 53.995699, 27.278467.

/ sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.