BEL ENG DEU FRA



Па шляху 23-й навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” прайшлася радыёпраграма "Святло душы"

 

Слушать аудио

 
  
30 СЕНТЯБРЯ 2016 (Пятница) 01:08:07
Мінск- Святое-Поле - Баранавічы- Чырвоная Слабада. Па гарадах і вёсках, святых куточках Міншчыны і Гомельшчыны прайшоў сёлета шлях 23-й навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”.

Кожны год яна выпраўляецца ад мінскага Свята-Духава сабора. У яго алтары гарыць Нязгасная Лампада Благадатнага Агню, што сыходзіць у Вялікую Суботу ў Іерусаліме. Ад яе запальваецца Лампада экспедыцыі, якая множыць святое святло ў храмах і дамах, школах і бальніцах, на месцах былых баёў.

Па традыцыі яе шлях пачынаецца ад мінскага кафедральнага Свята- Духава сабора. Той раніцай мінчане развітваліся з мошчамі святога Сілуана Афонскага, што прыбылі са Святой Гары.

Прымаем бласлаўленне епіскапа Барысаўскага і Мар”інагорскага Веньяміна.

Наш аўтобус скіроўваецца да могілак ля вёскі Крысава, дзе пахавана блажэнная Валянціна Мінская. Упершыню Святы Агонь асвячае месца, куды імкнуцца людзі, каб прынесціі свае пакаянныя малітвы і просьбы. Часцінка тутэйшай зямліцы будзе падсыпана пры закладцы Садоў Малітвы, што садзяцца на шляху экспедыцыі. Мы прымаем яе ад вернікаў станькавіцкай Свята-Мікалаеўскай царквы і намесніка старшыні Дзяржынскага райвыканкама Аляксандра Сяргеевіча Чачына.

Месца пахавання матушкі Валянціны квітнее шчодрымі дарамі адходзячага лета, але лепшыя кветкі для яе - нашы малітвы. Калі над сціплымі вясковым могілкамі загучалі словы памінальнай літыі, суцішыўся вецер і надышло адчуванне духоўнага адінства з тымі, хто пакінуў гэты свет.

Наступны прыпынак на Святым Полі ля вескі Загор”е, пад Баранавічамі, дзе нас ужо чакаюць з караваем ды песняй .....

Кожны год экспедыцыя наведвае Святое Поле, бо яно спазнала шмат войнаў, і зямля прыняла шмат чалавечых жыццяў. У Першую сусветную тут на тры гады затрымалася лінія фронту. Магчыма, хтосьці з салдат меў пры сябе бласлаўленне - невялічкую ікону Пакрова Божай Маці - і загінуў разам з ёю. Праз шмат гадоў яна трапіла ў коўш экскаватара, які чэрпаў астанкі праху людскога пры будаўніцтве шасейнай дарогі Брэст-Масква, і страх Божы прымусіў будаўнікоў спыніць работу. Ікона ахоўвала сон загінуўшых на Святым Полі, а цяпер стала пуцяводным абразам экспедыцыі і праслаўлена як Загор'е - Сталавіцкая ікона.

Ідзём да капліцы Іаана Прадцечы, дзе нас сустракае архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан. Кожны год ён наведвае гэты аддалены куточак сваёй епархіі, каб аддаць даніну памяці загінуўшым. Кіраўнік экспедыцыі пісьменніца Ніна Загорская спадзяецца: тут паўстане Пакроўскі храм і будуць штодня прамаўляцца малітвы за спачын шматлікіх чалавечых ахвяр.

Зноў служыцца памінальная літыя....

Далей наш шлях да Баранавіч. На ўскрайку горада будуецца храм у гонар блажэннай Валянціны Мінскай. Многія нашы храмы пачыналіся з вагончыкаў. Гэтыя нястомныя падарожнікі па чыгуныначных пуцявінах знаходзілі, нарэшце, спачын і рабіліся дамамі Малітвы. Такія часовыя храмы прыхаджане ласкава звалі на біблейскі лад -”скініямі”.

Баранавіцкі храм у гонар блажэннай Валянціны Мінскай таксама месціцца ў вагончыку. Увесь прыход і яго настаяцель айцец Антоній вераць, што хутка тут паўстане новы храм.....

З Баранавіч экспедыцыя скіроўваецца на Гомельшчыну. За вокнамі аўтобуса ўражвае прамысловы пейзаж: адвалы шахт і руднікоў. Салігорск... Сапраўды, соль - у зямліцы, а зверху горы, тое што застаецца ад яе здабычы. Зямля салігоршчыны прымае Святы Агонь. Лампаду з ім у дарозе трымае ўраджэнец гэтых мясцін Антон Гапановіч, які звяртае нашу ўвагу на паклонны крыж у полі.

“Тут, -кажа ён,- калісьці стаяў Троіцкі храм, вакол якога ўзняўся манастыр. Была ў ім шанаваная святыня - Старыцкая ікона Божай Маці. Кажуць, аднойчы на шляху да Слуцка, яго наведаў Дзмітрый Растоўскі - слынны складальнік Жыцій святых. Бязбожнікі зруйнавалі манастыр, неведома куды зніклі манахі. З таго часу тут нішто не расце, колькі людзі не засаджвалі поле. Пасля паставілі на святым месцы паклонны крыж, бо кажуць, што анёлы не пакідаюць зруйнаваных храмаў і моляцца, каб Гасподзь дараваў правіны чалавечыя”.

....Пад'язджаем да Чырвонай Слабады. Раней гэты была вёска Вызна, якая ўзгадвалася з 16 стагоддзя як валоданне праваслаўных князёў Алелькавічаў. Цяпер Чырвоная Слабада разам са Старобінам - другі гарадскі пасёлак у Салігорскім раёне.

Разам з намі чырвонаслабадчане ідуць хрэсным ходам да сваёй царквы, дзе пасля малебна запальваюць свечкі ад Святога іерусалімскага Агню. Маленькі храм асвечаны ў памяць беларускага святога Георгія Каніскага. Есць ў яго яшчэ адзін ахоўнік - святы Мікалай Мірлікійскі, бо ранейшы зруйнаваны храм быў у яго гонар. Тутэйшы святар айцец Уладзімір Варашкевіч марыць на яго падмурку адрадзіць тую святыню.

12 дрэўцаў рабін садзяцца ля храма, і кожную восень іх пачырванелыя гронкі будуць нагадваць пра Святы Агонь, які асвяціў салігорскую зямлю.

.....Вяртаемся на плошчу з хрэсным ходам. Побач ідуць дзеці, маладыя маці з каляскамі... Усе мы як вялікая сям'я, паяднаная духоўным светам Божага Агню.

Праграма “Святло душы” выйшла 1 кастрычніка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень у 8.30 і 21. 30 на канале “Культура”.

/ sobor.by/

(просмотров 4231)





Новости разделов:

Просвещение

28 МАРТА 2024
Учащиеся 43 гимназии г.Минска посетили приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
15 МАРТА 2024
Руководитель Социальных мастерских приняла участие в работе Всероссийского научно-практического семинара
28 НОЯБРЯ 2023
Стартовал республиканский конкурс «Молодежь Беларуси за жизнь, нравственность и семейные ценности»
9 ОКТЯБРЯ 2022
Стартовал конкурс на присуждение стипендии имени митрополита Филарета (Вахромеева)
9 ИЮЛЯ 2022
Занятия Летнего библейского института пройдут в Минской духовной семинарии в августе
27 ИЮНЯ 2022
В Минском духовном училище состоялся выпускной акт
6 ИЮНЯ 2022
Минская духовная семинария приглашает на занятия Летнего богословского института
6 ИЮНЯ 2022
Летняя православная школа приглашает детей из Бобруйской епархии
20 АПРЕЛЯ 2022
Просветительский центр Фонда Евфросинии Полоцкой приглашает на цикл лекций «Три ветви христианства: чем они отличаются друг от друга?»
15 МАРТА 2022
Начался прием документов на участие в конкурсе изданий «Просвещение через книгу»
14 МАРТА 2022
Цикл лекций «Историческая география Беларуси» пройдет в Минске
5 МАРТА 2022
Вручены дипломы церковным звонарям - выпускникам 44 набора отделения звонарей МДУ
  СМИ о Церкви

22 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.Новалукомль-Чашнікі
12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
9 ДЕКАБРЯ 2023
О схиигуменье Фамарь (Марджановой) слушайте в программе «Свет души»
28 НОЯБРЯ 2023
Программа "Свет души" расскажет об опыте работы педагогов Величковичской средней школы Солигорского района
31 ОКТЯБРЯ 2023
О часовне-усыпальнице Римских-Корсаковых в селе Мыщено расскажет программа «Свет души»
10 ОКТЯБРЯ 2023
О духовном пути насельника Жировичского монастыря схиархимандрите Митрофане (Ильине) расскажет программа «Свет души»
26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
2 ИЮЛЯ 2023
О проекте «Воины духа» расскажет программа «Свет души»
  Церковь и общество

23 АПРЕЛЯ 2024
Общенациональное телевидение ОНТ познакомила минчан и гостей столицы с песнопениями Великого поста, которые можно было услышать в соборе иконы «Всех скорбящих Радость»
22 АПРЕЛЯ 2024
Фестиваль "Радость" пройдет в Минске с 16 по 26 мая
22 АПРЕЛЯ 2024
Музыкальные и хоровые коллективы приглашаются для участия в фестивалев честь праздника иконы Божией Матери "Жировичская"
22 АПРЕЛЯ 2024
20 апреля 2024 года депутаты Палаты представителей приняли участие в республиканском субботнике
22 АПРЕЛЯ 2024
Внимание! 24 апреля состоится Крестный ход в честь праздника Белыничской иконы Божией Матери
19 АПРЕЛЯ 2024
Поступаем в духовные учебные заведения Беларуси
18 АПРЕЛЯ 2024
Четверток 5-й Седмицы Великого Поста
16 АПРЕЛЯ 2024
Православные меценаты организуют творческие мастер-классы для талантливой молодежи Витебщины
14 АПРЕЛЯ 2024
«Творчество Олега Молчана живет во мне, в его друзьях и поклонниках» - Ирина Видова
13 АПРЕЛЯ 2024
В Минске на одну сакуру стало меньше: горожане печалятся и вспоминают о прекрасных розовых деревьях
11 АПРЕЛЯ 2024
16 апреля в Минске состоится концерт духовной музыки «Душа поет от музыки духовной…»
11 АПРЕЛЯ 2024
Рубрика "Ответы священника": "Как научиться доверять Богу?"
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.