20 верасня званары з усёй Беларусі прымуць удзел у фестывалi званарнага мастацтва пад адкрытым небам «Строчыцкія перазвоны-2026»

  20 верасня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбудзецца XII штогадовы фестываль званарнага мастацтва пад адкрытым небам "Строчыцкія перазвоны-2026".

Мерапрыемства пройдзе з 13.00 да 14.30.

Свята накіравана на адраджэнне ўнікальнай з'явы – храмавай званавай музыкі. Фестываль пачнецца з малебна св. Паўліну Міласціваму, які лічыцца нябесным апекунам званароў, а таксама прыкладам спагадлівасці. Мерапрыемства благаславіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін.

У праграме выступленні:

- Ансамбля "Брацтва званароў";

- Выступленнi званароў з розных рэгіёнаў Беларусі;

- Літаратурна-мастацкія замалёўкі (удзельнікі – народны хор Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі "Бліскавіца" і заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь "Залатая Струна");

- Майстар-клас, дзе кожны зможа паспрабаваць сябе ў ролі званарам.

Арганізатар канцэрта – загадчык званарскага аддзялення Мінскага Духоўнага вучылішча Марат Сандлер.

За дадатковую плату можна:

- Наведаць экскурсіі па музеі;
- Набыць сувеніры ад народных майстроў;
- Наведаць "Беларускую карчму" на тэрыторыі музея.

Кошт білетаў:

Для дарослых – 20.00 руб.;

Для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў (па студэнцкім білеце), навучэнцаў прафесіянальна-тэхнічных і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў – 10.00 руб.;

Для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Продаж білетаў на мерапрыемства ажыццяўляецца з 12:00 да 14:00 у касе музея.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19:00. Каса працуе з 10:00 да 18:30.

Паважаныя наведвальнікі!

Калі ласка, паклапаціцеся пра вопратку і абутак у адпаведнасці з умовамі надвор'я.

/ sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.