| | 26 ДЕКАБРЯ 2016 (Понедельник) 12:08:45 27 снежня Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашае дзяцей і дарослых акунуцца ў атмасферу перадкалядных дзён і прапануе прыняць удзел у “Святочнай эка-майстэрні”. Працаваць яна будзе з 11.30–13.00.
Вы даведаецеся, як зрабіць прыгожыя падарункі і калядны дэкор з падручных матэрыялаў (экалагічны інфармацыйны цэнтр “Эка-Інфа”, п. 501).
Далучайцеся! І няхай цуды ў вашым жыцці абавязкова здараюцца!
Таксама добрыя справы можна будзе зрабіць у ходзе дабрачыннай акцыі “Падары кнігу, падары радасць!”, якая накіравана на дапамогу беларускім хоспісам. Калі ў вас ёсць добрая кніга для дзяцей ці дарослых (новая ці ў добрым стане), якую вы можаце ахвяраваць тым, хто мае ў ёй патрэбу, прыносьце, калі ласка!
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Сурганава, 15 (ст.м. “Акадэмія навук”).
Кантактная інфармацыя: (+37529) 616 50 71, Аліна Уладзіміраўна Шкутава.
Фота з сайта vnukovskoe.newokruga.ru.
/ sobor.by/ (просмотров 1995) |