| | 2 ЯНВАРЯ 2019 (Среда) 16:38:11 4 студзеня ў 19:20 дыскусійны клуб моўнай школы Askia Language School мінскага прыхода свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага запрашае на чарговую гутарку, прысвечаную асобе і духоўнай спадчыне вядомага праваслаўнага прапаведніка ХХ стагоддзя мітрапаліта Антонія Суражскага.
5-11 лістапада 2018 года ў Оксфардзе адбылася выстава "Жыццё для мяне – Хрыстос", прысвечаная біяграфіі мітрапаліта Антонія Суражскага. На сустрэчы клуба ASKIA пра яе распавядзе па-англійску адзін з удзельнікаў праекта, студэнт рэлігіязнаўства Школы сацыяльных навук (Парыж, Францыя) Андрэй Строцаў.
Даведкi па тэл.: +37529 2085377, +37529 1607092.
Месца правядзення: Мінск, вул. Бурдзейнага, 22./ sobor.by/ hram-spiridona.by (просмотров 1789) |