6 лютага ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гродна - вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні
26 ЯНВАРЯ 2018 (Пятница) 12:25:26 6 лютага 2018 года ў актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора Гродна ў межах XVII Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі дабравест” адбудзецца вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні.Пачатак 18.00. Уваход вольны. Удзельнікі імрэзы: Данута Бічэль – паэтка, эсэістка, перакладчыца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы. Анатоль Брусевіч – паэт, перакладчык, літаратуразнаўца. Юрка Голуб – паэт, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі Імя Аркадзя Куляшова. Алесь Камоцкі – паэт, перакладчык, выканаўца ўласных песень. Павел Каспяровіч – паэт, клірык Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Алесь Разанаў – паэт, перакладчык, эсэіст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы. Усевалад Сцебурака – паэт, празаік, намеснік старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Адрас сабора: вул. Акадэмічная, 2, г. Гродна. Фота з сайта da-nu.ru. orthos.org / sobor.by/ (просмотров 1347) |
Новости разделов: