Беларуская мова – гэта дар Божы - Таццяна Матрунчык
18 МАРТА 2013 (Понедельник) 12:50:09 Прадстаўнікі духавенства на сенняшні дзень інакш пачалі ставіцца да ужывання беларускай мовы, такое меркаванне пра выкарыстанне роднай для беларусаў мовы ў розных сферах царкоўнага жыцця належыць супрацоўніцы Петра-Паўлаўскага сабора Мінска і Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў Таццяне Матрунчык. «У канцы 90-х гадоў духавенства і міране насцярожана, з апасеннем ставіліся да ўжывання беларускай мовы ў царкоўным абіходзе. Былі людзі, якія казалі, што ўжыванне беларускай мовы можа стаць прычынай расколу ў Беларускай Праваслаўнай Царкве, пагрозай для адзінства царквы. Зараз адносіны да роднай мовы змяніліся, – мяркуе Таццяна Матрунчік. – Нават тыя свяшчэннікі, якія раней неадназначна ставіліся да беларускай мовы, зараз зразумелі, што пагрозы ў мове не можа быць. Беларуская мова – гэта дар Божы». Па словах супрацоўніцы Брацтва, мова, як душа народа, аказвае вялікае ўздзеянне на духоўны стан чалавека. «Зараз мы становімся сведкамі таго, што многія дары Божыя выкарыстоўваюцца не на дабро, а на шкоду людзям. Мову таксама можна выкарыстаць для раз'яднання, а можна – для духоўнага адраджэння народа. Гэта тая мэта, на якую і зараз скіравана дзейнасць нашага выдавецтва і Брацтва ». У няпросты для беларускай мовы час, калі колькасць гадзін на яе вывучэнне ў вучэбных установых скарачаецца і ўсе радзей можна чуць гутарку на роднай мове, выдавецтва Петра-Паўлаўскага сабора вядзе шырокую духоўна-асветніцкую дзейнасць, важную для захавання культурнай спадчыны нацыі. За апошнія 10 гадоў выйшлі знакавыя царкоўныя кнігі, пераклад якіх ажыццяўляе Біблейская Камісія Беларускага Экзархата пры актыўным удзеле супрацоўнікаў Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў. Так, вялікае значэнне мае пераклад на беларускую мову тэкстаў Новага Запавету, богаслужэбнага “Свяшчэннага Евангелля”, а таксама “Малітваслова” і іншых рэлігійных тэкстаў. «Можа, гэта такі лес нашага Петра-Паўлаўскага сабора, што ен у розныя крытычныя перыяды нашай гісторыі з’яўляўся адзіным захавальнікам православной веры, а разам з тым і вялікага скарба, важнага для кожнага народа – мовы» – ліча Таццяна Матрунчык. Калі звярнуцца да гістоыі, Свята-Петра-Паўлаўскага сабора – гэта самы старажытны праваслаўны храм Міснка. Сабор перажыў праследванні і ганенні, выстаяў у гады ваеннага ліхалецця і савецкага атэізму. Час заснавання сабора, 1612 год, прыпаў на гады уніі ў Вялікім княстве Літоўскім, у склад якога ўваходзіў і Мінск. Тады праваслаўныя храмы і манастыры былі падпарадкаваны ўніяцкай царкве. Па словах Таццяны Матрунчык, сабор быў пабудаваны, каб захаваць праваслаўную веру і родную для беларусаў мову, што ен робіць і зараз. У 2012 годзе выйшла другое выданне “Беларускага малітваслова”, што сведчіць пра непаддзельную цікавасць да выдання. Тыраж першага разыйшоўся поўнасцю. Зараз супрацоўнікі выдавецтва Свята-Петра-Паўлаўскага сабора працуюць над тлумачальным слоўникам рэлігійных тэрмінаў. Работа ідзе таксама над зборнікам «Святыні зямлі Беларускай». Гэта будзе не пераклад раней выдадзенай кнігі, уся работа па збору і напісанню матэрыялаў належыць супрацонікам Брацтва і выдавецтва, даследчыкам лабараторыі царкоўнай гісторыі. Аўтары зборніка не бачаць яго напісаным на іншай, акрамя беларускай мовы. «Мы ведаем, што быў перыяд ганенняў на царкву, на мову. Таксама вядома, што ў выданнях савецкіх часоў выкрэслівалася рэлігійная тэрміналогія. Нават такі важны рэлігійны тэрмін як «спасенне» у 80-90 гады быў выкінуты з ужытку, таму зараз гэта слова лічыцца рускім, але на самой справе гэта не так. Яшчэ ў беларускім малітваслове, выдадзеным у 1966 годзе у Канадзе, слова “спасенне” ужывалася, а ўжо ў малітвасловах, якія выйшлі ў 90-я гады, яно было зменена на “выратаванне”. Гэты прыклад паказвае, якія змены адбываліся ў беларускай мове. Вярнуць рэлигійную лексіку, увесці яе ў літургічны абіход – на гэта накіравана перавыданне беларускага малітваслова і іншых кніг рэлігійнай тэматыкі. Гэта таксама мэта нашага выдавецтва, Брацтва і Библейскай камисии. У захаванні гэтага дара Божага – мовы і заключаецца служэнне нашых супрацоўнікаў” – падсумоўвае Таццяна Матрунчык. sobor.by (просмотров 5295) |
Новости разделов: