BEL ENG DEU FRA



Часовая экспазіцыя "Біблія для народа 1692-1696 гг. Васіля Кораня" адкрылася ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры

 
  
20 ЯНВАРЯ 2020 (Понедельник) 15:20:28
17 студзеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта “Вяртаем забытыя імёны” адкрылася часовая экспазіцыя “Біблія для народа 1692-1696 гг. Васіля Кораня”.

Упершыню шырокаму колу наведвальнікаў прадстаўлены рэканструяваныя лісты першай гравіраванай Бібліі для народа ў малюнках, створанай нашым земляком – беларускім майстрам-разьбяром па дрэве Васілём Коранем з мястэчка Дуброўна (цяпер горад у Віцебская вобл.). Экспанаты для выстаўкі прадастаўлены музею кіраўніком Акадэміі народнага мастацтва, мастаком-графікам Віктарам Пензіным. Копіі Бібліі знаходзяцца ўсяго ў некалькіх музеях свету: у Ватыкане, Мексіцы, Мадрыдзе і ў Расіі – у Эрмітажы і Траццякоўскай галерэі. Уручаліся – Папу Рымскаму Яну Паўлу ІІ, Экзарху Беларусі – мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Філарэту, Патрыярху Кірылу.

Біблія для народа ў малюнках (па ўзоры “заходніх”) рэзалася Васілём Коранем на драўляных дошках і друкавалася ў Маскве ў 1692-1696 гг., дзе ён працаваў разам з іншымі выдатнымі беларускімі майстрамі, якія аздаблялі Гранавітую палату Маскоўскага крамля, працавалі ў Збройнай, Залатой і Сярэбранай палатах, іншых месцах Масквы, ствараючы дзівосныя мастацкія творы, што і цяпер уваходзяць у пералік высокамастацкіх скарбаў Расіі.

Асаблівая адметнасць Бібліі Васіля Кораня ў тым, што яе можна параўнаць па значнасці для славянскага пісьменства, духоўнай і гістарычнай спадчыны беларускага народа са спадчынай Францыска Скарыны і Сімяона Полацкага. Гэты ўнікальны для Беларусі твор захаваўся ў адзіным экзэмпляры з тысячнага тыражу і знаходзіцца ў Дзяржаўнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбурзе. Менавіта з Бібліі Кораня бярэ пачатак мастацтва сусветна вядомага рускага сюжэтнага лубочнага малюнка.

Дзякуючы партнёрам праекта, разам з рэканструяванай Бібліяй Васіля Кораня на выстаўцы будуць прадстаўлены Цыганская Біблія, Каран, іншыя ўнікальныя духоўныя кнігі на царкоўна-славянскай, польскай, украінскай, беларускай, іншых мовах.

Працягнецца выстава да 29 лютага.

Адрас: Минск, вул. М. Багдановіча, 13, праезд да станцыі метро "Нямига", маршруты тралейбусаў № 12, 29, 37, 40, 53, 46, аўтобусаў № 24, 38, 57, 91 (прыпынак "Воперны тэатр")./ sobor.by/ bellit.museum.by

(просмотров 714)





Новости разделов:

Анонс события

18 СЕНТЯБРЯ 2020
З 24 верасня ў Брэсце пачне работу выстава "Блажэнная Валянціна, духоўная заступніца зямлі мінскай"
14 СЕНТЯБРЯ 2020
В Минской духовной академии состоится ежегодная научная конференция
14 СЕНТЯБРЯ 2020
Центр экологических решений приглашает к участию в церковно-экологической поездке по территории Брагинского района
8 СЕНТЯБРЯ 2020
Открывается набор на миссионерские курсы при Минской духовной академии
8 СЕНТЯБРЯ 2020
В Александро-Невский храм столицы прибудет икона блаженной Матроны Московской с частицей мощей
7 СЕНТЯБРЯ 2020
Объявлены даты проведения ХХ Международного фестиваля «Державный глас»
1 СЕНТЯБРЯ 2020
Успейте записаться в воскресную школу минского прихода иконы "Всех скорбящих Радость"
27 АВГУСТА 2020
В Мозырь будет принесена чудотворная икона Божией Матери «Юровичская-Милосердная»
27 АВГУСТА 2020
13 сентября в Турове пройдет обряд массового венчания
24 АВГУСТА 2020
Мирянская богословская коллегия при Покровском соборе города Гродно объявляет набор на новый учебный год
29 ИЮЛЯ 2020
Объявлен фотоконкурс «Жизнь православной молодежи Беларуси»
27 ИЮЛЯ 2020
В посёлке Яловица Смолевичского района освятят колокола для часовни прмч. Вадима Персидского
  Искусства

7 СЕНТЯБРЯ 2020
Объявлены даты проведения ХХ Международного фестиваля «Державный глас»
3 СЕНТЯБРЯ 2020
Музыкальный вечер в честь святой Царской Семьи состоится в Могилеве
1 ИЮЛЯ 2020
Детский хор "Клавиши" исполнил песню «За того парня» ко Дню Независимости Беларуси
15 МАЯ 2020
Архиерейский хор Свято-Духова собора Минска презентовал музыкальный подарок
7 МАЯ 2020
"Арт-карантин" - в Минске работает выставка, посвященная 85-летию митрополита Филарета
18 АПРЕЛЯ 2020
Свято-Елисаветинский монастырь выпустил серию клипов на музыку Георгия Свиридова
16 АПРЕЛЯ 2020
Видеозапись оратории "Страсти по Матфею" митрополита Илариона (Алфеева). Минск, 2013
12 АПРЕЛЯ 2020
Цифровые копии редких рукописей Афона отныне доступны в интернете
1 АПРЕЛЯ 2020
Иконописец: ремесленник, художник или богослов. Интервью с Андреем Жаровым
26 МАРТА 2020
В Борисовской епархии пройдёт фотоконкурс «Божий храм»
23 МАРТА 2020
В Национальном художественном музее открылась выставка иконописи, приуроченная к 85-летию со дня рождения митрополита Филарета
20 МАРТА 2020
В Минске открылась выставка духовной живописи «Дакрануцца да святла»
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.