BEL ENG DEU FRA



Два календары і адно свята. Протаіерэй Сергій Гардун адказвае на пытанне пра дату святкавання Раства Хрыстова

 
  
6 ЯНВАРЯ 2015 (Вторник) 15:17:18

Протаіерэй Сергій Гардун, клірык мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі, у гутарцы з Марыяй Шульгіной разважае пра каляндарнае пытанне: чаму нават праваслаўныя ў розных странах святкуюць свята Нараджэння Хрыстова ў розны час.





— Скажыце, калі ласка, мы з гісторыі ведаем, што свята Нараджэння Хрыстова было штучна створана на Захадзе і прывязана да таго, каб людзі, якія на Захадзе святкуюць сатурналіі, не святкавалі паганскія святы, а духоўна адзначалі царкоўныя даты. Штучна была перанесена дата Нараджэння Хрыстова на адпаведную дату, гэта значыць, на 25 снежня.



- Канешне, мы ўсе ведаем, што свята Раства Хрыстова – гэта свята, якое ўзнікла трошкі пазней, не з самага пачатку хрысціянства. Праўда, можа ўзнікаць пытанне, чаму не з самага пачатку, чаму не з першага стагоддзя святкавалася гэтая падзея? Па-першае, спачатку нават не было такой традыцыі, ва ўсякім разе, у хрысціян, як святкаваць дзень свайго нараджэння. Нават ёсць у Евангеллі адзін такі прыклад, які веруючых хрысціян настройвае на тое, каб Дзень нараджэння свой не святкаваць. У Евангеллі апісваецца, як аднойчы дзень свайго нараджэння святкаваў цар Ірад. У гэты дзень быў вялікі пір і адбылася такая падзея, як адсячэнне галавы Іаана Хрысціцеля. Таму хрысціяне заўжды, калі і памяталі пра свой Дзень нараджэння, то для іх гэта была нагода для малітвы, але, ва ўсякім разе, не для бурнага, шумнага святкавання. Гэтага не было ў традыцыі.



Канешне, сама падзея прышэсця на замлю Сына Божага вельмі важная, і важнасць гэтай падзеі Царквою, безумоўна, усведамлялася. Але мы ведаем, што ёсць пэўная прычына, чаму первыя стагоддзі хрысціянскай гісторыі не было свята Нараджэння Хрыстова. Мы ведаем, што, калі Гасподзь нарадзіўся на замлі, то Ён першыя тры дзесяцігоддзі Свайго жыцця вёў звычайны спосаб жыцця. Ён быў чалавекам не публічным, а прыватным, таму што ў той час было прынята толькі ў трыццацігадовым узросце ўступать на публічную пропаведзь, быць прапаведнікам, настаўнікам. Таму, хаця ў Евангеллі апісваецца нараджэнне Хрыстова, і тое, што ангелы сустрэлі нараджэнне Хрыстова спевам, і тое, што пастухі і нават персідскія мудрацы прыйшлі пакланіцца нованароджанаму Хрысту. Але далей Евангелле амаль нічога не расказвае нам пра жыццё Госпада Іісуса Хрыста, толькі ёсць адзін яшчэ эпізод, калі ў дванаццацігадовым узросце Ён прыйшоў у храм. Таму фактычна, калі з’явілася хрысціянства, то хрысціяне спачатку сталі святкаваць падзею Уваскрэсення Хрыстова, таму што гэтая падзея адбылася пазней, таму што гэтая падзея ўсіх уразіла, таму што гэта была перамога над смерцю. Доўга нават ніхто не задаваў сабе пытання: “А калі ж нарадзіўся Хрыстос?” Усё-такі прышэсце Яго на зямлю было звязана з часам выступлення Яго на грамацкую пропаведзь. А выступленне Яго на грамацкую пропаведзь пачалося ад Яго хрышчэння ў Іардане. І таму з’явілася ў Царкве такое свята, якое называецца Богаяўленнем. Гэтае свята аб’яднала ў сабе і падзею нараджэння на зямлі Іісуса Хрыста, што ёсць таксама з’яўленне Бога на зямлі, і падзею Яго публічнага з’яўлення, пачатак Яго публічнай дзейнасці. Гэтыя дзве падзеі сумяшчаліся ў адным свяце – у свяце Богаяўлення.



Пазней узнікае свята Раства Хрыстова, і, як лічаць многія гісторыкі і багасловы, дата гэтага свята ўзнікае ў сувязі с паганскім пакланеннем Сонцу. Каб людзі не ўдзельнічалі ў гэтых паганскіх святкаваннях, Царква стала гаварыць пра Духоўнае Сонца. Хрыстос – гэта, сапраўды, Духоўнае Сонца, якое ўзышло над зямлёю, і яму трэба пакланяцца, Сонцу Праўды, як спяваем мы ў калядным трапары. Так з’явілася свята Раства Хрыстова.



Ёсць, праўда, у некаторых сумненні: а наколькі дакладная гэтая дата? Ёсць і пэўныя разлікі, якія абапіраюцца на евангельскія сведчанні аб тым, калі было, скажам, нараджэнне Іаана Прадцечы, калі было Благавешчанне, што розніца паміж Іаанам Прадцечам і Іісусам Хрыстом ва ўзросце была паўгода – гэта ясна з Евангелля. Пра нараджэнне Іаана Хрысціцеля гаворыцца, у які час, у якую пару года яго бацька Захарыя кадзіў у храме. Былі спробы падлічыць гэты расклад богаслужэнняў, так як сказана, што ён быў з Авіевага роду. Такія вылічэннi прывялі да таго, што, сапраўды, атрымліваецца, што Гасподзь Іісус Хрыстос нарадзіўся ў зімовы час, у канцы снежня.



У той час, калі свята Раства Хрыстова ўстаноўлена было, як, дарэчы, і ўсе іншыя хрысціянскія святы, быў агульна прыняты юліянскі каляндар, які ўвёў Юлій Цэзар. Гэты каляндар з’явіўся ў сярэдзіне першага стагоддзя да нашай эры – груба гаворачы, за 50 гадоў да нараджэння Хрыстова. Ужо ў час зямнога жыцця Хрыста ён быў афіцыйна ў Рымскай Імперыі, а Палесціна ўваходзіла ў Рымскую Імперыю. Калі хрысціянства стала распаўсюджвацца – з першага стагоддзя і ў наступныя стагоддзі: другое, трэцяе, чацвёртае, – юліянскі каляндар быў агульна ўжываны, уся Рымская Імперыя ім карысталася. Таму невыпадкова, што абсалютна ўсе хрысціянскія святы былі ўстаноўлены паводле гэтага календара. Часам у самай ранняй гісторыі Царквы былі спрэчкі і былі трохі розныя даты часу нараджэння Хрыста, таксама былі розныя даты і розныя практыкі святкавання Вялiкдзеня. Трэба адзначыць, што Царква імкнулася да ўніфікацыі календара, і гэтай праблеме быў прысвечаны Першы Сусветны сабор. Логіка айцоў Першага Сусветнага сабору была прыкладна такая. Царква Хрыстова – гэта адзіны духоўны арганізм. Мы ўсе, хрысціяне, з’яўляемся членамі Цела Хрыстова. Апостал Павел кажа, што ў хрысціян, як у адзіным арганізме, павінны быць і адзіны каляндар. Ён кажа: ці пакутуе адзін член, з ім пакутуюць і іншыя члены цела Хрыстова; ці радуецца адзін член, і з ім весяляцца і радуюцца і іншыя. Гэта павінна быць разам, гэта павінна быць адначасова. Таму Першы Сусветны сабор сярод іншых сваіх пастаноў прыняў, напрыклад, дату адзінага святкавання Вялiкдзеня, каб усе хрысціяне на ўсёй замлі разам святкавалі Вялiкдзень.



На той час свята Нараджэння Хрыстова гэтых спрэчак ужо не выклікала. Таму, калі мы разважаем пра тое, што цяпер, у сучасным хрысціянскім свеце існуюць розныя даты святкавання Раства Хрыстова: старая дата – гэта юліянскі каляндар, новая дата – гэта грыгарыянскі каляндар, теарэтычна існуе яшчэ новаюліянскі каляндар, які, ва ўсякім разе, цяпер і яшчэ доўга будзе супадаць з грыгарыянскім, – таму гэта, я б сказаў, пакуль што толькі тэрміналагічныя адрозненні, а па сутнасці, у хрысціянстве існуюць два календары. Тое, што замест таго адзінага календара, юліянскага, існуе цяпер два, канешне, прыкра, вельмі прыкра. Гэта парушае адзінства хрысціянскага свету.

Вядома, што некалі новы грыгарыянскі календар быў уведзены з такім добрым, як здавалася, намерам, каб каляндар быў больш дакладным, каб ён больш адпавядаў астранамічным сонечным цыклам. Але і да гэтага часу вучоныя-астраномы спрачаюцца, які ж усё-такі каляндар дакладнейшы: ці юліянскі, ці грыгарыянскі? Па сутнасці, для хрысціянства, для Царквы вялікага значэння гэта не мае. Існуюць, праўда, і многія іншыя календары, акрама грыгарыянскага і юліянскага, і святкаваць дату, скажам, Нараджэння Хрыстова на два тыдні раней ці на два тыдні пазней – істотнага значэння не мае. Але мае значэнне дух адзінства ў Царкве і дух любові. Гэты дух агульнахрысціянскага адзінства, агульнахрысціянскай любові, на жаль, быў парушаны ў XVI стагоддзі, калі Папа Рымскі Грыгорый XIII увёў новы каляндар. Ён зрабіў гэта не праводзячы кансультацый з іншымі іерархамі, з іншымі Царквамі – таму што на той час, акрамя праваслаўнай Царквы, існавала ўжо і пратэстанцтва. Папа Рымскі не раіўся ні з кім, уводзячы свой каляндар. Больш таго, нават еўрапейскія ўніверсітэты, такія, скажам, як знакамітая Сарбона, – увесь прафесарскі састаў Сарбоны выступіў з пратэстам супраць увядзення новага календара, але Папа Грыгорый XIII на гэта не паглядзеў. У яго быў такі аўтарытарны характар. Калі ўспомніць гісторыю, для таго, каб нам адчуць, які характар меў Папа, які вобраз у яго быў, нам трэба ўспомніць іншыя учынкi Грыгорыя XIII. З ім звязана падзея так званай Варфаламееўскай ночы. Гэта значыць, што ў той час у Францыі ўзнік пратэстантскі рух гугенотаў, супраць якога каталіцкая Царква вельмі актыўна выступала і, ясна што, хацела, кабы гэтага руху не было. Папа Рымскі Грыгорый XIII дае свае афіцыйнае благаславенне на масавую разню пратэстантаў-гугенотаў. Католікі за адну ноч у Парыжы і яго наваколлях выразалі трыццаць тысяч гугенотаў і потым даставілі галаву іх начальніка ў Рым, урачыста паднеслі Рымскаму Папе, і ён у прысутнасці гэтай адрэзанай галавы адслужыў удзячны малебен са спевам «Te Deum laudamus», «Цябе, Бога, хвалім». Гэта быў чалавек аўтарытарны, вельмі рашучы, які не лічыўся з іншымі поглядам. Таму, нягледзячы на пратэст еўрапейскіх універсітэтаў, ён увёў гэты каляндар. Гэты каляндар сапраўды парушыў духоўнае адзінства.



Канешне, вучоныя-астраномы могуць спрачацца і вырашаць, які каляндар больш дакладны, які менш дакладны, і для свецкага летазлічэння могуць уводзіцца розныя календары. Але для духоўнага жыцця, для царкоўнага жыцця, канешне, гэта была вельмі вялікая шкода. І, дарэчы, гэты каляндар, які ўвёў Папа Рымскі, не адразу быў прыняты не толькі Праваслаўнай Царквой – Праваслаўная Царква яго вельмі доўга не прымала, – нават пратэстанты яго доўга не прымалі. Грыгорый XIII увёў яго ў 1582 годзе, а ў Англіі гэты каляндар быў прыняты толькі ў XVIII стагоддзі. Бачыце, у чым праблема: хаця падзел паміж праваслаўем і каталіцтвам адбыўся яшчэ ў сярэдзіне XI стагоддзя, у 1054 годзе, але яшчэ на працягу пяцісот гадоў усе святы, у тым ліку і Раство Хрыстова, праваслаўныя і католікі святкавалі разам, у тыя ж самыя дні. І гэта, канешне, было ўсім зразумела, бо, хаця адбыўся падзел, хаця ў нас у нечым розныя веравучэнні, але калі мы веруем у аднаго таго самага Іісуса Хрыста і калі мы святкуем Дзень Яго Нараджэння, то чаму мы павінны рабіць гэта ў розныя даты?



І вось, скажу яшчэ раз, пасля падзелу 1054 года пяць стагоддзяў католікі святкавалі ўсе святы, і ў тым ліку Раство Хрыстова, разам с праваслаўнымі. Толькі ў канцы XVI стагоддзя Грыгорый XIII разбурыў гэтае календарнае адзінства, увёўшы новы каляндар. Для менавіта хрысціянскага жыцця, для літургічнага жыцця гэтае не мае ніякага сэнсу, таму што, у прынцыпе, нават, калі нейкія падзеі ці нейкія святы ўстанаўліваліся па адным календары, то калі нават узнікае іншы каляндар, гэтыя падзеі не пераносяцца, яны астаюцца на тым самым месцы і святкуюцца па ты самым календары, па якім яны ўстаноўлены, альбо па якім гэтыя падзеі адбываліся. Каб усім нам было ясна і зразумела, я прывяду такую сумную гістарычную падзею, як бальшавіцкі пераварот, Кастрычніцкая рэвалюцыя, якая адбылася ў 1917 годзе, як вядома, 25 кастрычніка паводле грыгарыянскага календара. Тыя самыя бальшавікі, якія зрабілі гэтую рэвалюцію, ужо ў наступным, 1918, годзе ўводзяць як дзяржаўны, савецкі, новы каляндар. Але, што дзіўна, яны пры гэтым дату бальшавіцкага перавароту святкуюць не 25 кастрычніка, паводле таго новага стылю, які ўвёў Ленін, яны чамусьці і да цяперашняга дня святкуюць гэтую дату па тым юліянскім календары, па якім яна адбывалася, 25 кастрычніка па старым стылi, што адпавядае па новым стылi 7 лістапада. То калі падзея рэвалюцыі, падзея бальшавіцкага перавароту чамусьці не пераводзіцца ў новы стыль, то чаму такую старажытную падзею, як нараджэнне Іісуса Хрыста, якую калісьці ўвесь хрысціянскі свет, уся хрысціянская Царква прызначыла святкаваць 25 снежня паводле юліянскага календара, – чаму мы павінны пераходзіць на нейкі іншы каляндар у яе святкаванні?



Я, канешне, вельмі шкадую, што некаторыя, нават праваслаўныя, Цэрквы, напрыклад, Канстанцінопальская Царква ў 20-я гады мінулага стагоддзя – так што ўжо будзе хутка сто гадоў як перайшла на новы стыль, за ей часам і іншыя Цэрквы праваслаўныя: Балгарская Царква ў 1970 годзе перайшла на новы стыль. Я лічу, што, канешне, іх памкненні былі такія, нібыта, каб ужо далучыцца да большасці, але калі гэтая большасць робіць нешта некарыснае і няправільнае, то я не лічу, што гэта трэба рабіць. Я некалі цікавіўся, чаму Балгарыя ў 1970 годзе перайшла на новы царкоўны каляндар, і які вынік гэта мела. Мне казалі балгарскія святары – адзін з іх, епіскап Іаан, памятаю, які быў настаяцелем Рыльскага манастыра, галоўнага манастыра, яшчэ адзін балгарскі архімандрыт, – ён кажа, што чамусці дзяржаўныя ўлады тады сталі вельмі ціснуць на Царкву, і балгарскі патрыярх Кірыл тады быў ужо ў сталым узросце, праявіў слабасць, уступку, пайшоў на кампраміс і згадзіўся на пераход Царквы на новы стыль. Але калі ён паміраў, то ён паклікаў усіх архіерэяў і публічна пакаяўся: сказаў, што ён хоча пакаяцца ў сваіх самых вялікіх трох грахах, якія ен лічыць самымі шкоднымі і хоча публічна ва ўсіх папрасіць прабачэння і пакаяцца перад Богам. Адным з гэтых грахоў ён лічыў тое, што ён саступіў дзяржаўным уладам і перайшоў на новы стыль. А для Царквы Балгарскай ведаеце што было? Адразу на 30% зменшылася колькасць прыхаджан у храмах, таму што людзі, канешне, прывыклі, што гэтыя святы прывязаны да гэтых дат. Калі змянілі каляндар, то 30% людзей перасталі хадзіць у храм. Так што такія патрасенні, такія змены для Царквы непажаданыя.



Для Царквы, па сутнасці, каляндарная праблема сама па сабе неістотная, але такія патрасенні, такія змены, такія новаўвядзенні небяспечныя і няправільныя, таму што яны парушаюць прынцып духоўнага адзінства і духоўнай любові. Калі б і патрэбна была нейкая карэкцiроўка, то, канешне, такія праблемы павінны абмяркоўвацца на агульнаправаслаўных саборах, і толькі паводле рашэння агульнаправаслаўных сабораў могуць ажыццяўляцца, а не такімі партызанскімі спосабамі, як гэта зрабілі некаторыя праваслаўныя Цэрквы.

/ sobor.by/ Гутарыла Марыя Шульгіна. Фото www.materinstvo.ru

(просмотров 6604)





Новости разделов:

Интервью

30 МАРТА 2024
Интервью священника прихода храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» протоиерея Виктора Мельникова (2-я часть)
24 МАРТА 2024
Программа Белорусского телевидения «СИЛА ВЕРЫ» взяла интервью у священника прихода храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» протоиерея Виктора Мельникова
19 МАРТА 2024
Программа "Сила веры" рассказала о премии "За духовное возрождение". В числе первых награжденных - протоиерей Игорь Коростелев
14 МАРТА 2024
26 января в эфир на телеканале "Беларусь 3" вышла программа "СИЛА ВЕРЫ", посвященная знакомству с Минским приходом храма иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
27 ДЕКАБРЯ 2023
ВРЕМЯ ДУХОВНОГО ВОЗРОЖДЕНИЯ
22 ДЕКАБРЯ 2023
Интервью светлой памяти протоиерея Сергия Гордуна - в программе "Сила веры" рассказывает протоиерей Игорь Коростелев
16 СЕНТЯБРЯ 2023
Очередной выпуск программы «Сила веры» посвящён приходу иконы «Всех скорбящих Радость»
23 АВГУСТА 2023
Продолжение интервью протоиерея Игоря Коростелева смотрите в программе «Сiла веры», посвященной 30-летию прихода иконы «Всех скорбящих Радость» (видео)
10 АПРЕЛЯ 2023
В программе «Прикосновение к свету» на телеканале СТВ вышло интервью с регентом Ольгой Янум
6 АПРЕЛЯ 2023
Церковная музыка - это, наверное, это самый прямой и короткий путь для детей к Богу: регент детско-юношеского хора «Встреча» Людмила Литошик
27 МАРТА 2023
Ольга Янум, Семен Климанов, Мария Бахвалова - в программе «Свет души» рассказывают о концертах «Песнопения Великого поста»
28 ЯНВАРЯ 2023
Смотрите программу «Сiла веры», посвященную 30-летию прихода иконы «Всех скорбящих Радость» (видео)
  Церковные праздники

25 АПРЕЛЯ 2024
Муромская икона Пресвятой Богородицы. Церковный календарь: 25 апреля
24 АПРЕЛЯ 2024
Священномученик Антипа, епископ Пергама Асийского. Церковный календарь: 24 апреля
23 АПРЕЛЯ 2024
Священномученик Григорий V, Патриарх Константинопольский. Церковный календарь: 23 апреля
22 АПРЕЛЯ 2024
Сегодня Церковь чествует память Мученика Евпсихия Кесарийского
22 АПРЕЛЯ 2024
Внимание! 24 апреля состоится Крестный ход в честь праздника Белыничской иконы Божией Матери
21 АПРЕЛЯ 2024
Преподобная Мария Египетская. Церковный календарь: 21 апреля
20 АПРЕЛЯ 2024
Похвала Пресвятой Богородицы (Суббота Акафиста). Церковный календарь: 20 апреля
19 АПРЕЛЯ 2024
Святитель Евтихий Константинопольский. Церковный календарь: 19 апреля
18 АПРЕЛЯ 2024
Четверток 5-й Седмицы Великого Поста
16 АПРЕЛЯ 2024
Преподобный Никита Исповедник. Церковный календарь: 16 апреля
15 АПРЕЛЯ 2024
Преподобный Тит Чудотворец. Церковный календарь: 15 апреля
13 АПРЕЛЯ 2024
Великопостная Родительская суббота. Церковный календарь: 13 апреля
  Церковь и общество

25 АПРЕЛЯ 2024
Открыт набор на подготовительные курсы для абитуриентов Минской духовной семинарии
23 АПРЕЛЯ 2024
Общенациональное телевидение ОНТ познакомила минчан и гостей столицы с песнопениями Великого поста, которые можно было услышать в соборе иконы «Всех скорбящих Радость»
22 АПРЕЛЯ 2024
Фестиваль "Радость" пройдет в Минске с 16 по 26 мая
22 АПРЕЛЯ 2024
Музыкальные и хоровые коллективы приглашаются для участия в фестивалев честь праздника иконы Божией Матери "Жировичская"
22 АПРЕЛЯ 2024
20 апреля 2024 года депутаты Палаты представителей приняли участие в республиканском субботнике
22 АПРЕЛЯ 2024
Внимание! 24 апреля состоится Крестный ход в честь праздника Белыничской иконы Божией Матери
19 АПРЕЛЯ 2024
Поступаем в духовные учебные заведения Беларуси
18 АПРЕЛЯ 2024
Четверток 5-й Седмицы Великого Поста
16 АПРЕЛЯ 2024
Православные меценаты организуют творческие мастер-классы для талантливой молодежи Витебщины
14 АПРЕЛЯ 2024
«Творчество Олега Молчана живет во мне, в его друзьях и поклонниках» - Ирина Видова
13 АПРЕЛЯ 2024
В Минске на одну сакуру стало меньше: горожане печалятся и вспоминают о прекрасных розовых деревьях
11 АПРЕЛЯ 2024
16 апреля в Минске состоится концерт духовной музыки «Душа поет от музыки духовной…»
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.