Кампазіцыю па кнізе а. Аляксандра Меня “Сын Чалавечы” слухайце ў праграме “Святло душы“

  У Вялікую Суботу праграма “Святло душы “ прапануе кампазіцыю па кнізе айца Аляксандра Меня “Сын Чалавечы”. Гэта апошняе выданне было скончана ім за тры месяцы да гібелі. З кнігі абраны старонкі, якія апавядаюць пра апошнія часіны зямнога жыцця Іісуса Хрыста.

… Жыццё Іісуса імклівае, як маланка. Гэта перш за ўсё драма, перш за ўсё здзяйсненне. Справа б не зрушылася, калі б Іісус толькі блукаў па свеце і казаў праўду. Гісторыя Іісуса - гэта гісторыя пахода. І, хаця Ён сапраўды вёў жыццё вандроўніка і прапаведніка, вучні яго не маглі не адчуваць, што Ён меў нейкі план, блізкі мудраму плану Палкаводца.

Сын Чалавечы не таму прыйшоў, каб Яму паслужілі, а каб паслужыць і аддаць душу Сваю, як выкуп за многіх…. Ён узняўся, як парастак з кораню, з зямлі сухой. Не было ў Ім ні знешняга бляску, ні велічы, што б да Яго вабілі, ні хараства якое паланіла нас. Занядбаны і пакінуты людзьмі, муж смутку і пакутаў, Ён быў чалавекам, ад якога адракліся, і мы не прынялі Яго. Ён жа ўзяў на Сябе наш боль і нашыя хваробы.

Думалі мы, што Ён пасаромлены і прыніжаны Богам, а Ён паранены быў за грахі нашы, і пакутаваў за беззаконія нашы. Ён прыняў на Сябе пакаранне дзеля выратавання нашага, і праз раны Яго мы ацаліліся.

Словы біблейскага прарока прадракалі прыход у свет Збавіцеля, Месіі, але тое, што Ён будзе пакутнікам, немагчыма было прыняць, зразумець. Ён жа не спусціўся з нябёсаў, а нарадзіўся на зямлі і хадзіў па ёй і не здзіўляў людзей сваёй магутнасцю. Ён быў малым у вачах Свайго Часу і тым самым захаваў чалавечую свабоду. Калі б Ён спусціўся з неба, » у славе», ніхто б не мог ад Яго адвярнуцца. І гэта было б прымусам. А Ён вучыў іншаму, дзеля свабоды чалавека Ён у Самім Сабе перажыў усе крыўды свету, бо толькі, пераадолеўшы ўсе крыўды, можна ўзняцца да Святла....

Слухайце праграму “Святло душы“ 19 красавіка ў 8.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Паўтор у той жа дзень у 21.30 на канале “Культура”.

Заканчэнне 20 красавіка ў 21.30 на канале “Культура”.
/ sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.