BEL ENG DEU FRA



Канцэрт “Залатыя старонкi кантавай культуры Беларусi XVII-XVIII стагоддзяў” адбудзецца 11 сакавіка ў Мінску

 
  
5 МАРТА 2015 (Четверг) 11:38:21
11 сакавіка ў 19.30 у Камернай зале імя Л.П.Александроўскай адбудзецца ўнікальны канцэрт “Залатыя старонкi кантавай культуры Беларусi XVII-XVIII стагоддзяў” у выкананні салістаў Вялікага тэатра Беларусі. У выкананні лаўрэатаў міжнародных і нацыянальных конкурсаў і фестываляў Алены Золавай, Наталлі Акінінай, Юрыя Гарадзецкага, Ларысы Церахавай (фартэпіяна) і Дзмітрыя Гарбачука (труба), Сяргея Лазарэвіча прагучаць фрагменты беларускіх музычных твораў, якія, дзякуючы даследчыкам старажытнай нацыянальнай культуры і сучасным музыкантам, набылі сваё другое нараджэнне ў канцы мінулага – пачатку новага стагоддзя.

У першым аддзяленні канцэрта прагучаць “Псалмы Давідавы” ў перакладах Сімяона Полацкага, пакладзеныя на музыку ананімных аўтараў XVII-XVIII стагоддзяў у апрацоўцы К. Шарава.

Госці вечара ў першым аддзяленні пачуюць таксама фрагменты араторыі Ігара Хадоскі “Жальбы”, у аснову якой пакладзены жалобныя галашэнні на Распяцце Хрыстова. Пасьён, альбо Страсці (ад лацінскага passio – пакуты) – гэта музычны твор, заснаваны на евангельскім тэксце пра пакуты і смерць Хрыста. Гэты жанр быў вельмі папулярны ў еўрапейскай музычнай культуры эпохі барока, а яго вяршыняй з’яўляюцца сусветна вядомыя шэдэўры І.С.Баха “Страсці па Матфею” і “Страсці па Іаану”. У “Жальбах” Ігара Хадоскі выкарыстана музыка, сабраная на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў у касцёлах ад Любліна да Яраслаўля.

У другім аддзяленні гледачоў чакае сустрэча з вакальнай сюітай у апрацоўцы К.Шарава, у аснову якой пакладзены “Полацкі сшытак” (музыка) і “Аршанскі сшытак” (словы) - кампазіцыі ананімных аўтараў XVI — XVII стагоддзяў. Таксама госці вечара пачуючь фрагменты “Курантаў” – зборніка беларускай, польскай і ўкраінскай музыкі, знойдзенага ў Салтыкоўскай бібліятэцы Санкт-Пецярбурга. Адзін з самых папулярных твораў старажытнай музычнай спадчыны Беларусі – “Полацкі сшытак” - успрымаецца беларускім грамадствам як своеасаблівы музычны брэнд Беларусі XVII стагоддзя. У “Полацкім сшытку” сабраны песні (канцоны) і танцы заходне- і ўсходнееўрапейскага паходжання. Сёння гэтыя творы вельмі папулярныя, але мала хто ведае, наколькі яны старадаўнія.

Рэжысёр і вядучы – заслужаны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік “Беларускай Капэлы” Віктар Скарабагатаў.

Замовіць білеты на канцэрт “Залатыя старонкi кантавай культуры Беларусi XVII-XVIII стагоддзяў” можна праз Інтэрнэт: http://www.kvitki.by/ru/buy/24046#plan
/ sobor.by/
(просмотров 2573)





Новости разделов:

Анонс события

12 ИЮЛЯ 2024
Анонс! Программа "Існасць" расскажет о минском приходе иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
7 ИЮЛЯ 2024
8-13 июля состоится республиканский велопробег, посвященный 80-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков и 40-летию Собора белорусских святых
7 ИЮЛЯ 2024
23 июля состоится крестный ход в честь Божией Матери ради Ее иконы Барколабовской
6 ИЮЛЯ 2024
26-28 июля в Жировичах состоится семинар "Анастасис" в помощь
27 ИЮНЯ 2024
Летний слет православной молодежи Беларуси состоится 26-29 июля в Пинске
20 ИЮНЯ 2024
24 июня состоятся торжества в честь престольного праздника Свято-Духова кафедрального собора Минска
18 ИЮНЯ 2024
Троицкая Родительская суббота. Расписание богослужений в храме иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" города Минска
11 ИЮНЯ 2024
11 июня в Минске открылась выставка «Cобор Белорусских святых: к 40-летию установления»
7 ИЮНЯ 2024
Центр поддержки семьи и материнства «Матуля» приглашает подростков на коммуникативный тренинг
3 ИЮНЯ 2024
7-12 июля в Жировичах состоится семинар «Миссия и милосердие»
29 МАЯ 2024
14-15 июня в Минске состоится съезд сестер милосердия Белорусской Православной Церкви
28 МАЯ 2024
Икона преподобного Гавриила Самтаврийского и преподобного Серафима Саровского будет пребывать в Храме преп. Гавриила Ургебадзе в Минске
  Искусства

23 ИЮЛЯ 2024
Состоялся III Международный фестиваль христианского искусства «Несвиж Христов приглашает»
18 МАЯ 2024
Когда о семье говорят по-семейному
28 МАРТА 2024
ТВ "Союз". В галерее им. М. Савицкого во дни Великого поста работает выставка древнебелорусского сакрального искусства «33 ступени»
8 ЯНВАРЯ 2024
«Рождественская колыбельная» Олега Молчана возвращается к слушателям
5 ЯНВАРЯ 2024
Центр «Покрова» приглашает на Рождественский спектакль «Сказ о Петре и Февронии». Вход свободный
7 ДЕКАБРЯ 2023
ТВ "Союз". Коллективы из России и Беларуси приняли участие в хоровом концерте под сводами минского храма иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
10 ОКТЯБРЯ 2023
Да 140-годдзя Парфірыя Заслаўскага”
4 ОКТЯБРЯ 2023
Праздничный хор прихода храма «Всех скорбящих Радость» записал новый альбом «Песнопения Русского зарубежья»
17 АПРЕЛЯ 2023
18 апреля в Минске покажут документальный фильм «Святой» о священномученике Владимире Хираско
29 МАРТА 2023
Конкурс «Пасхальная писанка – 2023» стартовал в Гомельской епархии
26 МАРТА 2023
30 марта в Свято-Духовом кафедральном соборе Минска состоится Великопостный концерт «Душе моя…»
28 ДЕКАБРЯ 2022
17 января в Минске состоится концерт «Рождественский вечер»
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.