| | 10 СЕНТЯБРЯ 2009 (Четверг) 14:19:28 Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Каспер выказаў свае думкі наконт стану праваслаўна-каталіцкага дыялогу. Кардынал выступіў на кангрэсе каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Рэнавабіс», які праходзіў у Фрайзінгу (Германія) 3-5 верасня. Арганізацыя нямецкіх католікаў «Рэнавабіс» з моманту свайго заснавання аказвае дапамогу Рускай Праваслаўнай Царкве ў аднаўленні храмаў, манастыроў і духоўных школ. Кардынал упэўнены, што Еўропа захавае сваю ідэнтычнасць і адзінства толькі ў тым выпадку, калі будзе жыць згодна з хрысціянскімі каштоўнасцямі. У сувязі з гэтым ватыканскі іерарх падкрэсліў важнасць праваслаўна-каталіцкай салідарнасці і з задавальненнем адзначыў, што дыялог паміж дзвюма канфесіямі на сённяшні дзень праходзіць у атмасферы «сяброўства і братэрства». Асабліва важным, на думку кардынала, з’яўляецца паляпшэнне адносін з Рускай Праваслаўнай Царквой, нягледзячы на цяжкасці пераадолення шматгадовага падзелу. /Па матэрыялах catholic.by/Ксенія Пукст (просмотров 3907) |